З самай раніцы 1 верасня ў сям’і Грабёнкаў панавала перадсвяточная мітусня. Сямікласнік Вадзім даваў парады малодшаму брату першакласніку Максіму. З зайздрасцю глядзеў на іх дашкольнік Андрэйка. Максім (на здымку – на пярэднім плане) – адзін з сямі першакласнікаў ДУА ”Конькаўскі дзіцячы сад-сярэдняя школа” Подробнее
Заканчваецца лета – вясёлая, бесклапотная пара для школьнікаў. Дзятва адпачыла, набралася новых сіл і гатова да пачатку навучальнага года. Свой важкі ўклад у арганізацыю летняга аздараўлення вучняў унёс і калектыў Ляхавіцкай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы. Сёлета ўпершыню спартыўна-аздараўленчы лагер “Колас” з горада перасяліўся ў напоўнены сонечным святлом і пахам хвоі загарадны лагер “Чайка”. Подробнее
Уборка хлеба завершана. Жніво прайшло ў напружаным, як і павінна, але штатным рэжыме. Фінальны вынік у гаспадарках склаўся не аднолькава роўна, але ў цэлым па раёне можа служыць падставай для эканамічнага аптымізму. Подробнее
Ні з чым непараўнальны водар садоў, навакольная прыгажосць… Вёска Пашкоўцы сустракае моднай гадоў трыццаць назад песняй у сучаснай аранжыроўцы, якая неслася з расчыненага акна аднаго з дамоў. Раней тут гучала зусім іншая музыка. Слава пра пашкоўскіх музыкаў грымела далёка, і на сучасны лад іх, напэўна, называлі б зоркамі. Беражліва, з пакалення ў пакаленне перадаюць вяскоўцы расказы пра іх, напрыклад, пра Вінцэся Трыбуха і Іосіфа Маселя. Юзіка (так мясцовыя клікалі Маселя) яшчэ перад Першай сусветнай вайной запрашалі іграць на вяселлях. Подробнее
Выбары Кіраўніка дзяржавы – надзвычай важная палітычная кампанія, ад якой залежыць далейшы лёс краіны, накірункі і паспяховасць яе развіцця. Нядаўна завяршыўся збор ініцыятыўнымі групамі подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты. Нашы землякі прынялі актыўны ўдзел у гэтым этапе выбарчай кампаніі. Подробнее
Жнівень адлічвае апошнія дні канікулаў. Менш чым праз тыдзень за школьныя парты ў краіне сядзе амаль 965 тысяч вучняў. Подробнее
Дарога Ляхавічы-Баранавічы лічыцца ў нашым раёне аварыйна небяспечнай. Вось і 21 жніўня недалёка ад вёскі Туркі тут не размінуліся 2 машыны. Подробнее
Бахчавыя ў жніўні-верасні – хіт продажу, смачны і карысны. Каб атрымаць ад яго задавальненне, важна “не нарвацца” на ягаду дрэннай якасці. Так-так, добра вядомы ўсім кавун – ягада. Подробнее
Фермерская гаспадарка “Прадславіна” – адна з самых маладых у нашым раёне: першыя крокі ў прыватным бізнесе пачала рабіць некалькі гадоў назад. І толькі сёлета паставіла на мясцовы рынак першыя кілаграмы сваёй прадукцыі – буякоў. Гэта каштоўная ягада – бліжэйшы сваяк чарніц. Яе можна знайсці ў лесе ці вырасціць на прысядзібным участку. А вось у вялікіх маштабах у Ляхавіцкім раёне развядзеннем буякоў заняліся ўпершыню. Подробнее
Шчаслівы той, хто шчаслівы ў сябе дома. Простая ісціна гучыць жыццёвым дэвізам і мэтай для многіх людзей, да якой імкнуцца, якую выбудоўваюць крок за крокам. Подробнее