Расширенный поиск

Текст
Период с
по
Язык + язык
Автор
Издание + издание
Рубрики + рубрика
Тэги + тэг
 
Превью изображения
Номер в PDF формате
Фотогалерея

Петрыкаўскія навіны

Всего публикаций: 10
  • Беларусь – найлепшая крыніца натхнення! Арцём ГУСЕЎ, Петрыкаўскія навіны 97/2017 от 06 декабря 2017 06 декабря 2017 14:17 Культура Беларуская

    Кожны з нас час ад часу ўздымае галаву і хоць на хвілінку захапляецца выглядам зорнага неба. Бадай, многія хацелі б пакінуць гэтую карціну на доўгія часы, але натуральна сфатаграфаваць зоркі не так проста Подробнее

  • Вары, кацялок, будзе добры сырок Інга Гіленка, Петрыкаўскія навіны 92/2017 от 18 ноября 2017 21 ноября 2017 17:23 Экономика Беларуская

    Завітаўшы чарговы раз на наш філіял унітарнага прадпрыемства “Калінкавіцкі малочны камбінат”, атрымалі запрашэнне ад кіраўніка прадпрыемства Надзеі Хадановіч на дэгустацыю новага віду сыру “Peсoro”.  Подробнее

  • Яшчэ адна старонка гісторыі Алена БРУЦКАЯ, Петрыкаўскія навіны 91/2017 от 15 ноября 2017 15 ноября 2017 15:12 Общество Беларуская

    У мінулую пятніцу ў вёсцы Старыне, што знаходзіцца ў Лучыцкім сельскім Савеце, была ўрачыста адкрыта мемарыяльная дошка ў памяць пра Палескае партызанскае злучэнне пад камандаваннем Івана Ветрава. Подробнее

  • Вершы – маё другое жыццё Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ, Петрыкаўскія навіны 76/2017 от 23 сентября 2017 25 сентября 2017 10:41 Культура Беларуская

    … Нарадзілася ў 1939 годзе. З дзіцячых успамінаў пра вайну – перыяд акупацыі, чытанне вершаў салдатам у вагоне за хлеб і цукар, выжыванне ў халоднай хаце без шкла (яго ўдарнай хваляй выбіла бомба, якая патрапіла ў суседні дом). Праз гады яе жыццё паглынула не толькі музыка, але і сапраўдная любоў, якую, здаецца, можна пабачыць у фільмах ці пачуць у вершах.

    Сёння Таццяна Міхайлаўна, нягледзячы на страту каханага, працягвае займацца музыкай прафесійна, дае канцэрты і, самае галоўнае, піша вершы, прысвячае іх мужу, сябрам, радзіме і каханню. Па яе словах, вершы падаравалі ёй другое жыццё пасля перажытай аперацыі на сэрцы. Пазней мне пашчасціла задаць некалькі пытанняў паэтцы.

    Таццяна Еўтуховіч нарадзілася ў Гомелі. У 1965 годзе скончыла Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па спецыяльнасці фартэпіяна. Са сваім мужам, Андрэем    Еўтуховічам, вядомым педагогам-скрыпачом, працавалі ў Іркуцку, Душанбэ, Гомельскім музычным вучылішчы імя Сакалоўскага, затым у Петрыкаўскай музычнай школе. Вершы пачала пісаць з 2001 года.

    Таццяна Міхайлаўна, Вы прамовілі фразу, што ў 50 гадоў селі на шпагат. Адкуль такая добрая форма?

    – Практычна ўсё жыццё займалася акрабатыкай, веласіпедным спортам, фехтаваннем. Захапленне спортам захавала да гэтага часу. На маім юбілеі калега Георгій Кебец спытаў: “А што Вы яшчэ ўмееце, акрамя музыкі і вершаў?”. І я прадэманстравала гасцям шпагат. Тады мне споўнілася 50 гадоў.

    – У Вас быў неверагодны патэнцыял. Кім былі Вашы бацькі?

    – Сям’я незвычайная. Тата іграў на многіх музычных інструментах: скрыпка, віяланчэль, акардэон, баян, фартэпіяна. Прычым, ён не ведаў нот – багаты ўнікальны слых. Мама выдатна спявала.

    Сястра з бацькам пісалі вершы,… заразілася ад іх. У 1944 годзе сям’ю адправілі ў Свярдлоўскую вобласць. Потым, калі вызвалялі Гомель ад акупантаў, вярталіся з Урала на радзіму 2,5 месяца, чытала вершы старэйшай сястры ў вагонах параненым вайскоўцам. Яны давалі кавалачкі хлеба і цукар. Дзякуючы гэтаму мы выжылі.

    Вашыя сыны паспяхова ўладкаваліся ў Амерыцы, ёсць магчымасць з імі сустракацца?

    – Муж аднойчы ездзіў да іх, а мне катастрафічна не падыходзіць клімат.

    Старэйшы, Дзмітрый, вядомы кампазітар. Заўсёды атрымліваў первыя месцы ў прэстыжных конкурсах у Беларусі. Ён пісаў канцэрты для фартэпіяна,  скрыпкі. У Маскоўскай кансерваторыі выконваюць ягоныя творы. Некалькі гадоў гучала на тэлебачанні напісаная ім калыханка “Баю-баю, люлі- люлі. Гэта песенька матулі” (1989), але як толькі ён з’ехаў у Амерыку, перастала.

    У канцы вясны сёлета з Амерыкі прыязджаў малодшы сын Аляксей (скрыпач). Разам мы далі некалькі канцэртаў у вучылішчы Сакалоўскага, у гонар памяці мужа. Гэта было складана, для рэпетыцый часу практычна не было. Для сябе зрабіла выснову: знаходжуся ў форме!

    11 верасня Аляксей у гонар памяці загінулых у тэракце 2001 года ў Нью-Ёрку, каля новапабудаваных хмарачосаў, іграў чакону Баха – гэта адно з самых складаных твораў вялікага класіка.

     – Чаму б Вам не выступіць з канцэртам у Петрыкаве?

    – Раней у музычнай школе з мужам давалі канцэрты. Пакуль пра гэта не думала.

    Дома займаюся, успамінаю нешта са старога, спрабую новае. Я прыхільніца вечнай музыкі: Моцарт, Бах, Бетховен. І джаз паслухаць люблю. Дарэчы, наша самая выбітная вучаніца – скрыпачка Ганна Якавенка – паступіла ў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю.

    – Дык што такое сапраўднае каханне?

    –  Павага адзін да аднаго. Вершы пра каханне можа пісаць толькі той чалавек, хто моцна любіць. Беражліва захоўвае гэта пачуццё. У каханне гуляць нельга. Гэта эфемернае пачуццё, якое ў кожную секунду можа знікнуць.

    Сярод музыкаў і паэтаў складана захаваць каханне. Мой муж быў варты высокай любові. Андрэй Мікалаевіч – чалавек высокага патэнцыялу пачуццяў. Я прысвяціла сваё жыццё яму.  Была яго канцэртмайстрам, а гэта значыць,  увесь час слухаць саліста, быць на другім плане, у ценю. Вельмі складана, бо жанчына хоча быць першай.

      Подробнее

  • Рука на пульсе калектыву Алена БРУЦКАЯ, Петрыкаўскія навіны 76/2017 от 23 сентября 2017 25 сентября 2017 10:40 Общество Беларуская

    Дваццаць гадоў працуе ў школе Наталля Дубяга. Цяпер – лабарант фізікі. Тры гады таму калектыў адзінагалосна выбраў яе старшынёй прафсаюзнай арганізацыі. Да гэтага многа гадоў была сакратаром першаснай прафсаюзнай арганізацыі, таму да абавязкаў старшыні прыступіла з пэўнымі ведамі.

    – Калектыў у нас згуртаваны, – расказвае Наталля Іванаўна. – Вялікіх праблемных пытанняў не ўзнікае. Бывае, звяртаюцца да мяне, калі не задавальняюць нейкія рашэнні адміністрацыі. Разбіраемся і знаходзім шляхі перасячэння, кантакты. Рашэнне – на карысць працаўніка, заўсёды ідзём насустрач чалавеку. Часцей за ўсё гэта пытанні прэміравання, калі нешта з дадаткова выкананай работы застаецца няўлічаным. Узнаўляем запісы, дадзеныя, на наступны месяц улічваем недаплачанае. Дарэчы, спісы на прэміраванне абавязкова вывешваюцца для агульнага азнаямлення, таму і памылак атрымліваецца пазбягаць.

    Гэтыя пытанні толькі малая частка таго, з чаго складаюцца штодзённыя абавязкі старшыні прафкама. Наталля Дубяга часта цікавіцца ў тэхперсанала школы пра іх патрэбы. Недзе мыючых сродкаў не хапае ці ануч, даводзіцца нагадваць пра гэта намесніку дырэктара па гаспадарчай рабоце. Старшыня прафкама паставіла пытанне пра тое, што ў тэхперсанала няма пакоя, дзе  можна было б пераапрануцца, адпачыць у перапынак. У педагогаў, хоць невялікае, але ж ёсць. У хуткім часе бытавы пакой тэхперсаналу будзе абсталяваны.

    Не застаюцца без увагі прафсаюза і маладыя спецыялісты. Наталля Іванаўна ўласна цікавіцца іх праблемамі, прымае ўдзел у вызначэнні для іх настаўнікаў-куратараў. Не сакрэт, што ў нашым горадзе цяжка знайсці нятаннае жыллё. Гэта праблема паўстае і перад маладымі спецыялістамі. На жаль, як гаворыць старшыня прафсаюзнай арганізацыі, у калектыўным дагаворы пакуль няма пункта пра фінансавую падтрымку забеспячэння жыллём. Плануецца праз два гады, калі калектыўны дагавор будзе пераглядацца і прымацца наноў, унесці такія дапаўненні ў яго.

    Да іншых дапаўненняў у калектыўны дагавор, якія Наталля Дубяга будзе прапаноўваць, плануецца павелічэнне колькасці базавых велічынь на аказанне матэрыяльнай дапамогі. Сёння кожны атрымлівае да дня народзінаў адну базавую велічыню, да юбілею – тры, пэўная падтрымка аказваецца ў сувязі з вяселлем, нараджэннем дзіцяці, стратай родных. Прычым, на апошнія тры падзеі ў калектыве дадаткова збіраюцца грошы па жаданні саміх работнікаў. Наталля Іванаўна не памятае выпадку, каб нехта адмовіўся ад дапамогі калегу.

    Была прапанова ўсю матэрыяльную дапамогу выплочваць у прапарцыянальных памерах штомесяц, але тады сумы аказваліся нязначныя. Вырашылі-такі, што выплочвацца будзе гэта дапамога 3-4 разы на год, так больш значна, можна нават спланаваць дадатковыя фінансавыя расходы.

    Наталля Дубяга часта сустракаецца з пенсіянерамі на заслужаным адпачынку, цікавіцца іх праблемамі, здароўем. За кожным з іх замацаваны клас, і калі ёсць нейкая неабходнасць, Наталля Іванаўна звяртаецца да класных кіраўнікоў з прапановамі і парадамі. Сама прымае ўдзел у шэфскіх акцыях. Напрыклад, у мінулым годзе да дня пажылых лю-дзей рыхтавала віншавальныя адрасы для ўсіх пенсіянераў.

    – Калектыў мне вельмі падабаецца, – гаворыць жанчына. – Я сама вучаніца гэтай школы. Яшчэ працуюць тут некаторыя мае настаўнікі. Да асобных пенсіянераў звяртаюся за парадамі. Вельмі хвалююся за кожнага педагога, за іх адкрытыя ўрокі, удзел у конкурсах, канферэнцыях, алімпіядах. Заўсёды прапаную сваю дапамогу як лабаранта і прафсаюзнага лідара. Вельмі цяжка даюцца моманты, калі перад прафесійным святам даводзіцца разам з членамі адміністрацыі вылучаць некага на ўзнагароды. Для мяне кожны з работнікаў школы варты штогадовага ўшанавання за сваю важную, адказную і плённую працу.

    У хуткіх планах Наталлі Дубягі – атрыманне вышэйшай адукацыі. Апошнія гады стала востра адчуваць, што некалі ўпусціла гэту магчымасць. Рана пайшла замуж, пахавала бацькоў, якія пакінулі на яе руках васьмігадовую сястру. Сёння і сястра, і дачка ўжо атрымалі адукацыю, стварылі сем’і, “паднялі” іх з мужам Сяргеем Аляксандравічам. Падрастае сынок. Час і пра сваю адукацыю падумаць. Ды і педагогі школы настойваюць на гэтым, прапануюць сваю дапамогу ў падрыхтоўцы да цэнтралізаванага тэсціравання.

    Усё абавязкова атрымаецца, бо яна на-дзіва моцная жанчына, мэтанакіраваны чалавек, адказны работнік. Подробнее

  • Табе, мая краіна! Арцём ГУСЕЎ, Петрыкаўскія навіны 70/2017 от 02 сентября 2017 12 сентября 2017 10:36 Общество Беларуская

    І пачалося ўсё з раніцы на беразе затокі Бычок, дзе адбыліся спаборніцтвы па  рыбнай лоўлі. Як паведамілі спецыялісты аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, трэцяе месца заняла каманда РАНС, другімі былі рыбакі з Муляраўскага сельскага Савета, а перамога дасталася аматарам рыбалкі з райспажыўтаварыства.

    Некалькімі гадзінамі пазней на першым гарадскім пляжы сабралася моладзь. Больш дзясятка актывістаў БРСМ, што працавалі ў студэнцкіх атрадах, правялі адкрыты дыялог і падзяліліся сваімі ўражаннямі ад атрыманага вопыту. Так, Ганна Герасіменка, што з’яўлялася камандзірам атрада “Каласок”, акрэсліла асноўнае пытанне ў час працы на сельгаспрадпрыемстве “Палессе-Аграінвест”: “У наступным годзе хацелася б паменшыць колькасць нашых “куратараў”. За нашым атрадам была замацавана майстар, але перыядычна з’яўляліся людзі, якія ўказвалі, куды ісці і што рабіць, хоць мы бачылі некаторых упершыню”. Увогуле моладзь зазначыла, што праца была нескладанай.

    З 10 гадзін гараджан і гасцей горада чакалі выставы Петрыкаўскага гісторыка-краязнаўчага музея. Да ўвагі прысутных была прапанавана выстава пад адкрытым небам “Жывая нітка часу”, дзе можна было пабачыць, як змяняліся рэчы паўсядзённага карыстання за 100, 50, 30 гадоў і да сучаснасці.

    Гістарычную тэматыку працягвалі асноўная этнографа-археалагічная і фотавыстава “Стары горад”. У апошняй увазе прысутных прапанавалася фотатэка выяў горада мінулага стагоддзя: кірмашы, дэманстрацыі, працоўныя калектывы, дарэвалюцыйная і пасляваенная архітэктура, паводка канца 70-х гадоў – гэтыя паўсядзённыя сюжэты ўжо назаўсёды застануцца памяццю Бацькаўшчыны, незаўважна акунаючы нас у гісторыю роднага Палесся.

    Для аматараў экзотыкі працавала экспазіцыя “Загадкавая фантазія мора”, дзе былі выстаўлены ракавінкі разнастайных памераў, форм, колеру. Асабліва актыўная дзятва хутка знаходзіла аналогіі, з-за чаго назіраць за выставай было яшчэ цікавей: “Вось гэта – пячэнька, а гэта – сапраўдны шлём. Ракавінка на шкілет рыбы падобная!” – даносілася час ад часу з розных куткоў выставачнай залы.

    А 11 гадзіне на другім канцы горада гасцей чакалі ў Доме рамёстваў. Трэба адзначыць, што майстры пастараліся здзівіць наведвальнікаў, арганізаваўшы на ўваходзе сапраўдную музейную экспазіцыю з рэчаў савецкіх часоў.  Не менш цікава выглядалі і работы майстроў, экспазіцыя якіх у другой палове дня перанеслася ў гарадскі парк. Рамеснікі былі гатовыя правесці і сапраўдныя майстар-класы для зацікаўленых народнай дэкаратыўна-прыкладной творчасцю, але гледачоў, па праўдзе, бракавала.

    Бліжэй да вечара святочнымі адценямі афарбаваўся і парк: актывісты БРСМ прапанавалі пакінуць парады падрастаючаму пакаленню на спецыяльнай шыльдзе. Паглядзець на экіпіроўку і рыштунак выратавальнікаў, паўдзельнічаць у конкурсах можна было дзякуючы пажарным і   ТВВодаўцам. Дзеці скакалі на батутах і надзіманых гарадках, ча-ставаліся прысмакамі. Прыпынялі прысутных выставы кніг, дзіцячага малюнка і вырабаў школьнікаў.

    Неўзабаве пачалася канцэртная праграма. Адкрыў мерапрыемства намеснік старшыні райвыканкама Дзяніс Хулуп, з прамовай выступіла і прадстаўнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Наталля Герасіменка, падараваўшы ўстановам раёна мячы. Юных талентаў Петрыкаўшчыны, што пазабавілі прысутных спевамі і танцамі, змянілі артысты абласной філармоніі.

    Завяршыўся канцэрт выступам артыстаў Капаткевіцкага Дома культуры, аздоблены народнымі танцамі ў выкананні ансамбля “Верасок”. Трэба адзначыць, такая практыка ўжо даволі даўно існуе ў горадзе. Каб прапанаваць культурны адпачынак гараджанам, узняць настрой і проста добра правесці час, калектывы раёна выступаюць з канцэртамі ў амфітэатры суботнімі вечарамі. Не так даўно сваёй творчасцю радавалі аматараў музыкі калектывы з Чалюшчавічаў і з Пцічы. Подробнее

  • Петрыкаўспектыва Арцём ГУСЕЎ, Петрыкаўскія навіны 68/2017 от 26 августа 2017 29 августа 2017 10:33 Культура Беларуская Подробнее

  • У Конкавічах перапахавалі астанкі воінаў Арцём ГУСЕЎ, Петрыкаўскія навіны 65/2017 от 16 августа 2017 21 августа 2017 09:31 Общество Беларуская

    Колькі іх, тых, хто застаўся на палях баявых дзеянняў ляжаць у зямлі, не пабачыўшы мірнага неба? Колькі тых, хто пахаваны ў брацкіх магілах без пазначэння імя і прозвішча, стаўшы невядомымі героямі?  Подробнее

  • У гонар герояў Арцём ГУСЕЎ, Петрыкаўскія навіны 62/2017 от 05 августа 2017 09 августа 2017 09:20 Общество Беларуская

    На Петрыкаўшчыне адкрылі інфармацыйную дошку ў памяць пра гісторыю Пінскай і Дняпроўскай ваенных флатылій Подробнее

  • Жыве ў аграгарадку песня Алена БРУЦКАЯ, Петрыкаўскія навіны 58/2017 от 22 июля 2017 25 июля 2017 16:14 Культура Беларуская

    Падставай для прыезду вакальна-харэаграфічнай групы “Плай” у Чалюшчавічы стала моцнае сяброўства, што нарадзілася ў мінулым годзе пасля рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур, дзе Гомельскую вобласць прадстаўлялі ўдзельніцы народнага фальклорнага калектыву “Зарачаначка” Тамара Козінец і Ніна Цітова. Подробнее