Здаецца, зусім яшчэ нядаўна хваляваўся лён сінімі разлівамі пад подыхам цёплага ветрыку. А сёння зашамацеў ужо выспелымі галоўкамі – настаў час уборкі. Першымі вывелі на палеткі льноўборачную тэхніку механізатары ААТ “Ляхавіцкі льнозавод”. Работа пайшла без прамаруджвання. Заводскі машынна-трактарны парк уяўляе сабой магутную сілу: 3 ільнокамбайны, 5 самаходных ільноцерабілак, 19 прычапных прэс-падборшчыкаў, дастаткова абарочвальнікаў, успушвальнікаў, ёсць платформы для перавозкі льну, пагрузчыкі – усё неабходнае, каб ільноўборачную кампанію правесці паспяхова. Спецыяльную падрыхтоўку, у тым ліку і па тэхніцы бяспекі, прайшлі механізатары і ўсе ўдзельнікі льноўборачнай кампаніі. Подробнее
Сёлета ў раёне адбылося 16 пажараў, з якіх 14 – у сельскай мясцовасці. 2 чалавекі загінулі. У сярэднім па вобласці на 10 тысяч насельніцтва рэгіструецца 3,4 пажара, па краіне – 2,9, у нас – 6, раён “абганяе” многія і па колькасці загінуўшых у агні. Павелічэнне колькасці пажараў зарэгістравана ў Альхоўскім, Начаўскім, Навасёлкаўскім сельсаветах. Подробнее
Разам з прафесійным святам, што адзначаецца ў другую нядзелю ліпеня, падатковая служба краіны святкуе сёлета свой 25-ы дзень нараджэння.Галоўны клопат службы – своечасовае і ў поўным аб’ёме паступленне грошай у бюджэт. Гэта дазваляе атрымаць дадатковыя магчымасці, напрыклад, для павелічэння заработнай платы бюджэтнікаў, пенсій, дапамог, фінансавання будаўніцтва жылля, дарог, газаправодаў, камунікацый і г.д. Подробнее
СВК “Шлях новы” сёлета першым у раёне распачаў жніво. Вось і настаў той самы чаканы і адказны час для хлебароба – уборка ўраджаю. Тугія каласы азімага ячменю хіляцца долу, абяцаюць важкае зерне. І не толькі азімы ячмень выдаўся сёлета ўраджайным у СВК “Шлях новы”. Пшаніца, жыта радуюць вока, вось-вось таксама дасягнуць уборачнай спеласці. Хлебнае поле гаспадаркі сёлета раскінулася на 3271 гектары. Першыя ячменныя 30 гектараў выйшаў убіраць экіпаж у складзе старшага камбайнера Генадзія Місько і камбайнера Сяргея Марчука. Адзін загон, другі – і пасыпалася ў кузаў аўтамабіля зерне новага ўраджаю… Подробнее
У адзіным памкненні з усёй краінай, шчыра і шчымліва, прыгожа і радасна Ляхавіччына адзначыла галоўнае дзяржаўнае свята. Дзень 3 ліпеня, што ў далёкім 1944-ым прынёс беларусам вызваленне ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, па волі народа 19 гадоў назад стаў Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Набліжэнне галоўнай даты праяўлялася ў настроі, размовах, планах землякоў, у новых фарбах, што расквецілі гарадскія вуліцы і плошчы. Іменна трэці дзень ліпеня стаў сёлета ці не першым па летняму спякотным. Подробнее
4 даследчыя работы ляхавіцкіх школьнікаў удзельнічалі ў абласным туры конкурсу “Квітней, мой лес!”. Подробнее
Ліпень 2015-га. Прывычны рытм звычайнага жыцця-быцця. Усё як заўсёды. Маладыя мамы з каляскамі ля фантана, у струменьчыках якога пераліваецца ўся палітра святла. Паркоўкі запоўнены аўто. У двары прыватнага дома жанчына развешвае сушыць бялізну. Група дзетсадаўцаў у суправаджэнні выхавальніц паважна крочыць праз дарогу. Ля дзвярэй загса — юная пара. Подробнее
Пасля гарадской мітусні і руху ўязджаеш у Рагачы, вёску Востраўскага сельсавета, што збочылася з дарогі тухавіцкага напрамку, – нібы ў іншае вымярэнне трапляеш. Лагодная цішыня і запаволенасць жыцця, здаецца, запаўняюць сабой усё наваколле, і толькі галасісты спеў мясцовых “гадзіннікаў” – пеўняў вяртае ў рэальнасць. Подробнее
Лекцыі і семінары, дыспуты і навуковыя канферэнцыі, практычныя заняткі і лабараторныя работы, спартыўныя спаборніцтвы і незабыўныя сустрэчы вакол кастра, цікавыя дні і вечары ў камфортным інтэрнаце, размеркаванне на першае месца працы засталіся ў мінулым для 129 сёлетніх выпускнікоў Ляхавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа. Подробнее
Зорачка над абеліскам. Гэта не легенда – гэта гісторыя. Гісторыя гераічная і балючая: гераічная, таму што расказвае пра подзвіг, балючая – таму што подзвіг каштаваў жыцця савецкаму лётчыку, які змагаўся з фашыстамі. Подробнее