Расширенный поиск

Текст
Период с
по
Язык + язык
Автор
Издание + издание
Рубрики + рубрика
Тэги + тэг
 
Превью изображения
Номер в PDF формате
Фотогалерея

Івацэвіцкі веснік

Всего публикаций: 10
  • Віншаванні для самых любімых Ганна ІЛЬЯШЭВІЧ, Івацэвіцкі веснік №79 от 16 октября 2018 19 октября 2018 10:40 Общество Беларуская

    У мінулую пятніцу, 12 кастрычніка, у Івацэвіцкім гарадскім Доме культуры прайшлі ўрачыстасці, прысвечаныя самаму пяшчотнаму і душэўнаму святу – Дню маці. Усе словы, усе песні, якія гучалі ў гэты дзень, былі працятыя цёплымі і шчырымі пачуццямі да самай роднай з жанчын – матулі. Маці – выток усяго: і таго, што было, і таго, што яшчэ будзе, яна даруе нам жыццё і на працягу ўсяго нашага лёсу ідзе побач, а мацярынская любоў з’яўляецца для нас невычэрпнай крыніцай сілы і надзеі, да якой  мы звяртаемся ў радасныя і цяжкія моманты жыцця. Хочацца думаць, што ніводная матуля ў гэты кастрычніцкі сонечны дзень не засталася без святочных віншаванняў. Жанчын-маці ўшаноўвалі, напэўна,  у кожным працоўным калектыве, у школах і дзіцячых садках. Подробнее

  • “Я любіла і люблю дзяцей, і яны мяне таксама…” Валянціна БОБРЫК, Івацэвіцкі веснік №78 от 12 октября 2018 17 октября 2018 14:15 Общество Беларуская

    16 кастрычніка спаўняецца 90 гадоў выдатніку народнай асветы, заслужанай настаўніцы Беларускай ССР, узнагароджанай Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, Вользе Міхайлаўне Дзенісюк. Яна працавала да выхаду на пенсію настаўніцай пачатковых класаў СШ №1 г. Івацэвічы, а потым яшчэ дзевяць гадоў вучыла дзяцей пачатковай школы ў СШ №3 і СШ №4 г. Івацэвічы. Педагагічны стаж Вольгі Міхайлаўны – 46 гадоў. Днямі мы пазнаёміліся з гэтай яшчэ даволі бадзёрай жанчынай-аптыміст-кай, якая ў сваім ганаровым узросце захавала цудоўную памяць, лёгкую хаду і, на дзіва, яшчэ ў гэтую восень шчыравала на сваім агародзе. Подробнее

  • Спачатку была мара… Ганна ІЛЬЯШЭВІЧ, Івацэвіцкі веснік №78 от 12 октября 2018 17 октября 2018 14:07 КультураОбщество Беларуская

    Такімі словамі можна распачаць гісторыю стварэння вакальнай групы выкладчыкаў ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў г. Івацэвічы” “Муза-Арт”, якая напярэдадні прафесійнага свята, Дня работнікаў культуры, адзначана Пісьмом падзякі раённага выканаўчага камітэта. Подробнее

  • Калі прыклад у працы – дзецям найлепшая навука Валянціна БОБРЫК, Івацэвіцкі веснік №78 от 12 октября 2018 17 октября 2018 14:03 Общество Беларуская

    Са шматдзетнай сям’ёй Папчэняў (на здымку), што пражывае па вуліцы Анодзіна ў Вялікай Гаці, аказваецца, мы калісьці сустракаліся, і ў гаспадароў захоўваецца той артыкул. Прызнацца шчыра, пра прозвішча іх я з гадамі забылася, а вось хата засталася ў памяці – надта ж цёпла было ў ёй. І гаспадар, памятаю, хваліў дом, які ім гаспадарка выдзеліла: бярэмца дроў кінеш у грубку – і “ташкент”. Дзеці, а на той час наведвання сям’і іх было трое, бегалі ў маечках па хаце, за вокнамі якой была позняя халодная восень. Не раз аўтар радкоў расказвала маладым, хто збіраўся купіць хату, што ў вёсках сустракаюцца такія цудоўныя хаты, як хата Папчэняў. І вось праз 12 гадоў мы зноў на парозе той хаты, дзе мама Марына Яўгеньеўна сёлета ўзнагароджана ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяцярых дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў.  Подробнее

  • Словы ўдзячнасці і любові – настаўнікам Ганна ІЛЬЯШЭВІЧ, Івацэвіцкі веснік №77 от 09 октября 2018 10 октября 2018 15:01 Общество Беларуская

    У першую нядзелю кастрычніка Беларусь адзначае Дзень настаўніка – свята, якое з упэўненасцю можна назваць усенародным: асоба педагога праходзіць праз лёс кожнага чалавека. Гэты дзень – цудоўная нагода яшчэ раз выказаць удзячнасць сваім настаўнікам, выкладчыкам, выхавацелям не толькі за набытыя веды і адукацыю, але і за мудрую падказку, жыццёвы арыенцір, шчырасць і неабыякавасць. Урачысты сход, прымеркаваны да Дня настаўніка, прайшоў у пятніцу, 5 кастрычніка, у гарадскім Доме культуры. Святочны настрой панаваў ужо ў фае, было шматлюдна. То тут, то там чуліся радасныя воклічы. Настаўнікі, выхавальнікі, педагогі дадатковай адукацыі са ўсяго раёна ўсміхаліся адзін аднаму і віншавалі са святам, а потым перамясціліся ў залу, дзе ад шчырых усмешак было цёпла. Подробнее

  • Жители дома №8 по ул. Шевченко в Ивацевичах против капремонта их дома Александр ГОРБАЧ, Івацэвіцкі веснік №75 от 02 октября 2018 04 октября 2018 09:14 Общество Русский

    Разбираемся – почему?.. и как решить данную проблему Подробнее

  • Справа не толькі ў бульбе Валянціна БОБРЫК, Івацэвіцкі веснік №75 от 02 октября 2018 03 октября 2018 13:17 Общество Беларуская

    Вось за што люблю бываць у ААТ “Святая Воля”, дык гэта за ўражанне, якое штораз пакідае наведванне гэтай гаспадаркі раёна. Яно заўсёды пазітыўнае і сутнасць яго — у гаспадарскім падыходзе. Не толькі ў малочнай вытворчасці, ці раслінаводстве, у любой дробязі тут бачна гаспадарская рука. Што б тут ні рабілі, усё робіцца дасканала, як кажуць, пад шнурок.  Подробнее

  • Новыя перамогі ААТ “Даманаўскі ВГК” Валянціна БОБРЫК, Івацэвіцкі веснік №75 от 02 октября 2018 02 октября 2018 14:52 Общество Беларуская

    Сёлета конкурс “Лепшы будаўнічы прадукт года-2018” сабраў рэкордную колькасць удзельнікаў. У выніку на ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджвання пераможцаў конкурсу, які праходзіў пад дэвізам “15 гадоў выяўляем лідараў” у Мінску, Ганаровыя дыпломы пераможцаў атрымалі 63 кампаніі і 83 будаўнічыя прадукты прызнаны лепшымі. У ліку дастойных узнагароды ў гэтым рэспубліканскім прафесійным конкурсе і ААТ “Даманаўскі ВГК”, тры віды прадукцыі якога ў чарговы раз прызнаны лепшымі. Подробнее

  • “Кожнаму знойдзем, чым дапамагчы” Аляксандр ГОРБАЧ, Івацэвіцкі веснік №74 от 28 сентября 2018 01 октября 2018 11:18 Общество Беларуская

    Пастаянна дзеючая камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Івацэвіцкага райвыканкама ў адыходзячым верасні правяла тры выязныя пасяджэнні: два – у Целяханах, адно – у Любішчыцах. Асноўная задача камісіі падабраць вакансію, дапамагчы правесці перанавучанне, арганізаваць самазанятасць – карацей, разабрацца з тым, як чалавек аказаўся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі і што можна зрабіць, каб вярнуць яго да нармальнага жыцця.     Подробнее

  • “Кожнаму знойдзем, чым дапамагчы” Аляксандр ГОРБАЧ, Івацэвіцкі веснік №74 от 28 сентября 2018 01 октября 2018 11:18 Общество Беларуская

    Пастаянна дзеючая камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Івацэвіцкага райвыканкама ў адыходзячым верасні правяла тры выязныя пасяджэнні: два – у Целяханах, адно – у Любішчыцах. Асноўная задача камісіі падабраць вакансію, дапамагчы правесці перанавучанне, арганізаваць самазанятасць – карацей, разабрацца з тым, як чалавек аказаўся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі і што можна зрабіць, каб вярнуць яго да нармальнага жыцця.     Подробнее