Замежнае таварыства з абмежаванай адказнасцю “БелДан” па вытворчасці свініны на аснове перадавых еўрапейскіх тэхналогій з’яўляецца самым значным інвестпраектам апошніх гадоў у Ляхавіцкім раёне. Агульны кошт праекта ацэньваўся ў 22,5 мільёна еўра замежных інвестыцый. Подробнее
Да пачатку 2015/2016 навучальнага года засталіся лічаныя тыдні. Бацькоўскія клопаты ўжо сканцэнтраваны на тым, як размеркаваць сямейны бюджэт і “экіпіраваць” дзяцей усім патрэбным для вучобы. Дырэкцыя навучальных устаноў, настаўнікі, тэхработнікі яшчэ на пачатку чэрвеня намецілі фронт рамонтна-касметычных работ, а некаторыя і пачалі іх, каб да 1 верасня (а, дакладней, да даты, калі спецыяльна створаныя камісіі правядуць комплексную праверку гатоўнасці школ і садкоў да новага навучальнага года) найлепш падрыхтавацца да сустрэчы вучняў і выхаванцаў. Подробнее
Ініцыятыўным, мэтанакіраваным і настойлівым, тым, хто не баіцца працы, дзяржава прапануе: бяры ў арэнду зямлю і будзь на ёй гаспадаром. Яшчэ і падтрымка гарантуецца: 3 гады не давядзецца плаціць падаткі; фермер нараўне з сельгаспрадпрыемствамі карыстаецца мэтавымі бюджэтнымі асігнаваннямі на пакупку мінеральных угнаенняў, паліва і г.д.; можна купіць тэхніку па лізінгу. Подробнее
У сям’і хлебароба так бывае часта: падрастаючаму сыну хочацца пасядзець разам з бацькам у кабіне трактара, “паруліць”, а падрос – за шчасце ў нядоўгія хвіліны жніўнага перапынку пастаяць на “капітанскім” мосціку на камбайне, паглядзець, як пад ветрыкам хвалюецца збажына. А калі сыплецца зерне з бункера ў машыну, золатам адліваючы на сонцы, адчуваць гонар за бацьку, які вырасціў столькі хлеба! Не дзіва, што гэтае ранняе захапленне перарастае ў сапраўдную любоў да хлебаробскай справы. Подробнее
Свет не без добрых людзей. І жыццё настойліва падкідвае прыклады ў пацвярджэнне гэтай народнай мудрасці. Подробнее
Вачэй не адвесці ад жніўнай панарамы: па залатым жытнёвым полі нібы плывуць камбайны. Адзін круг, другі – і зерне новага ўраджаю сыплецца ў кузаў аўтамабіля, а паветра, здаецца, пахне хлебам. Подробнее
Фотакарэспандэнт “ЛВ” сустрэў сацыяльнага работніка Зою Якубчык у райцэнтры, куды яна прыехала ў аптэку – купіць лекі для сваіх падапечных. Подробнее
У прыёмнай камісіі Ляхавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа – гарачыя дзянькі. Да 31 ліпеня тут можна падаць дакументы для паступлення ва ўстанову на аснове базавай школы, да 6 жніўня – сярэдняй школы. Сярод спецыяльнасцяў, як і раней, – агранамія, плодаагародніцтва, заатэхнія, ветэрынарная медыцына. Праўда, як і падчас мінулагодняй уступнай кампаніі, “на агранома” можна паступаць толькі з пасведчаннем аб заканчэнні базавай школы. Подробнее
Па ўсёй краіне з мінулага чацвярга праходзіць збор подпісаў у падтрымку вылучэння патэнцыяльных кандыдатаў на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У нашым раёне актыўна далучыліся да збору подпісаў грамадскія аб’яднанні: пікеты ў падтрымку дзеючага Кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі арганізоўваюць раённыя арганізацыі “Белай Русі”, БРСМ, прафсаюзы. Подробнее
СВК “Ляхавіцкі” з кожнага гектара хлебнай нівы намалочваюць амаль па 80 цэнтнераў збожжа. Нічога дзіўнага для гэтай гаспадаркі, якая штогод на не самых урадлівых глебах збірае багатыя ўраджаі, калі б не факт, што намалоты гэтыя паступаюць на зерняток з-пад Цыгані. Подробнее