Да сустрэчы з гэтай жанчынай слова “саюз” асацыявалася ў мяне з чым заўгодна: вялікай краінай, якая займала адну шостую частку сушы, серыяй касмічных караблёў, якія баразнілі прасторы Сусвету, мноствам асацыяцый пісьменнікаў і мастакоў… Але толькі не з лепшымі якасцямі жаночай натуры, прыгажосцю, дабрынёй і пяшчотай. Аднак Ірына Аляксандраўна Грышкевіч, якая ўзначальвае сёння раённую арганізацыю ГА «Беларускі саюз жанчын», цалкам разбурыла мае стэрэатыпы і даказала, што можна тварыць вялікае ў гэтым свеце, «узброіўшыся» толькі жаноцкасцю. Подробнее
Нягледзячы на экстрэмальнае надвор’е ў летнія месяцы, адыходзячы сезон аказаўся для аматараў спартыўнага турызму такім жа «гарачым», як і ў папярэднія гады.
І хаця маршруты паездак і паходаў цяпер ахопліваюць толькі Беларусь, багаж уражанняў ад убачанага і перажытага ад гэтага не паменшыўся. Подробнее
Каштоўнасць старых дамоў сёння відавочная, на жаль, нямногім. Мала хто ведае, што ўсе гэтыя “хібары і развалюхі”, у якіх жылі нашы продкі і якія мы спяшаемся памяняць на добраўпарадкаванае сучаснае жыллё, уяўляюць сабой целы сусвет ведаў. Подробнее
Нашага суседа нядаўна папярэдзілі аб магчымым высяленні з кватэры, калі не заплаціць запазычанасць па камунальных паслугах. Але ж у гэтай сям‘і — дзеці. Няўжо падобныя запалохванні сапраўды могуць завяршыцца высяленнем? Подробнее
Ён умеў кахаць і быў любімым. Ён умеў тварыць і вучыў гэтаму іншых. Ён дарыў дабро, пакуль дыхаў, бо ведаў, што чарнавікі жыцця начыста не перапішаш... Подробнее
У старажытнае Заслаўе мы трапілі выпадкова. Ездзілі на “Лінію Сталіна” — паглядзець рэканструкцыю танкавага бою часоў Вялікай Айчыннай вайны. І на зваротным шляху збочылі з шашы, каб павітацца з горадам, заснаваным больш за 10 стагоддзяў таму князем кіеўскім Уладзімірам Святаслававічам. Не, не так, з горадам, дзе жыла жонка Уладзіміра апальная княгіня Рагнеда і іх сын Ізяслаў. Подробнее
У сёлетнім ліпені ў аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту «Пружанскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» пачалася рэалізацыя ініцыятывы «У нагу з часам» у рамках праекта «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь» Подробнее
Пра тое, што ў аддзяленні дзённага знаходжання маладых інвалідаў, што знаходзіцца ў пасёлку Сонечны, збіраюцца восенню сабраць свой ураджай, мы пісалі яшчэ вясной. А днямі журналістаў запрасілі ацаніць намаганні калектыву. Подробнее
Інжынер па ахове працы і тэхніцы бяспекі ААТ «Мурава» Ніна Іванаўна Гаўра — адна з нямногіх жанчын, якія займаюць падобныя пасады ў сельгаспрадпрыемствах раёна. Яна, як кажуць, «мясцовая»: нарадзілася ў вёсцы Мурава ў сям’і, дзе выхоўвалася трое дзяцей. Бацька працаваў у тагачасным калгасе імя Калініна будаўніком, а маці — свінаркай. Подробнее
Хутка студэнты займуць свае месцы ва аўдыторыях. Каб паступіць у ВНУ, многім з іх давялося не проста старанна вучыцца, а і наведваць рэпетытараў, здаваць цэнтралізаванае тэсціраванне, шмат хвалявацца… А вось сёлетні выпускнік СШ №5 Уладзіслаў Папко ўжо ў студзені ведаў, што ён — студэнт. Подробнее