Калісьці тут, у маляўнічым урочышчы Азёркі, што непадалёк ад райцэнтра, кожную зіму ўладарыў Зюзя Паазерскі. Але некалькі гадоў назад міфалагічны герой з’ехаў з Пастаўшчыны. А казачна прыгожыя мясціны засталіся. Думаеце, яны сталі менш прыцягальнымі? Зусім не! І дзякуючы таму, што раённы выканаўчы камітэт прыняў рашэнне стварыць у Азёрках вялікі спартыўна-турыстычны аб’ект. Увасабляе праект у жыццё дзяржаўнае аб’яднанне “Фізічная культура, спорт і турызм Пастаўскага раёна”. Подробнее
2 снежня, напярэдадні Дня інвалідаў, у Доме культуры па вуліцы Станкевіча было мнагалюдна. Сюды сабраліся тыя, на чыю долю выпала нямала выпрабаванняў. Подробнее
6 снежня работнікі УП ЖКГ даставілі і ўстанавілі на галоўнай плошчы горада навагоднюю ёлку. Сёння лясная госця зазіхаціць дзясяткамі агеньчыкаў гірлянды і каляровымі шарамі, а на вершаліне ўспыхне чырвоная пяціканцовая зорка. Подробнее
У лістападзе ў абласным цэнтры праходзілі спаборніцтвы па плаванні. У двух з іх вызначыліся выхаванцы трэнера Аляксандра Бучнева з фізкультурна-спартыўнага клуба “Паставы”. Подробнее
Апошнія лістападаўскія выхадныя заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь фальклорны ансамбль “Паазер’е” правёў у літоўскім горадзе-пабраціме Пастаў — Малетаі, дзе праходзіў VI Міжнародны фестываль народнай музыкі “Дуэты гарманістаў”. Подробнее
25 лістапада адбылося пасяджэнне савета раённага аб’яднання прафсаюзаў. У яго рабоце прынялі ўдзел спецыяліст інфармацыйна-аналітычнага аддзела Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Г. М. Толмач і старшыня Віцебскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў У. У. Мядзелец. З дакладам выступіла старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў І. А. Далецкая. Подробнее
9 студэнцкіх сельскагаспадарчых атрадаў Пастаўскага дзяржаўнага каледжа, у якіх налічваліся 222 навучэнцы, працавалі сёлетняй восенню на ўборцы ўраджаю ў ААТ “Навасёлкі-Лучай”, “Хацілы-агра”, “Камайскі-агра”, СП “Дунілавічы-агра” і сельгасфіліяле АБП “Рассвет Пастаўскі”. Подробнее
Такую фразу работнікі Навасёлкаўскай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі, якая ў гэтыя дні адзначае 30-годдзе, паўтаралі неаднаразова. Подробнее
У лістападзе на базе адкрытага акцыянернага таварыства “Камайскі-агра” адбылося пасяджэнне калегіі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама па пытаннях жывёлагадоўлі, на якое былі запрошаны кіраўнікі, галоўныя заатэхнікі і ветэрынарныя ўрачы сельгаспрадпрыемстваў і дзяржаўных устаноў АПК. У рабоце калегіі прыняў удзел і выступіў старшыня раённага выканаўчага камітэта Віктар Сяргеевіч Гутараў. Подробнее
Дзіця на сцэне — твар педагога”, — так абсалютна справядліва заўважыла ў размове са мной невысокая сціплая жанчына, якую амаль на ўсіх канцэртах, дзе спяваюць дзеці, можна ўбачыць за мікшарным пультам. Не памылюся, калі скажу, што яе ведае практычна кожны пастаўчанін, бо гэта былы кіраўнік знакамітай вакальнай студыі “Юніта” Аксана Анатольеўна Нікалаева. Подробнее