19 студзеня ў Баранавіцкай гарадской дзіцячай бальніцы зарэгістраваны выпадак смерці ад менінгакокавай інфекцыі паўтарагадовага дзіцяці. Нягледзячы на ўсе прынятыя медыкамі меры, выратаваць дзіця, у якога развілася маланкавая форма інфекцыі, не ўдалося. Подробнее
20 студзеня – у Мінску адбыўся 42-і з’езд грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”. Форум такога кшталту збіраецца раз у 3 гады. Сёлетні — асаблівы, праходзіў у фармаце адкрытага дыялогу “Моладзь Беларусі: традыцыі і будучыня”.
Для ўдзелу ў з’ездзе былі дэлегаваны лепшыя з лепшых прадстаўнікоў самай масавай маладзёжнай арганізацыі краіны. Уражаннямі аб рабоце форуму з чытачамі “ЛВ” падзялілася яго ўдзельніца – першы сакратар райкама БРСМ Тамара ПРАКАП’ЮК. Подробнее

Хоць снег апошнімі днямі і дадаў работы, але дарожная служба працуе ў штатным рэжыме. Подробнее
12 снежня мінулага года разлікова-касавы цэнтр №35 у горадзе Ляхавічы філіяла ААТ “Белаграпрамбанк” Брэсцкага абласнога ўпраўлення ўзначаліла Ала Кандратовіч — чалавек у банкаўскай справе не новы, больш за чвэрць стагоддзя працуе ў сферы фінансаў. Размова з ёй – пра сённяшні дзень РКЦ № 35, пра цікавыя прапановы Белаграпрамбанка і многае іншае. Подробнее
У абласным Цэнтры маладзёжнай творчасці 12 студзеня адбылося ўрачыстае адкрыццё трэцяга (абласнога) этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Геаграфія правядзення інтэлектуальных іспытаў па 15 дысцыплінах, акрамя Брэста, ахапіла гарады Баранавічы, Івацэвічы, Маларыту і Кобрын. Подробнее
Эфектыўныя навуковыя распрацоўкі, якія знайшлі практычнае прымяненне, сучаснае абсталяванне, рэканструяваныя ці пабудаваныя новыя памяшканні – гэта наша сёння ў галіне жывёлагадоўлі. Аднак, у адно імгненне адысці ад устарэлых метадаў гаспадарання, перавесці на “новыя рэйкі” эканоміку і, што вельмі важна, свядомасць людзей – не проста.
У любым выпадку карысна паглядзець на рэальныя вынікі працы па новых тэхналогіях. На гэты раз у маршрут раённага семінара былі ўключаны аб’екты, якія ўяўляюць інтарэс у плане арганізацыі вытворчасці, атрымання высакаякаснай прадукцыі і перспектывы далейшага развіцця. Подробнее

У мінулую пятніцу было па-сапраўднаму цёпла. І не толькі таму, што слупок тэрмометра паказваў плюс, але і ад адчування свята – наш раён адзначаў чарговы юбілей. Землякі з усіх куткоў Ляхавіччыны, а таксама госці спяшаліся ў гарадскі Дом культуры, дзе і адбыўся ўрачысты сход гаспадарчага актыву, прысвечаны 75-годдзю ўтварэння Ляхавіцкага раёна. Узаемныя віншаванні, сяброўскі поціск рук, шчырыя ўсмешкі, музыка, узнёслы настрой і ўспаміны, успаміны, успаміны – такая атмасфера панавала навокал. Подробнее
Гэтымі днямі адзначаецца 75-годдзе Ляхавіцкага раёна. З чым для землякоў звязана гэта падзея – тэма чарговага апытання “ЛВ”. Подробнее