Урачыста і святочна было 12 мая, у Міжнародны дзень медыцынскай сястры, у актавай зале цэнтральнай раённай бальніцы, дзе вызначалі лепшую сястрычку. Традыцыйны па часе правядзення, сёлета конкурс адрозніваўся ад ранейшых. У Год моладзі за ганаровы тытул змагаліся не вопытныя майстры медыцынскай справы, а 10 спецыялістаў, якія прыступілі да выканання сваіх прафесійных абавязкаў у леташнім жніўні. Подробнее
Сустрэча з ім атрымалася кароткай і інтэнсіўнай, як дыстанцыя супер-спрынту. Гаварылі пра дзень сённяшні, пра справу, што стала сэнсам жыцця суразмоўцы. Але найбольш – пра любоў: да спорту, педагагічнай працы, вучняў, вёскі … Подробнее
Мяккі, чаруючы тэмбр, манера выканання, харызма і, канешне, любоў да песні нікога не пакідаюць абыякавым – Андрэя Цямчыка любяць і ведаюць землякі, прыхільнікі яго творчасці не толькі з Ляхавіцкага раёна. Подробнее
10 мая прадстаўнікі працоўных калектываў і грамадскіх арганізацый Ляхавіччыны прынялі ўдзел у цырымоніі, прысвечанай Дню Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь. Подробнее
Што такое жаноцкасць? Моднае адзенне, ювелірныя ўпрыгожванні, стыльны абутак?.. Загадчыца гінекалагічнага аддзялення цэнтральнай раённай бальніцы Таццяна Малышка мае на гэты конт сваё меркаванне: сапраўдная жанчына – гэта чысціня, свежасць, прыемны пах здаровага цела, жаданая цяжарнасць, прывабнасць, прыгажосць у любым узросце. Подробнее
Вось і адбылася падзея, якую з нецярпеннем і надзеяй чакалі не толькі маленькія ляхавічане, але і іх бацькі. Нарэшце ў нашым райцэнтры з’явілася дзіцячае кафэ. У мінулы чацвер хлопчыкі і дзяўчынкі ў суправаджэнні дарослых сабраліся каля магазіна “Родны кут” на вуліцы Леніна, 45 — менавіта тут адбылося ўрачыстае адкрыццё кафэ “Смайлік” мясцовага райпо. Подробнее
Увесь тыдзень напярэдадні слаўнай даты прайшоў у рэжыме ўрачыстасцяў. Усе яны мелі агульную мэту – яшчэ раз выказаць павагу, удзячнасць, захапленне мужнасцю салдат Вялікай Айчыннай. Тых, хто застаўся на полі ратным, хто выйшаў з бою, вярнуўся і працаваў, але не дажыў да дня сённяшняга, вельмі і вельмі нямногіх нашых землякоў, якія, нягледзячы на гады і хваробы, працягваюць заставацца ў ветэранскім страі. Подробнее
З 26 чэрвеня 1941 года па 6 ліпеня 1944 года — 36 месяцаў. 1109 чорных дзён і начэй працягвалася акупацыя нашага раёна гітлераўцамі. Подробнее
5 мая, у Дзень друку, пашчасціла быць у Нацыянальным выставачным цэнтры “БелЭкспа” на адкрыцці ХІХ Міжнароднай спецыялізаванай выставы “СМІ ў Беларусі”, прысвечанай 70-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Подробнее
Насуперак узросту і ў згодзе з ім. Такое адзінства і барацьба супрацьлегласцяў дакладна падкрэслівае і вызначае нашага героя. Чалавек-легенда, ветэран Вялікай Айчыннай, педагог і журналіст, сапраўдны чалавек – такія, як ён, і былі салдатамі Перамогі. Подробнее