Расширенный поиск

Текст
Период с
по
Язык + язык
Автор
Издание + издание
Рубрики + рубрика
Тэги + тэг
 
Превью изображения
Номер в PDF формате
Фотогалерея

Родныя вытокі

Всего публикаций: 10
  • Жыццё пад стук вагонных колаў Ірына Несцяронак, Родныя вытокі 61 (8626) от 01 августа 2015 31 июля 2015 15:06 Общество Беларуская

    Той, хто ў дзяцінстве зачытваўся вядомай у свой час гераічнай аповесцю  Міхася Лынькова  “Міколка-паравоз”, надоўга запомніў, як галоўны герой ганарыўся сваім бацькам і з якой непадробнай радасцю ён сустракаў і праводзіў цягнікі, як па гуку мог адрозніць, куды мчыць састаў. Хлопец жыў летуценнем, што некалі і ён будзе кіраваць паравозам. Даўно мінулі тыя часы, але чыгунка і сёння мае да сябе своеасаблівае прыцягненне. Не з’яўляецца вялікім сакрэтам, што па рэйках, якія распаўзліся ў розныя бакі свету, дзень і ноч імчаць саставы: грузавыя, хуткасныя пасажырскія, прыгарадныя. Так і ад вузлавой станцыі Круляўшчызна бягуць цягнікі да Друі і Лынтупаў, Маладзечна і Полацка. Здаецца, невялікую колькасць пунктаў ахоплівае гэты вузел, але без яго дзейнасці цяжка ўявіць жыццё раёна. Практычна кожны з нас карыстаецца паслугамі чыгуначнікаў, бо яны вызначаюцца і пэўнай зручнасцю, і коштам. Чыгунка – своеасаблівая краіна са сваімі законамі і парадкамі. І найвялікшую ролю адыгрывае тут машыніст. А што хаваецца за гэтым простым словам? Вялікая адказнасць, моцная дысцыпліна, здольнасць імгненна рэагаваць у складаных непрадбачлівых сітуацыях, вытрымка і надзейнасць. Менавіта такімі якасцямі павінен валодаць чалавек, які вырашыў звязаць свой лёс з жыццём на колах. Усё гэта ўласціва Юрыю Лубачку, які неаднаразова прызнаваўся адным з лепшых машыністаў лакаматыўнага дэпо. Подробнее

  • Мясцовыя віды паліва — у прыярытэце Наталля НАВІЦКАЯ, Родныя вытокі 61 (8626) от 01 августа 2015 31 июля 2015 14:44 ОбществоЭкономика Беларуская

    27 ліпеня наш раён на чале са старшынёй райвыканкама Алегам Пінчуком прымаў прадстаўнічую дэлегацыю ўдзельнікаў семінара “Павышэнне эфектыўнасці выкарыстання драўняных адходаў на прыкладзе Докшыцкага раёна”. Ініцыявала правядзенне форуму Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Удзел у ім прынялі першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Канстанцін Мартынецкі, намеснік Прэм’ер-міністра краіны Міхаіл Русы, міністр лясной гаспадаркі Міхаіл Амельяновіч, міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр Церахаў, першы намеснік старшыні аблвыканкама Генадзь Грэбнеў, прадстаўнікі міністэрстваў эканомікі, лясной гаспадаркі, энергетыкі, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Дзяржстандарту, Савета Рэспубліканскай лесапрамысловай асацыяцыі, НВП “Белкатламаш”, намеснікі старшынь аблвыканкамаў, навукоўцы. Подробнее

  • Спаборніцтва хуткасці, майстэрства і азарту Наталля НАВІЦКАЯ, Родныя вытокі 59 (8624) от 25 июля 2015 29 июля 2015 08:57 ОбществоСпорт Беларуская

    У мінулую суботу з раніцы і да 18 гадзін увагай гараджан уладарылі картынгісты. Менавіта ў гэты час праходзілі адкрытыя асабіста-камандныя спаборніцтвы па картынгу, якія былі прысвечаны 70-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Подробнее

  • "Мы — сям'я" — Яўгенія МАЛЕВІЧ, Родныя вытокі 41 (8606) от 23 мая 2015 22 мая 2015 15:17 Общество Беларуская

    «Мы — сям'я» — такую назву мела адна з намінацый раённага агляду-конкурсу “Лепшая шматдзетная сям’я”, які правялі ў дзіцячай школе мастацтваў 15 мая. Подробнее

  • Валкалацкі край павінен жыць Тамара Альшэўская, Родныя вытокі 41 (8606) от 23 мая 2015 22 мая 2015 15:08 Общество Беларуская

    Мерапрыемства, якое праводзілася ў Валкалацкім сельсавеце, на гэты раз не пакінула таго пачуцця прыгнечанасці і болю за вёску, як гэта было ў большасці сваёй раней.  Подробнее

  • Мы ўсе з адной сям’і Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ, Родныя вытокі 38(8603) от 13 мая 2015 14 мая 2015 15:27 Общество Беларуская

    Напярэдадні Дня Перамогі Докшыцы наведаў ужо вядомы ў нашым раёне  Арон Гінзбург з ЗША.  Подробнее

  • Оскараносную песню — на беларускую мову Я. Малевіч, Родныя вытокі 35(8600) от 02 мая 2015 14 мая 2015 15:20 Культура Беларуская

    Наша зямлячка Аляксандра Радзевіч стала ўдзельніцай беларускага тура конкурсу грацыі і артыстычнага майстэрства “Каралева вясна-2015”.  Подробнее

  • Радавы 1-й Антыфашысцкай брыгады Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ, Родныя вытокі 37(8602) от 08 мая 2015 07 мая 2015 15:06 Общество Беларуская

    Юбілейны медаль “70 год Вялікай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ў 1941-1945 гг.” Ягору Козелу ўручылі ў дзень нараджэння. Подробнее

  • Патрыёт свайго краю Тамара Альшэўская, Родныя вытокі 15(8580) от 20 февраля 2015 20 февраля 2015 16:48 Общество Беларуская

    Трахініны з’явіліся ў Бягомлі пасля вайны. Прыехалі з Курскай вобласці да дзядзькі  Мікалая Гарбачова, які працаваў у гарпасёлку начальнікам МТС. Аляксею спадабалася радзіма жонкі, ураджэнкі вёскі Вуглы. Подробнее

  • Сонца павярнулася на лета... Яўгенія МАЛЕВІЧ, Родныя вытокі 14(8579) от 18 февраля 2015 20 февраля 2015 16:38 Общество Беларуская

    На машынным двары ААТ “Таргуны” адзін за адным выстройваюцца агрэгаты для пасяўной: працаўнікі палёў не складаюць рукі ў падрыхтоўцы да адной з самых галоўных сельскагаспадарчых кампаній.  Подробнее