Расширенный поиск

Текст
Период с
по
Язык + язык
Автор
Издание + издание
Рубрики + рубрика
Тэги + тэг
 
Превью изображения
Номер в PDF формате
Фотогалерея

Звязда

Всего публикаций: 10
  • Маладзечна працягвае традыцыі Міхала Клеафаса Агінскага Ніна Шчарбачэвіч, Звязда 209 (28825) от 30 октября 2018 30 октября 2018 14:56 Культура Беларуская

    Неўзабаве Маладзечанскі музычны каледж імя Міхала Клеафаса Агінскага адзначыць сваё 60-годдзе. Напярэдадні знакавай даты Мінаблвыканкам падарыў установе раяль «Стэйнвэй» — надзвычай каштоўны музычны інструмент (такія ж раялі ёсць у Беларускай дзяржаўнай філармоніі і ў Акадэміі музыкі). І гэта шмат пра што сведчыць. Сапраўды, маладзечанскіх музыкаў ніяк не назавеш местачковымі. Хутчэй, наадварот, менавіта яны, раўняючыся на найлепшыя сусветныя ўзоры, успамінаючы пра славутага земляка, у гонар якога названа ўстанова, сведчаць пра тое, якім павінен быць узровень музыкі ў нашай краіне.
    Подробнее

  • У Магілёве актывіст змагаецца за чысціню навакольнага асяроддзя Нэлi Зігуля, Звязда 207 (28823) от 26 октября 2018 26 октября 2018 12:47 Общество Беларуская

    Віталь Гардзееў для жыхароў магілёўскай Чапаеўкі — бясспрэчны аўтарытэт. Ён — старшыня вулічкама № 5 Ленінскага раёна Магілёва і член Савета тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання мікразоны № 4 і не прывык да таго, каб на яго ўчастку быў бардак. Актывіст дамогся, каб на замацаванай за ім тэрыторыі гарадскія ўлады навялі парадак з дарогамі і электрычнымі слупамі. А нядаўна патэлефанаваў у рэдакцыю «Звязды» і папрасіў дапамогі ў барацьбе з несанкцыянаваным сметнікам у межах горада. Подробнее

  • Губернатар Гродзеншчыны - пра перспектыўныя праекты рэгіёна Маргарыта Ушкевіч, Звязда 202 (28818) от 19 октября 2018 19 октября 2018 12:50 Общество Беларуская

    Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў расказаў журналістам аб перспектыўных праектах рэгіёна.

     

  • Курсантка Ваеннай акадэміі: Кіраваць БМП? Не складаней, чым аўто Наталля Лубнеўская, Звязда 201 (28817) от 18 октября 2018 18 октября 2018 13:42 Общество Беларуская

    Гэта і іншае — без аглядкі на пол

    Ваенная справа, якая здаўна лічылася выключна мужчынскім заняткам, зараз прыцягвае і дзяўчат. У 2016 годзе на агульнавайсковы факультэт паступілі адразу дзве прадстаўніцы прыгожага полу. З адной з іх — Валерыяй Зышчык, якая вучыцца ўжо на трэцім курсе, і сустрэліся карэспандэнты «Чырвонкі. Чырвонай змены», каб даведацца пра тое, наколькі складана насіць пагоны на жаночых плячах. Подробнее

  • Уладзімір Шантаровіч: Кажуць, я — геній, і мне гэта вельмі не падабаецца Дар'я Лабажэвіч, Звязда 199 (28815) от 16 октября 2018 16 октября 2018 14:56 Спорт Беларуская

    Уладзімір Шантаровіч прыйшоў у веславанне, калі вучыўся ў сёмым класе, да гэтага ў полі яго інтарэсаў таксама быў спорт — футбол і баскетбол. З юных гадоў ён прывык да працы: спачатку падпрацоўваў на заводзе ў бацькі, а потым трапіў у сферу, якая стала яго стыхіяй, сэнсам жыцця і лёсам. Перад уласнай спартыўнай кар'ерай ён аддаў перавагу трэнерскай справе, стаўшы настаўнікам у зборнай СССР не дасягнуўшы нават трыццаці. Сёння Уладзімір Уладзіміравіч ужо практычна два дзясяткі гадоў стаіць каля руля зборнай Беларусі. Яго вучні штогод прывозяць россып медалёў рознай вартасці, у тым ліку алімпійскія, а галоўнае, ён пабудаваў сістэму падрыхтоўкі весляроў, якая працуе ўжо больш за 20 гадоў. Пра тое, як усё пачыналася ў далёкія 70-я, пра адносіны настаўніка і вучняў, пра свае перамогі і паражэнні Уладзімір Уладзіміравіч расказаў у інтэрв'ю «Звяздзе». Подробнее

  • Грамадства Вясковая матушка — пра гаджэты, адзнакі, якія закранаюць самалюбства бацькоў, і сакрэт трывалых адносін Наталля Лубнеўская, Звязда 198 (28814) от 13 октября 2018 15 октября 2018 19:47 Общество Беларуская

    «Днямі дачка падарыла букет кветак і сказала: «Мамачка, віншую цябе са святам». Спрабую зразумець, з якім. «Ну як, Дзень пажылых людзей», — падказвае. Гэта было забаўна», — са смехам расказвае пра дзіцячыя падарункі Ксенія КАЛЯДА. 12 гадоў таму яна прыехала ў Жыровіцы паступаць у семінарыю. Хацела стаць кіраўніком царкоўнага хору, як і мама. Ехала сюды па адукацыю, а знайшла каханне. У семінарыі пазнаёмілася з будучым мужам і засталася жыць у вёсцы. Думаеце, сумуе? Дзе там! Шматдзетная мама, яна ладзіць у Жыровіцах сустрэчы жаночага клуба і возіць на кірмашы свае нарыхтоўкі. Пра тое, ці ходзіць яна на рок-канцэрты, як рэагуе на заўвагі дзяцей і чаму не хоча вяртацца ў сталіцу, Ксенія расказала «Звяздзе». Подробнее

  • Трое дзяцей у сталічнай сям'і нарадзіліся ў адзін дзень Ганна Курак, Звязда 196 (28812) от 11 октября 2018 12 октября 2018 15:54 Общество Беларуская

    Гісторыя гэтай сталічнай сям'і падобная на сучасную казку. Жылі-былі муж з жонкай і было ў іх тры сыны — Альгерд, Георгій і Яўген… Казачнасць у тым, што нарадзіліся хлопцы ў адзін дзень! Подробнее

  • За што мы атрымліваем жоўцекамянёвую хваробу і як ад яе пазбавіцца Алена Кравец, Звязда 195 (28811) от 10 октября 2018 10 октября 2018 14:03 Здоровье Беларуская

    Самая, бадай, частая хірургічная аперацыя, якая робіцца не толькі ў Беларусі, але і ў многіх іншых развітых краінах Еўропы і Паўночнай Амерыкі, — выдаленне жоўцевага пухіра. І вядзе да яе жоўцекамянёвая хвароба або наяўнасць камянёў у жоўцевым пухіры. Захворванне вельмі распаўсюджанае: у агульнай структуры захваральнасці яно саступае толькі сардэчна-сасудзістым хваробам і цукроваму дыябету. Хто знаходзіцца ў зоне рызыкі і што садзейнічае ўтварэнню камянёў у жоўцевым пухіры, ці можна абысціся без аперацыі, калі дыягназ пастаўлены, расказаў хірург 11-й гарадской паліклінікі г. Мінска Яўген ТОЎСЦІК. Подробнее

  • Як правільна падабраць банкаўскую картку для свайго дзіцяці? Сяргей Куркач, Звязда 194 (28810) от 09 октября 2018 09 октября 2018 15:59 Калейдоскоп Беларуская

    Гэты банкаўскі атрыбут — на любы густ і колер, а як жа выбраць прыдатны выключна вашаму дзіцяці? Подробнее

  • Як беларусы ставіліся да сексу? Алена Дзядзюля, Звязда 193 (28809) от 06 октября 2018 08 октября 2018 15:32 Общество Беларуская

    Чым насамрэч займаецца Купалінка ў самую легкадумную летнюю ноч? Што каваль куе ўначы, не паліўшы свячы? І чаму кума адмаўляецца ад агурка, які прапануе ёй кум, і пры гэтым просіць «не псаваць яе жываточка»? Не толькі ў двухсэнсоўных прыпеўках, але ў розных формах фальклору беларусы маглі гаварыць пра інтымныя адносіны. Подробнее