Расширенный поиск

Текст
Период с
по
Язык + язык
Автор
Издание + издание
Рубрики + рубрика
Тэги + тэг
 
Превью изображения
Номер в PDF формате
Фотогалерея

Чырвоная зорка

Всего публикаций: 10
  • Дэпутаты зверылі гадзіннік Святлана Міхайлоўская, Чырвоная зорка 51/15 от 08 июля 2015 08 июля 2015 06:14 Общество Беларуская

    19 чэрвеня ў Палацы культуры прайшоў рэгіянальны сход дэпутатаў базавага і пярвічнага тэрытарыяльнага ўзроўню. Удзельнікамі прадстаўнічага раённага форуму былі начальнікі аддзелаў райвыканкама і раённых службаў, дырэктары школ. У рабоце сходу ўдзельнічалі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь У. Цыдзік і старшыня мінскага абласнога Савета дэпутатаў І. Ліпніцкі. Подробнее

  • За рулём толькі дзяўчаты Дар’я ЗЯНЬКОВІЧ, Чырвоная зорка 51/15 от 08 июля 2015 07 июля 2015 08:55 Общество Беларуская

    27 чэрвеня святкаваўся Дзень моладзі. Мерапрыемства з гэтай нагоды праходзіла на гарадскім стадыёне. Подробнее

  • Першая пяцігодка Святлана Міхайлоўская, Чырвоная зорка 51/15 от 08 июля 2015 07 июля 2015 08:50 Общество Беларуская

    Сёлета спаўняецца пяць гадоў, як старшынёй Хатлянскага сельскага Савета дэпутатаў была абрана Тамара Ляснеўская (на здымку). Наколькі плённымі былі гэтыя гады, сведчыць падзячнае пісьмо намесніка старшыні Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы, дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь У. Цыдзіка, якое Т. Ляснеўская атрымала за вялікі асабісты ўклад у паспяховую рэалізацыю пытанняў мясцовага значэння, высокія вынікі ў службовай дзейнасці, клопат аб людзях. Подробнее

  • З’яднаныя вайной і мірам Таццяна Мятліцкая, Чырвоная зорка 40/15 от 27 мая 2015 26 мая 2015 10:25 ОбществоСоюз. Беларусь - Россия Русский

    У сакавіку 2010 года наш райцэнтр стаў пабрацімам расійскага горада Шатура, аднаго з самых вялікіх у Маскоўскай вобласці. За пяць гадоў плённага сяброўства двума гарадамі наладжаны цесныя сувязі ў разнастайных сферах жыцця, закладзены і ўжо трывала замацаваны традыцыі. Сярод такіх форм узаемаадносін  – візіты шатуран на Уздзеншчыну і паездкі ўздзенцаў на шатурскую зямлю.

    Сёлета дэлегацыя нашага раёна на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Ігарам Пятровічам была запрошана ў Шатуру на святкаванне 70-годдзя Вялікай Перамогі. Подробнее

  • На навіны багаты нашы будні і святы Святлана МІХАЙЛОЎСКАЯ, Чырвоная зорка 40/15 от 27 мая 2015 26 мая 2015 10:18 Общество Беларуская

    Рэдакцыйныя будні заўсёды насычаныя, цікавыя, часам непрадказальныя. Асабліва гэта заўважаецца ў маі, калі адзначаецца цэлае суквецце прыгожых святаў. Многа камандзіровак, запрашэнняў, сустрэч з цікавымі людзьмі, што асабліва важна і неабходна для журналіста. Работнікі рэдакцыі прымаюць шматлікія віншаванні, словы прызнання. Гарачым быў рэдакцыйны тэлефон 5 мая і сёлета. З самага ранку былі ў нас кветкі, паштоўкі, торты. Подробнее

  • Настаўнік з душой падарожніка Вера ЛУКАШЭВІЧ, Чырвоная зорка 40/15 от 27 мая 2015 26 мая 2015 10:14 Общество Беларуская

    Яшчэ школьнікам Ігар Ткачэнка (на здымку) марыў звязаць сваю будучыню з морам. Юнак, які нарадзіўся ў сям’і ваеннага марака, хацеў служыць на ваенна-марскім флоце.

    – Пасля школы я паступіў у Кіеўскае вышэйшае ваенна-марское палітычнае вучылішча. Аднак абставіны склаліся так, што пакінуў яго, – расказвае Ігар Анатольевіч. – І лёс прывёў мяне ў Беларусь. Подробнее

  • “Жалезныя Браты” ў санаторнай школе Дар’і ЗЯНЬКОВІЧ., Чырвоная зорка 39/15 от 22 мая 2015 22 мая 2015 09:24 Общество Беларуская

    Зрабіць шчаслівым увесь свет — задача няпростая, а вось ашчаслівіць і падарыць радасць дзіцяці можа кожны з нас. 16 мая байкеры наведалі нашу школу-інтэрнат: па дамоўленасці двойчы на год прыязджаюць яны ва Узду. Подробнее

  • Пад патранажам доктара Кушнера Вера ЛУКАШЭВІЧ, Чырвоная зорка 38/15 от 20 мая 2015 19 мая 2015 10:36 Общество Беларуская

    Сямейны доктар… Калі чуеш такія словы, адразу прыгадваеш сцэны з фільмаў і сюжэты з кніг, дзе да галоўных герояў прыходзяць салідныя мужчыны, зачастую ў капелюшах і з невялічкім чамаданчыкам у руках. Яны аглядаюць хворых, кансультуюць, займаюцца прафілактыкай здароўя. Пры неабходнасці іх выклікаюць нават па некалькі разоў у дзень. І такі доктар не ігнаруе ніводнага выкліку. Напэўна, ад такога сямейнага ўрача не адмовіўся б і кожны з нас… Подробнее

  • Як спрацуеш — так і атрымаеш Аляксандр ПІНДРАС, Чырвоная зорка 38/15 от 20 мая 2015 19 мая 2015 10:20 Экономика Беларуская

    Веснавы дзень год корміць. Пераменлівае майскае надвор’е ўсё ж уносіць у адвечны клопат хлебаробаў аб багатых ураджаях свае карэктывы, прымушае іх працаваць і ў гэтыя дні з не меншым напружаннем, чым падчас яравой сяўбы. Першыя, пакуль кволыя парасткі праклюнуўшага на навакольных палетках насення сведчаць, што сейбіты з акцыянернага таварыства “Асілак” спрацавалі па-гаспадарску, рупліва. Пасля адпаведнай падкормкі мінеральнымі тукамі хутка зазелянее рунь, пачне налівацца і будзе радаваць вока тых, хто ўклаў душу і старанне ў сваю паўсядзённую, няпростую справу. Подробнее

  • Каравай ад “Чырвонай зоркі” Вера ЛУКАШЭВІЧ, Чырвоная зорка 36/15 от 13 мая 2015 12 мая 2015 10:22 Общество Беларуская

    5 — 7 мая ў сталіцы ў выставачным павільёне “БЕЛЭКСПА” прайшла ХІХ Міжнародная спецыялізаваная выстаўка “СМІ ў Беларусі”. Сёлета яна мела назву “Слова на службе свету” і была прысвечана 70-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Асаблівая ўвага надавалася павышэнню ролі сродкаў масавай інфармацыі ва ўсіх сферах жыцця грамадства: палітычнай, сацыяльна-эканамічнай, навуковай, культурнай і г. д.

    Пад адным дахам разам сабраліся прадстаўнікі рэгіянальных і рэспубліканскіх СМІ, выдавецтваў і друкарняў, інфармацыйных агенстваў і рэкламных арганізацый, інтэрнэт-правайдараў.У рамках выстаўкі прайшлі розныя “круглыя сталы”, семінары і майстар-класы з удзелам вядучых журналістаў і медыяспецыялістаў з Беларусі і Расіі. Подробнее