З кожным годам колькасць транспарту на дарогах павялічваецца, і ўсё больш прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва садзяцца за руль аўтамабіля і кіруюць ім нароўні з мужчынамі Подробнее
Вясёлая музыка, якая гучала ў адзін з апошніх лютаўскіх дзён у двары Пастаўскага аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН, вабіла гледачоў. Подробнее
Багатым на юбілеі выдаўся мінулы месяц у Валкоўскім сельсавеце. Імяніннікамі былі каля двух дзясяткаў чалавек. У іх ліку дзве старэйшыны: Сафія Цэзараўна Мычко з вёскі Гайдукі (65 гадоў) і Люцыя Браніславаўна Паганько з Норыцы (60 гадоў). Таццяна Віктараўна Каспер з Ласіцы адзначыла 85-годдзе. А Алімпіі Вікенцьеўне Гігола з Гігалаў споўнілася 95. Столькі ж і Зінаідзе Васільеўне Вярбіцкай з Ляхаўшчыны, і да яе мы завіталі якраз у тыя хвіліны, калі імянінніцу віншавалі прадстаўнікі мясцовай улады, грамадскасці. Подробнее
Шостага сакавіка ў раённым Доме культуры па вуліцы Станкевіча было светла і ўтульна ад усмешак жанчын, якія прымалі самыя шчырыя віншаванні і пажаданні ў свой адрас падчас святочнага мерапрыемства, прымеркаванага да іх свята. Подробнее
Прафесія педагога нялёгкая і адказная. Яшчэ больш складанасцей, калі даводзіцца працаваць у спецыялізаванай установе. Іна Іванаўна Краўчук узначальвае калектыў Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Пастаўскага раёна. Подробнее
З таго часу, як старшы планшэтыст 1-га радыётэхнічнага цэнтра яфрэйтар Людміла Казіміраўна Танасіенка прызвалася на службу ў армію, прайшло трыццаць гадоў, але такім жа ганаровым дасягненнем, як і шматгадовае бездакорнае служэнне Айчыне, яна сама і яе калегі лічаць шчасце быць любімай жонкай і матуляй для трох сыноў. Подробнее
У жніўні мінулага года на малочнатаварную ферму “Сухарышкі-2” ААТ “Янавіца-агра” прыйшлі дзве выпускніцы Пастаўскага дзяржаўнага каледжа Анастасія Урбель і Вераніка Самулёнак. Сустрэлі іх з радасцю, прызначылі падменнымі аператарамі. Анастасія пасялілася ў цёткі, Вераніцы выдзелілі кватэру. Подробнее
Самае каштоўнае, што ў нас ёсць, — гэта жыццё. Такім жа сапраўдным цудам, як і яно само, з’яўляецца момант яго нараджэння. Подробнее
Вельмі творчая і захопленая натура — так у двух словах можна ахарактарызаваць пастаўчанку Юлію Калядзіну. Яна заўсёды гатова спрабаваць штосьці новае, дзе неабходны майстэрства рук і свабода мыслення. Подробнее
Уяўляю, што адказ на пытанне ў загалоўку можа быць кімсьці пастаўлены пад сумненне. Ну і што, колькі людзей, столькі і меркаванняў. “Частуем” жа сябе штогод на 8 Сакавіка словамі з вядомай песні пра “женское счастье”. Да таго ж я і ў рэальным жыцці ўбачыла таму пацвярджэнне. Подробнее