Расширенный поиск

Текст
Период с
по
Язык + язык
Автор
Издание + издание
Рубрики + рубрика
Тэги + тэг
 
Превью изображения
Номер в PDF формате
Фотогалерея

Голас часу

Всего публикаций: 10
  • Беларуская песня ў славацкіх прасторах Святлана Максімук, Голас часу 67/2015 от 29 августа 2015 24 сентября 2015 11:09 Культура Беларуская

    У пяты раз народны ансамбль народнай песні “Рыцкі куфэрак” пад кіраўніцтвам Анатоля Барысюка пабываў на свяце ўраджаю “Дажынкавыя слаўнасці”. Подробнее

  • Скрыжаванне лёсаў Святлана Максімук, Голас часу 67/2015 от 29 августа 2015 24 сентября 2015 11:08 Калейдоскоп Беларуская

    У вёсцы Хаціслаў прыжылася добрая традыцыя: на свята Троіцы ўсёй вёскай у мясцовым Праабражэнскім храме ўшаноўваюць сямейныя пары, якія адзначылі важкі юбілей сумеснага жыцця. Вось і сёлета словы віншаванняў і шчырыя пажаданні яшчэ шмат гадоў ісці па жыцці ў пары прымалі ад свяшчэнна­служыцеля, прадстаўнікоў улады, мясцовай гаспадаркі, царкоўнага сястрынства, сваіх аднавяскоўцаў чатыры сям’і – залатыя і ізумрудныя юбіляры. Подробнее

  • Валянціна Надзея Яцура, Голас часу 66/2015 от 26 августа 2015 24 сентября 2015 11:02 Общество Беларуская

    Даючы ёй такое імя, бацькі наўрад ці ведалі яго паходжанне і тым больш, што яно абазначае, а яна і сапраўды аказалася моцнай перад працоўнымі буднямі і лёсам. Подробнее

  • Літаратурны працэс на Маларытчыне Мікалай Навумчык, Голас часу 66/2015 от 26 августа 2015 24 сентября 2015 11:00 Культура Беларуская

    Літаратура Маларытчыны. Ці ёсць яна? Безумоўна, так. Хоць наша зямля і не ўзгадавала талентаў, роўных Я. Купалу, Я. Коласу, М. Багдановічу, альбо, скажам, Леаніду Дранько-Майсюку, Алесю Разанаву ці Ніне Мацяш, але ганарыцца ўсё ж такі нам ёсць чым. Подробнее

  • Цёзка па прозвішчы Надзея Яцура, Голас часу 64/2015 от 19 августа 2015 19 августа 2015 08:34 Общество Беларуская

    Падчас работы ў абласной газеце “Народная трыбуна” мне давялося бываць у многіх сельгаспрадпрыемствах Брэстчыны. І практычна паўсюль кіраўнікі гаспадарак цікавіліся, ці не сваячка я дырэктару СУП “Савушкіна” Пятру Яцуры. Мне, вядома ж, было прыемна, што майго знакамітага цёзку ўсе ведаюць. Але Пётр Пракопавіч – цёзка па прозвішчы, адказвала ўсім, хоць і не выключана, што продкі нашы маглі знаходзіцца ў сваяцтве.  Подробнее

  • Магазін Надзей Святлана Максімук, Голас часу 64/2015 от 19 августа 2015 19 августа 2015 08:31 Калейдоскоп Беларуская

    “У нашай вёсцы Мельнікі два магазіны. Але часцей за ўсё мы ходзім у той, дзе працуюць дзве цудоўныя, дружалюбныя, працавітыя Надзеі. І хоць магазін гэты невялікі, знешне непрывабны, але тавар у ім на любы густ, прычым прадукты заўжды свежанькія і абслугоўванне добразычлівае,” – такімі радкамі пачыналася калектыўнае пісьмо, якое даслалі ў рэдакцыю жыхары вёскі Мельнікі. Яны запрашалі карэспандэнтаў наведаць магазін і самім пераканацца, што ў пісьме няма ні слова перабольшвання. І сапраўды захацелася пазнаёміцца з прадаўцамі, пра якіх вяскоўцы гаварылі з удзячнасцю, гонарам і цеплынёй. Не адкладваючы візіт надоўга, мы адправіліся ў магазін Надзей. Подробнее

  • Шчасце трымаецца на мудрасці Мікалай Навумчык, Голас часу 63/2015 от 15 августа 2015 19 августа 2015 08:15 Культура Беларуская

    Многія казкі заканчваюцца інтрыгуюча, на самым цікавым месцы: прызнанні ў каханні, вяселлі маладой пары. Ён і яна жэняцца і жывуць разам. Але як, казкі ўжо не расказваюць пра гэта, таму што пасля вяселля якраз і пачынаецца… А вось што пачынаецца — кожная пара вырашае сама. Яна сама і піша гісторыю сваёй сям'і. Што там будзе і чаго больш, залежыць выключна ад мужа і жонкі. Подробнее

  • Мурманск — Новае Раматова Ірына Касцевіч, Голас часу 62/2015 от 12 августа 2015 19 августа 2015 08:00 Калейдоскоп Беларуская

    Па такому маршруту, а паездка на цягніку займае трое сутак, імчаць штогод карэнныя жыхары Поўначы, — сям'я Любові Уладзіміраўны Белік. Подробнее

  • Шэсць прынцэс Нушчыкаў Ірына Касцевіч, Голас часу 60/2015 от 05 августа 2015 17 августа 2015 09:58 Калейдоскоп Беларуская

    Ордэн Маці. Ім проста так не ўзнагароджваюць. І не ўсіх. Гэтай высокай узнагароды заслугоўваюць самыя годныя маці, якія нарадзілі і выхавалі пяцярых і больш дзяцей. 7 гадоў таму назад ордэнам Маці была ўзнагароджана і Ніна Мікалаеўна Нушчык з Хмялёўкі. Праўда, пра гэта я даведалася не ад яе, а зусім выпадкова. І пасля таго, як пазнаёмілася з сям”ёю Ніны Мікалаеўны, ёю самою, зрабіла вывад: гэтая жанчына заслугоўвае не адзін, а некалькі ордэнаў — за мацярынскую любоў, за вялікае сэрца, у якім хапае дабрыні, чуласці, спагады і цеплыні на ўсіх яе шасцярых дзяцей. А яшчэ — за мацярынскі подзвіг, які Ніна Мікалаеўна штодзённа здзяйсняе ў імя сям”і. Подробнее

  • Ёй паэты вершы прысвяцілі… Мікалай Навумчык, Голас часу 58/2015 от 29 июля 2015 17 августа 2015 09:36 Культура Беларуская

    Надзея Лушчык, маларытчанка, нарадзілася і вырасла ў в.Гвозніца. Тут закончыла 8 класаў. Марыла стаць настаўнікам матэматыкі. Для ажыццяўлення задуманага давялося яшчэ 2 гады вучыцца ў в. Збураж, каб атрымаць атэстат сталасці. Закончыўшы Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут па спецыяльнасці “Сельскагас­падарчае будаўніцтва”, на першае месца працы паехала ў г. Слаўгарад Магілёўскай вобласці. Тут дзяўчыне прапанавалі пасаду майстра. Праз некаторы час яна з сяброўкай рызыкнула паехаць на будаўніцтва БАМа. Гэта было неадольнае жаданне, якое нішто не магло спыніць. На цягніку прыехала на чыгуначную станцыю “Скаварадзіно”, што ў Амурскай вобласці, адкуль на аўтобусах – у г. Тында, а пасля – на станцыю “Залацінка” (Якуцкая вобласць, побач з самай халоднай 60-й паралеллю). Подробнее