Расширенный поиск

Текст
Период с
по
Язык + язык
Автор
Издание + издание
Рубрики + рубрика
Тэги + тэг
 
Превью изображения
Номер в PDF формате
Фотогалерея

Родныя вытокі

Всего публикаций: 10
  • Добра там, дзе чакаюць Ірына НЕСЦЯРОНАК, Родныя вытокі 90 (8655) от 11 ноября 2015 10 ноября 2015 15:17 КультураОбщество Беларуская

    На восеньскіх канікулах у доме сясцёр пры касцёле Святой Тройцы ў Докшыцах дзеці і падлеткі (каля 30-ці чалавек) сабраліся на трохдзённыя рэкалекцыі, каб карысна правесці вольны ад вучобы час. Сёстры прыхода разам з моладдзю арганізавалі цікавыя спатканні. Сустрэчы мелі сваю мэту: дапамагчы дзецям  распазнаваць свае правіны, вучыцца  міласэрнасці і адкрываць у сабе здольнасці да выпраўлення. Для гэтага была распрацавана адпаведная праграма. Як  заўважыла сястра Маргарыта Аўгустын, вельмі адказна да ўсяго аднеслася моладзь.  Дзяўчаты і хлопцы з цікавасцю планавалі кожны дзень. Яны праводзілі заняткі-канферэнцыі, на якіх  стараліся даступна расказаць дзецям пра Божую міласэрнасць.  Подробнее

  • Эмілін хлеб Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ, Родныя вытокі 89 (8654) от 07 ноября 2015 10 ноября 2015 15:11 Общество Беларуская

    У Беларусі 7 лістапада па-ранейшаму з’яўляецца чырвонай датай у календары. У суседняй Расіі, якая нарадзіла Лютаўскую рэвалюцыю і яе працяг – Кастрычніцкую, такога няма. Толькі не гэта галоўнае.  З пазіцыі сённяшняга дня можна па-рознаму адносіцца да тых  палітычных падзей, але несумненна адно – дата 7 лістапада 1917 года – адна з самых важных у гісторыі нашай краіны. Вельмі дарагі кошт мае вопыт будаўніцтва сацыялізму, каб ад яго проста адмахнуцца ці ідэйна закляйміць. Яго галоўныя ўрокі – гэта існаванне грамадства, у якім з пагардай ставіліся да капіталу, у якім адсутнічалі класавыя перагародкі і былі сацыяльная роўнасць і агульнанародная ўласнасць на сродкі вытворчасці. Панавала перавага духоўнага над матэрыяльным, агульнага над уласным. Нездарма той час нарадзіў столькі рамантыкаў і герояў. Чалавек працы меў вялікую пашану, за якую ён быў шчыра ўдзячны краіне. Сёння тое гераічнае пакаленне знаходзіцца ў даволі паважаным узросце, але толькі загавары з кім – і аказваецца, што яны ўсё гэтак жа жывуць інтарэсамі сваёй  працы, няхай і былой.  Подробнее

  • Не захацеў жыць у горадзе Алена НЕСЦЯРОНАК, Родныя вытокі 88 (8653) от 04 ноября 2015 03 ноября 2015 15:21 Калейдоскоп Беларуская

    Анатоль Паўтарака (на здымку) да апошняй сваёй клетачкі – чалавек вясковы, і толькі вясковы, усёй душой прывязаны да малой радзімы, як маленькае дзіця да матулі. Блакітныя вочы, пышныя вусы, мяккія русявыя валасы, ціхі голас – у памяці адразу ўсплывае: “Я мужык-беларус, пан сахі і касы…” Кашулю б яму вышыванку, капялюш саламяны – і без аніякага грыму ў любы гістарычны фільм.  Подробнее

  • Стыль жыцця Яўгенія ГІЧАНСКАЯ, Родныя вытокі 87 (8652) от 31 октября 2015 03 ноября 2015 15:13 Спорт Беларуская

    У мінулым годзе на Чэмпіянаце краіны па гіравым спорце наш зямляк Ігар Вішняк заняў трэцяе месца і выканаў нарматыў майстра спорту. Ганаровае званне ён атрымаў у 43 гады: звычайна ў такім узросце прафесіянальныя спартсмены ідуць на заслужаны адпачынак. Для Ігара Сяргеевіча, які працуе ў санаторыі “Баравое”, падняцце гіры ці штангі даўно стала стылем жыцця. Фізічныя трэніроўкі дапамагаюць павысіць упэўненасць у сабе і зараджаюць энергіяй.  Подробнее

  • Калі за справу "хварэюць" усе Алена Несцяронак, Родныя вытокі 84(8649) от 21 октября 2015 21 октября 2015 14:43 Экономика Беларуская

    Агульнавядома: як вялікая карціна складаецца з правільна падабраных маленькіх фрагментаў, што называюць зараз модным слоўцам “пазлы”, як праца магутнага механізму залежыць нават ад самых дробязных гаек і вінцікаў, так і вынікі агульнай вялікай справы залежаць ад работы кожнага асобна ўзятага працаўніка. Подробнее

  • Пра школу ў Барсуках Дзмітрый ГРАБОЎСКІ, Родныя вытокі 83 (8648) от 17 октября 2015 21 октября 2015 08:49 Общество Беларуская

    Нельга сказаць, што школа ў гэтым населеным пункце мае даўнюю гісторыю. Калі ў Докшыцах яе наяўнасць можна прасачыць з 1608 года, у Порплішчы –  з 1864, то першая дзяржаўная агульнаадукацыйная школа ў вёсцы Барсукі была адкрыта ў 1922 ці ў 1923 годзе ў наёмным памяшканні Подробнее

  • Докшыцы – Мінск – Атланта Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ, Родныя вытокі 84(8649) от 21 октября 2015 20 октября 2015 16:18 Общество Беларуская

    Гэты амерыканскі горад у штаце Джорджыя стаў першым пунктам у замежнай біяграфіі выпускніка гарадской школы № 2 Анатоля Курцэвіча. Докшыцкі хлопец правёў у Атланце ўжо дзве камандзіроўкі і спадзяецца на трэцюю. Стаць інжынерам-праграмістам, кіраваць камандай з чатырох спецыялістаў у кампаніі ААТ “Тэхартгруп” – рэзідэнта Парка высокіх тэхналогій, якая і накіравала яго на працу ў ЗША, ён здолеў сам, без вялікіх  бацькоўскіх грошай і высокіх пратэкцый. Да сённяшняга вельмі ўдзячны сваёй першай настаўніцы Вользе Аркадзьеўне Курдзека, якая “адкрыла” ў ім здольнасці да матэматыкі. Подробнее

  • Сінявокае багацце Алена НЕСЦЯРОНАК, Родныя вытокі 82 (8646) от 14 октября 2015 13 октября 2015 15:32 Общество Беларуская

    Калі б хто-небудзь прыдумаў сабраць разам на нейкае свята прадстаўнікоў усіх краін свету, сям’я Януковічаў, без сумненняў, магла б прэтэндаваць на гэту ганаровую місію. Сінія вочкі чатырох дзетак Андрэя і Вольгі на фоне светлых густых валасоў нібы васількі ў спелым жыце.  Подробнее

  • Талентам дзеліцца з усімі Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ, Родныя вытокі 81 (8546) от 10 октября 2015 09 октября 2015 15:05 Культура Беларуская

    Усе святы, знамянальныя даты для работнікаў культуры – гэта працоўныя будні. Дзеля таго, каб даставіць радасць і ўзняць настрой іншым людзям, яны рыхтуюць цікавыя праграмы, спяваюць, танцуюць, паказваюць тэатралізаваныя прадстаўленні, пры гэтым, пастаянна шліфуюць сваё майстэрства. Подробнее

  • Падарункі зноў дорыць Шуткін Яўгенія ГІЧАНСКАЯ, Родныя вытокі 80 (8645) от 07 октября 2015 09 октября 2015 14:54 Калейдоскоп Беларуская

    У мінулым годзе і знутры, і звонку змяніўся выгляд раённага аддзела ЗАГСа: набыла сучасны выгляд зала для рэгістрацыі шлюбу, з’явіўся сквер для закаханых з аўтамабільнай стаянкай. Подробнее