Расширенный поиск

Текст
Период с
по
Язык + язык
Автор
Издание + издание
Рубрики + рубрика
Тэги + тэг
 
Превью изображения
Номер в PDF формате
Фотогалерея

Чырвоная зорка

Всего публикаций: 10
  • Чатырохгадовы вязень Віктар САБАЛЕЎСКІ., Чырвоная зорка 23/15 от 25 марта 2015 25 марта 2015 00:11 Общество Беларуская

    — Калі часам, а гэта бывае рэдка, пачну я прыгадваць падзеі Вялікай Айчыннай вайны, сын з пэўным недаверам перапытвае: “Тата, ну як ты мог запомніць, табе ж было ўсяго чатыры гады”. А я помню. Подробнее

  • Антонавічы Вера ЛУКАШЭВІЧ., Чырвоная зорка 23/15 от 25 марта 2015 25 марта 2015 00:00 Общество Беларуская

    Іван Антонавіч Балашэвіч і Аляксандр Антонавіч Бялевіч не першы год на пенсіі. Аднак мужчыны не прывыклі сядзець дома без справы, і ў такім паважаным узросце знайшлі сабе занятак па душы. Подробнее

  • Салігорскія далі Вера Лукашэвіч, Чырвоная зорка 23/15 от 25 марта 2015 24 марта 2015 22:35 ОбществоЭкономика Беларуская

    12 сакавіка дэпутаты Уздзенскага раённага Савета дэпутатаў, старшыні сельвыканкамаў на чале са старшынёй райсавета І. Пятровічам зрабілі рабочую паездку ў Салігорск і Слуцк. Арганізатарам пазнавальнай экскурсіі, у ходзе якой адбыўся абмен вопытам работы дэпутатаў па пытаннях добраўпарадкавання, выступіў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь У. Цыдзік.

    — Тое, што паспелі пабачыць і пачуць, — уражвае, — адзначыў у канцы дня Уладзіслаў Станіслававіч.

    У каторы раз давялося пераканацца ў тым, што поспех у любой справе забяспечваюць апантаныя людзі, фанаты сваёй справы, якія перажываюць за дзяржаўнае не менш як за ўласнае. “Вельмі важна з любоўю адносіцца да той справы, якой займаешся, — не раз заўважала і старшыня Салігорскага Савета дэпутатаў Лідзія Клішэвіч, якая выбіраецца на гэту пасаду чатыры скліканні запар. — Калі дзяліць любую работу “на маё-твае”, у тым ліку і ў плане добраўпарадкавання, то нічога не даб’ешся. Важна працаваць разам і прадстаўнікам улады, і дэпутатам, і камунальнай службе, і маладзёжнаму парламенту, і ўсім гараджанам”. Подробнее

  • ГАРМОНІЯ ШАТАКАНА Фотарэпартаж Святланы АСТРАВУХ., Чырвоная зорка 22/15 от 21 марта 2015 24 марта 2015 22:29 ЗдоровьеСпорт Беларуская

    Сёлета штогадовыя рэспубліканскія спаборніцтвы па шатакан каратэ-до “Гармонія шатакана”, прысвечаныя Міжнароднаму дню жанчын, прайшлі ў дзясяты раз. Яны ўжо сталі своеасаблівым спартыўным брэндам Беларускай федэрацыі шатакан каратэ-до і Уздзенскага раёна. Вызначальнай асаблівасцю праграмы спаборніцтваў з’яўляецца шырокае прадстаўніцтва дзяўчат-спартсменак і спартсменаў-бацькоў, а таксама спаборніцтвы па тушэнні свечак, якія лічацца ў шатакане своеасаблівым тэхнічным кантрольным тэстам майстэрства. Подробнее

  • Выратавальнікі вобласці сабраліся ва Уздзе Вера ЛУКАШЭВІЧ., Чырвоная зорка 21/2015 от 18 марта 2015 18 марта 2015 10:17 Общество Беларуская

    У чарговы раз у канцэртнай зале Палаца культуры было мнагалюдна. Падвесці вынікі работы і назваць імёны лепшых супрацоўнікаў сюды прыехалі дэлегацыі выратавальнікаў-пажарных з усіх раёнаў Мінскай вобласці. Удзел у мерапрыемстве прыняў міністр па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Уладзімір Вашчанка. Подробнее

  • Чэмпіён гіравога спорту Вера ЛУКАШЭВІЧ., Чырвоная зорка 21/2015 от 18 марта 2015 18 марта 2015 09:55 Общество Беларуская

    У свае 25 гадоў вадзіцель пажарнага аварыйна-выратавальнага паста № 14 у вёсцы Дзешчанка Дзмітрый Дубовік мае не адзін дзясятак грамат і медалёў. За плячамі юнака – вопыт штогадовых выступленняў на абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах. Чалавеку, далёкаму ад спорту, гэтыя ўзнагароды здадуцца проста прыгожымі прызамі, не больш. І толькі спартсмены ведаюць, што кожны кубак, кожны медаль мае высокую цану, якая вымяраецца гадамі ўзмоцненых трэніровак. Подробнее

  • Міліцыянеры прымалі віншаванні Дар’я ЗЯНЬКОВІЧ., Чырвоная зорка 19/15 от 11 марта 2015 11 марта 2015 09:54 Общество Беларуская

    У раённым Палацы культуры адбыўся ўрачысты афіцэрскі сход, прысвечаны Дню міліцыі. На гэтай службе няма і не будзе выпадковых людзей, бо патрабаванні да чалавека ў форме заўсёды сур’ёзныя.

    НА   ЗДЫМКУ: начальнік РАУС А. Бярозка ўручае С. НАЗАРАНКА падзяку УУС Мінаблвыканкама.

    Першым павіншаваў з прафесійным святам сваіх калег начальнік раённага аддзела ўнутраных спраў Андрэй Бярозка:

    – Сёння мы сустракаем Дзень міліцыі з добрымі вынікамі. Ад кожнага з нас патрабуецца прафесіяналізм у выкананні службовых абавязкаў. Зніжэнне злачыннасці, спакой на вуліцах – заслуга кожнага супрацоўніка, а таксама вашых сем’яў, якія з разуменнем ставяцца да цяжкасцяў, абумоўленых спецыфікай работы. Вялікая роля ў станаўленні райаддзела ветэранаў – вы заўсёды нас падтрымліваеце, уносіце неацэнны ўклад у фарміраванне калектыву, рост прафесіяналізму супрацоўнікаў. Праведзеная намі работа станоўча ацэньваецца як кіраўніцтвам раёна, так і Міністэрствам, упраўленнем унутраных спраў, пра што сведчаць узнагароды, якія атрымліваюць нашы супрацоўнікі, – медалі, падзякі, граматы. Подробнее

  • Марафон будучых салдатаў Вера ЛУКАШЭВІЧ., Чырвоная зорка 19/15 от 11 марта 2015 11 марта 2015 00:02 Общество Беларуская

    Марафон будучых салдатаў Дзень 23 лютага для навучэнцаў ліцэя быў насычаным на прыемныя сюрпрызы і нечаканасці. Пасля заняткаў у актавай зале іх чакала канцэртная праграма, прысвечаная Дню абаронцаў Айчыны. Подробнее

  • СЛЕДСТВА ВЯДУЦЬ ЖАНЧЫНЫ Дар’я ЗЯНЬКОВІЧ., Чырвоная зорка 19/15 от 11 марта 2015 10 марта 2015 23:54 Общество Беларуская

    Жанчына – самая загадкавая, супярэчлівая і неверагодная істота на Зямлі. Толькі яна можа быць адначасова строгай і добрай, непахіснай і спагадлівай, стойкай і па-жаночы абаяльнай. На ўсё ў яе хапае сілаў, цярпення і любові. Напярэдадні свята ўсіх жанчын я пазнаёмілася менавіта з такімі прадстаўніцамі прыгожай паловы чалавецтва, супрацоўніцамі Следчага камітэта.Усё ж, які ён, сапраўдны следчы ў спадніцы? Подробнее

  • Юны чэмпіён Вольга Трыгубовіч., Чырвоная зорка 19/15 от 11 марта 2015 10 марта 2015 23:43 Спорт Беларуская

    Жэню было 6 гадоў, калі яго, маленькага непаседу, мама прывяла ў спартыўны клуб “Бушыдо-Узда”, спадзеючыся, што сын накіруе сваю энергію ў спорт, стане больш спакойным і памяркоўным. Ці мог тады хтосьці з сям’і Вішнеўскіх падумаць, што каратэ стане для хлопчыка не толькі захапленнем, але і прынясе яму поспех. Подробнее