Галоўнае ў дзейнасці выратавальнікаў — не спазніцца, своечасова прыйсці на дапамогу. Прычым, спяшаюцца яны не толькі на тушэнне пажараў. Зачыніліся дзверы, а ў кватэры малое дзіця, атакавалі восы, аўтобус апынуўся ў снежным палоне – не пакінуць сам-насам з праблемай прафесіяналы з РАНС. Яны аператыўна рэагуюць на надзвычайныя сітуацыі прыроднага і тэхнагеннага характару. Подробнее
15 студзеня, у дзень нараджэння раёна, з дзелавым візітам на Ляхавіччыну прыбыла польская дэлегацыя на чале са старастам Лэнчыцкага павета Раманам Халевам. Першыя крокі ва ўстанаўленні партнёрскіх сувязяў паміж двума рэгіёнамі былі зроблены ў снежні 2013 года. Тады ў нашым райцэнтры падчас візіту дэлегацыі краіны-суседкі былі падпісаны дамоўленасці аб двухбаковым супрацоўніцтве паміж рэгіёнамі ў галіне адукацыі, культуры, эканомікі. Пасля плённага пачатку быў плённы працяг – паездка ляхавіцкай дэлегацыі, каляджан на лэнчыцкую зямлю і наведванне нашага краю польскімі партнёрамі падчас святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Подробнее
Напярэдадні юбілею раёна “ЛВ” паспрабаваў прыгадаць, чым жылі нашы землякі дзесяцігоддзі назад. Мы не бралі за мэту выдаць падрабязную і поўную храналогію падзей і не прэтэндуем на ўсёабдымнасць. За радком, магчыма, засталіся важныя, а для кагосьці і надзвычай важныя падзеі. І, канешне, яны з’яўляюцца неад’емнай часткай нашай агульнай гісторыі. А яна вельмі багатая на радкі і старонкі, таму сёння спынімся толькі на некаторых з іх. Подробнее
З кожным годам Ляхавіччына становіцца багацейшай на культурныя падзеі. Асаблівым і значным на фоне росквіту раённых талентаў стала святкаванне 75-гадовага юбілею славутага, непаўторнага, калісьці вядомага на ўвесь СССР Падлескага народнага хору (ён быў створаны ў 1939 годзе). Заснавальнікам і натхняльнікам стаў Генадзь Цітовіч — легенда беларускага песеннага мастацтва. У знак удзячнасці і пашаны да Генадзія Іванавіча адна з вуліц райцэнтра названа ў яго гонар. Цудоўна, што некаторыя ўдзельніцы першых саставаў хору перадаюць сваім маладым пераемнікам любоў да фальклору, мілагучнай беларускай песні. Подробнее
Рэспубліканская акцыя “Нашы дзеці” аб’яднала дарослых у жаданні падарыць яркія імгненні радасці і шчасця дзецям. Калектывы, нераўнадушныя ляхавічане і валанцёры, спонсары актыўна далучаліся да дабрачыннага марафону. Подробнее
Здарожанага вандроўніка тут заўсёды чакаюць, яго гатовы гасцінна сустрэць, стварыць усе ўмовы для адпачынку. Размова пра гасцініцу “Эдэльвейс” КУМВП ЖКГ “Ляхавіцкая ЖКГ”. Яна атрымала сваё другое нараджэнне падчас падрыхтоўкі горада да абласнога свята “Дажынкі-2013”. Подробнее
Здароўе – гэта тое, што перш за ўсё людзі жадаюць адзін аднаму. Таму важна падтрымліваць яго і, калі трэба, атрымліваць неабходную меддапамогу.
Год назад жыхары раёна атрымалі шыкоўны доўгачаканы падарунак – рэканструяваную, мадэрнізаваную паліклініку. Подробнее
На фоне зімовага лесу ярка пафарбаваныя будынкі жывёлагадоўчай фермы выглядаюць святочна. Але ж тут і сапраўды падзея: здадзена ў эксплуатацыю першая чарга Падбароччанскага комплексу, разлічанага на ўтрыманне 600 жывёл. Подробнее
Дабавіла-такі новае, зусім нечаканае для нашага райцэнтра вызначэнне – машынабудаўнічы – прыватнае сэрвіснае ўнітарнае прадпрыемства “Аўтацэнтр “Вікторыя”: яно ажыццяўляе зборку аўтамабіляў на аснове аўташасі “МАЗа”. Штучная работа. І права на яе адназначна можна расцэньваць як прызнанне высокага прафесіяналізму тутэйшых майстроў. Заснавальнік і кіраўнік аўтацэнтра Віктар Шчука не робіць акцэнту на сваіх поспехах, (якіх, дарэчы, хапае, пра што сведчаць папулярнасць “Вікторыі” і шматлікія дыпломы за развіццё вытворчасці, прадпрымальніцтва, зрэшты, высокі ўзровень абслугоўвання кліентаў). Подробнее
Знакавым для ААТ “Ляхавіцкі льнозавод” стаў 2014 год. Прадпрыемства было ўключана ў дзяржаўную праграму мадэрнізацыі вытворчасці і атрымала льготны крэдыт на закупку новага сучаснага абсталявання і ўзвядзення пад яго памяшканняў. У маштабную мадэрнізацыю ўкладзена больш за 190 мільярдаў рублёў. Подробнее