Расширенный поиск

Текст
Период с
по
Язык + язык
Автор
Издание + издание
Рубрики + рубрика
Тэги + тэг
 
Превью изображения
Номер в PDF формате
Фотогалерея

Івацэвіцкі веснік

Всего публикаций: 10
  • 60 гадоў сямейнага шчасця... Аляксандр ГОРБАЧ, Івацэвіцкі веснік №74 от 28 сентября 2018 28 сентября 2018 14:08 Общество Беларуская

    …Калі 9-гадовы хлапчук Дзмітрый Бысік з Рацкавічаў у далёкія 40-я гады мінулага стагоддзя пасвіў кароў на выгане каля вёскі, то ў адзін з днёў яго пакрыўдзіла мясцовая дзяўчына Люба. Хлопчык прыйшоў дамоў плачучы, а яго маці накрычала на Любу, сказаўшы, што цябе з тваім дзікім характарам ніхто замуж не возьме, а мой Дзіма лепш жэніцца на гэтай спакойнай дзяўчыне Раі, якая пасвіла кароў разам з ім і жыве побач. Подробнее

  • Касмічныя пейзажы Карыны Куцко Ганна ІЛЬЯШЭВІЧ, Івацэвіцкі веснік №73 от 25 сентября 2018 27 сентября 2018 09:22 Калейдоскоп Беларуская

    Хто з нас у дзяцінстве не марыў стаць лётчыкам ці касманаўтам? Узняцца ў нябёсы, убачыць далёкія зоркі, пераадолеўшы зямное прыцягненне? У вучаніцы ДУА “Сярэдняя школа №1 г. Івацэвічы” мара амаль спраўдзілася, хай і на паперы. Яе творчыя работы сталі лепшымі ў абласным конкурсе “Гэты незвычайны космас”. Карына прадставіла на конкурс тры малюнкі, якія атрымалі перамогу ў намінацыі “Графіка”. Подробнее

  • Тэатральны дзень на Івацэвіччыне Валянціна БОБРЫК, Івацэвіцкі веснік №73 от 25 сентября 2018 26 сентября 2018 10:07 Общество Беларуская

    У Івацэвічы, як у тэатральную сталіцу вобласці, з’ехаліся кіраўнікі тэатральных калектываў устаноў культуры вобласці на семінар-вучобу, якая праводзілася на базе Івацэвіцкага раёна. Тэатральнай сталіцай можна назваць наш раён небеспадстаўна: менавіта на івацэвіцкай зямлі праходзіць абласны фестываль аматарскага тэатральнага мастацтва “Тэатральнае Палессе”. Дарэчы, за пастаноўку спектакля Ф. С. Фіцджаральда “Вялікі Гэтсбі” летась народны тэатр Івацэвіцкага ГДК стаў уладальнікам Дыплома першай ступені і прыза “За лепшы спектакль абласнога фестывалю “Тэатральнае Палессе-2017”, а рэжысёр калектыву Валянціна Кулецкая на тым жа фестывалі ўдастоена асабістай узнагароды – Граматы “За папулярызацыю аматарскага тэатральнага мастацтва”.  Подробнее

  • “Нас яднаюць любоў і малітвы…” Валерый ГАПЕЕЎ, Івацэвіцкі веснік №73 от 25 сентября 2018 25 сентября 2018 14:04 Общество Беларуская

    Гэтыя словы сказала Надзея Барсукова, жыхарка г. Івацэвічы. Нас – гэта сённяшніх жывых і тых, хто 76 гадоў таму стаў ахвярай бесчалавечнай жорсткасці нацызму. Подробнее

  • Старасць павінна быць абаронена Валянціна БОБРЫК, Івацэвіцкі веснік №72 от 21 сентября 2018 24 сентября 2018 14:25 Общество Беларуская

    12 верасня адбылося выязное пасяджэнне пятай сесіі Івацэвіцкага раённага Савета дэпутатаў 28 склікання. Удзел у рабоце сесіі, на якой разгледжана было сем актуальных пытанняў з жыцця і дзейнасці раёна бралі старшыня райвыканкама Аляксандр Грыцук, намеснікі райвыканкама, начальнікі аддзелаў і служб райвыканкама,  старшыні гарсельвыканкамаў і іншыя адказныя асобы. Подробнее

  • Каб не дымела, грэла печ… Аляксандр ГОРБАЧ, Івацэвіцкі веснік №72 от 21 сентября 2018 24 сентября 2018 09:47 Общество Беларуская

    Рамонт печаў і электраправодкі – асноўны кірунак дапамогі сацыяльнай службы раёна сацыяльна неабароненым катэгорыям грамадзян, якія пражываюць у нашым раёне. Як ужо паведамляў “ІВ”, у бягучым годзе праведзена пэўная работа, каб асенне-зімовы перыяд прайшоў спакойна ў такіх грамадзян. На мінулым тыдні рэйдавая група, у якую увайшоў і супрацоўнік “ІВ”, наведала дамы на Целяханшчыне, дзе прайшлі вышэйзгаданыя работы. Подробнее

  • Перамагло сяброўства Аляксандр ГОРБАЧ, Івацэвіцкі веснік №71 от 18 сентября 2018 20 сентября 2018 16:43 Спорт Беларуская

    Незвычайны футбольны матч прайшоў у мінулы чацвер, 13 верасня, на стадыёне СШ №1 г. Івацэвічы. Каманда школы, у склад якой уваходзілі лепшыя вучні-старшакласнікі і члены педкалектыву, згуляла таварыскі матч з камандай райаддзела міліцыі. Подробнее

  • Творчая майстэрня Валянціна БОБРЫК, Івацэвіцкі веснік №71 от 18 сентября 2018 20 сентября 2018 16:26 Общество Беларуская

    Праект лагера працы і адпачынку “У кантакце з творчасцю”, рэалізаваны летась ДУДАДіМ “Цэнтр дзіцячай творчасці г. п. Целяханы”, заняў другое месца на заключным этапе рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшы аздараўленчы лагер “Новыя мадэлі арганізацыі дзіцячага адпачынку “Зробім лета яскравей”.  Подробнее

  • Моладзь Івацэвіччыны ўзялася “ЗаСправу!” Ганна ІЛЬЯШЭВІЧ, Івацэвіцкі веснік №71 от 18 сентября 2018 20 сентября 2018 16:22 Общество Беларуская

    У год малой радзімы ГА «БРСМ» распачало маштабны праект па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на зямлі. Актывісты раённага камітэта ГА “БРСМ” на чале з выконваючай абавязкі першага сакратара райкама Вольгай Беляковай сумесна з валанцёрамі клуба “Пошук” і членамі валанцёрскага атрада “Нашчадкі Анры Дзюнана”, якія дзейнічаюць на базе ДУА “Сярэдняя школа №3”, далі старт рэспубліканскаму маладзёжнаму праекту “ЗаСправу!”. Рэспубліканскі праект распачаўся 6 верасня, у 16 год нараджэння грамадскага аб’яднання “БРСМ”, і будзе доўжыцца да 2020 года. Мэта новай ініцыятывы – прыцягнуць беларускую моладзь  да навядзення парадку на малой радзіме. Прычым, кожны можа самастойна выбіраць месцы для добраўпарадкавання і вызначаць віды работ.  Подробнее

  • Лясныя гадаванцы – у цяпліцах Валянціна БОБРЫК, Івацэвіцкі веснік №70 от 14 сентября 2018 14 сентября 2018 10:25 Общество Беларуская

    Сучасны комплекс па вырошчванні ляснога пасадачнага матэрыялу з закрытай каранёвай сістэмай у ДЛГУ “Івацэвіцкі лясгас” быў урачыста адкрыты ў красавіку сёлетняга года. Напярэдадні прафесійнага свята – дня работнікаў лесу, лясной і лесаперапрацоўчай прамысловасці, мы пабывалі на новым комплексе, дзе вырошчваецца лес па сучаснай тэхналогіі. Подробнее