Беларусь называюць сінявокай, або краінай дзесяці тысяч азёр. Акрамя таго, на тэрыторыі рэспублікі працякае мноства рэк і ручаёў, струменяцца крыніцы, якія ва ўсе часы былі і застаюцца для людзей месцам прыцягнення і сёння ўяўляюць сабою дзіўны сплаў прыродных сіл і тысячагадовых традыцый. Подробнее
За шматгадовую і плённую працу ў галіне сельскай гаспадаркі, дасягненне высокіх паказчыкаў у рабоце Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам падпісаны Указ аб узнагароджанні дырэктара ТАА «СЖК „Налібакі“ Віталія Кушнера медалём „За працоўныя заслугі“. Урад краіны высока ацаніў працу кіраўніка. Прызнаны яго арганізатарскія здольнасці і ў раёне, бо далёка не ўсім дадзена кіраваць калектывам, рабіць гэта трэба ўмець. Подробнее
У аддзяленні паштовай сувязі Дзераўная ўжо на пачатку лістапада быў адкрыты куток навагодняй прадукцыі і паслуг, які стварае адпаведны настрой і дае магчымасць загадзя падрыхтавацца да самага любімага дзецьмі і дарослымі свята. Подробнее
Благачынным прыходаў Стаўбцоўскай акругі протаіерэем Аляксандрам Марцінчыкам пры арганізацыйнай падтрымцы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі і аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама быў праведзены семінар, прысвечаны 300-годдзю з дня нараджэння значнай гістарычнай асобы – свяціцеля Георгія Каніскага, архіепіскага Магілёўскага, Мсціслаўскага і Аршанскага. Подробнее
Пераднавагоднім падарункам для стаўбчан і жыхароў раёна стала адкрыццё новага фірменнага магазіна Агракамбіната «Сноў» у будынку былога фірменнага магазіна філіяла Гарадзейскага цукровага камбіната. Подробнее
Стараннямі загадчыка аддзялення духавых інструментаў Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў, мастацкага кіраўніка і дырыжора заслужанага духавога аркестра «Віціны» Аляксандра Нічыпаровіча напрыканцы кастрычніка дзіцячы і маладзёжны склад духавога аркестра меў магчымасць паўдзельнічаць у польска-беларуска-нямецкім праекце ў польскім горадзе Лобез. Подробнее
Юбілею Якуба Коласа жодзінская фабрыка «Світанак» паднесла такі падарунак: выпусціла майкі з лагатыпам мясцін радзімы песняра з вершаваным радком «Мой родны кут, як ты мне мілы…». Подробнее
Знакавай падзеяй у жыцці Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў стала сустрэча з «залатым акардэонам» сусветнага ўзроўню, беларускім выканаўцам-віртуозам акардэаністам Ігарам Квашэвічам, які ўваходзіць у Вышэйшую лігу мэтраў сусветнага акардэона. Сустрэча з музыкантам і кампазітарам адбылася ў рамках музычна-адукацыйнага праекта «Беларусь- тур». Подробнее
На Стаўбцоўшчыне працягваецца асенні прызыў у войска. Гэтымі туманнымі лістападаўскімі раніцамі ля ваенкамата асабліва шматлюдна – прызыўнікоў праводзяць на службу блізкія і сябры. Ім жадаюць шчаслівай службы і хуткага вяртання. А што думаюць наконт службы яны самі? Подробнее
Творчым праектам рэдакцыі «Праменя» з'яўляецца падрыхтоўка нарысаў пра людзей, якія зрабілі важкі ўнёсак ў развіццё Мінскай вобласці. У гэты спіс мы з поўным правам занеслі Анастасію Лапко. Што ж яна паспела зрабіць у 31 год, каб так прыцягнуць да сябе ўвагу і заняць месца ў нішы знакамітасцей «Яны нарадзіліся на Стаўбцоўшчыне»? Подробнее