Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Д.М.Мацаюк, супрацоўнікамі аддзела з пачатку месяца былі ўзбуджаны дзевяць крымінальных спраў. Подробнее
Вы не паверыце, але гэтая прыгожая гісторыя кахання мусульманскага юнака і праваслаўнай дзяўчыны, пачутая мной з першых вуснаў у Пружанах, пачалася 15 гадоў таму ў далёкім цёплым Узбекістане… Подробнее
Экскурсію для сямікласнікаў з гімназіі арганізавалі крыміналісты Пружанскага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. Подробнее
Георгій Ільяшэвіч сціскае ў руках сціплы букет чырвоных цюльпанаў. Столькі гадоў прайшло з таго часу, як ён пачуў доўгачаканую вестку, а слова «Перамога!» і сёння выклікае непадробную радасную ўсмешку на твары ветэрана... Подробнее
ААТ «Мурава» спецыялізуецца на вытворчасці насення збожжавых і зернебабовых культур, шматгадовых траў. І з задачай спраўляецца даволі паспяхова.
Увогуле ўборка збожжавых, зернебабовых, насення траў у элітгасе мае пэўныя асаблівасці. Напрыклад, тут вельмі строга захоўваюць тэхналагічныя тэрміны. Толькі так можна забяспечыць высокую якасць насення як на выхадзе з бункера камбайна, так і пасля дапрацоўкі. Подробнее
20 чалавек, якія маюць інваліднасць 1 і 2 групы, штодня дабіраюцца ў пасёлак Сонечны, каб пад кіраўніцтвам чатырох выхавацеляў на чале з загадчыцай Таццянай Шпарла сваімі рукамі рабіць прыгожых соў, велікодных трусянят, грацыёзных коцікаў, блакноты, паштоўкі, бісерныя дрэвы і многае іншае. Подробнее
Хутка скончыцца чарговы спартыўны сезон у пружанскіх фігурыстаў. За плячыма ўжо фінал адных з самых галоўных спаборніцтваў юных беларусаў – “Зорачка”. Подробнее
Сёння ў секцыі па картынгу, якая вось ужо трэці год дзейнічае пры Пружанскім ДТСААФ, займаецца 15 падлеткаў ва ўзросце ад 10 да 15 гадоў. Перш чым прыступіць да навучання віртуознаму пілатаванню, картынгісты ўсю зіму асвойвалі тэарэтычныя веды: вывучалі канструкцыю машын, правілы дарожнага руху, меры бяспекі. Подробнее
І сёння перабрацца з сяла ў горад, як і гадоў трыццаць-сорак таму, калі назіраўся высокі тэмп урбанізацыі, імкнуцца многія, а вось пераязджаюць з горада ў вёску — адзінкі. Сям’я Мазурычаў якраз у той меншасці, якая памяняла горад з яго імклівым рытмам на спакойнае жыццё ў вёсцы. Подробнее
Некалі ў Гарадзечне працавала сярэдняя школа. Потым яе рэарганізавалі ў базавую, затым — у пачатковую... У бягучым навучальным годзе тут застаўся толькі дзіцячы садок, які ўзначальвае Г.У Гадуйка. Подробнее