Расширенный поиск

Текст
Период с
по
Язык + язык
Автор
Издание + издание
Рубрики + рубрика
Тэги + тэг
 
Превью изображения
Номер в PDF формате
Фотогалерея

Звязда

Всего публикаций: 10
  • Чаму за балотамі наша будучыня? Наталля Лубнеўская, Звязда 190 (28806) от 03 октября 2018 03 октября 2018 18:48 Природа и экология Беларуская

    Дзікае — адно з найбуйнейшых у Еўропе нізінных балот, якія захаваліся ў выглядзе блізкім да натуральнага. Яму больш за шэсць тысяч гадоў. Падобных балот у Еўропе засталося толькі чатыры. Таму гэта аб'ект унікальны не толькі для Беларусі. Ці праўда, што тут сустракаецца расліна, сок якой у Старажытнай Грэцыі выкарыстоўвалі як атруту, і жыве птушка, якой баіцца нават мядзведзь? Даведацца пра гэта можна было падчас палявога семінара, арганізаванага грамадскай арганізацыяй «Ахова птушак Бацькаўшчыны». Спецыялісты прэзентавалі таксама вынікі даследавання пра ваўкоў Белавежскай пушчы, за якімі назіралі на працягу некалькіх гадоў. Подробнее

  • Сямейная пара на Брэстчыне жыве разам 70 год Валянціна БОБРЫК, Звязда 186 (28802) от 27 сентября 2018 27 сентября 2018 11:10 Общество Русский

    — Пойдзем, мая прыгажуня! — пяшчотна звярнуўся Рыгор Сяргеевіч Шабацька да сваёй жонкі Таццяны Мацвееўны, калі мы папрасілі сямейную пару перайсці ў другі пакой, каб сфатаграфаваць юбіляраў сярод вышытых падушак. Подробнее

  • 90-я прывучылі нас ні да чога не ставіцца сур'ёзна Ірэна Кацяловіч, Звязда 173 (28789) от 08 сентября 2018 10 сентября 2018 13:04 Культура Беларуская

    Адзін з самых паспяховых беларускіх фільмаў апошняга часу «Хрусталь», які не так даўно выйшаў у пракат, але ўжо справакаваў безліч дыскусій і абмеркаванняў, расказвае пра нашы 90-я. Галоўная гераіня Веля марыць з'ехаць у Амерыку, але застаецца ў суровай беларускай рэчаіснасці. Прынамсі, з надзеяй. Карціна нагадала нам, наколькі неадрэфлексаваным засталося дзесяцігоддзе пасля атрымання незалежнасці і як мала яго ў сучаснай культуры. Хоць перыяд, на які прыйшліся такія ўзрушэнні, перамены і цяжкасці, бясспрэчна з'яўляецца вызначальным для сённяшніх беларусаў. Мы вырашылі працягнуць тэму і запыталіся пра 90-я і іх уплыў на 2018-ы ў людзей, што і самі ўплываюць на наша сучаснае культурнае асяроддзе. Подробнее

  • Фільм Дар'і Жук «Хрусталь» выйшаў у пракат Ірэна Кацяловіч, Звязда 168 (28784) от 01 сентября 2018 03 сентября 2018 14:18 Культура Беларуская

    Асабліва не шкадуючы гучных слоў, 29 жніўня ў кінатэатры «Масква» адбылася гістарычная для беларускага кінематографа прэм'ера — у нейкім сэнсе беспрэцэдэнтнай карціны беларускі Дар'і Жук «Хрусталь». Прынамсі, пакуль што беспрэцэдэнтнай. Упершыню за доўгі час нашаму гледачу давялося адчуць, што значыць сачыць, ганарыцца і чакаць нацыянальны фільм (лепш сказаць, зняты беларускай, пра Беларусь і для беларусаў). Прасцей кажучы, з'явілася кіно, з якім трэба быць у тэме і аб якім варта мець уласнае меркаванне. Таму што якім бы ў выніку «Хрусталь» не аказаўся, ты разумееш, што немагчыма не паглядзець карціну, якая рыхтуецца быць намінаванай ад Беларусі на Оскар (у новым тысячагоддзі ўпершыню), прэм'ерай адкрыла адну з секцый Міжнароднага кінафестывалю ў Карлавых Варах, атрымала Гран-пры Адэскага міжнароднага кінафестывалю, запрашэнні на дзясяткі форумаў і асвятленне ў замежнай прэсе. А акрамя таго закранула перыяд, што мы прывыклі асацыяваць з раптоўнай свабодай, і паказала гераіню, якой той свабоды здавалася мала. Подробнее

  • Сакрэты сямейнага шчасця ад невідушчага музыканта Мікалая Варапая Нэлi Зігуля, Звязда 166 (28782) от 30 августа 2018 30 августа 2018 12:54 Общество Беларуская

    І яго другой палавінкі Галіны Мальцавай.

    Можна лічыць, што любоў да музыкі дзесьці паспрыяла іх сустрэчы. Але спачатку невялікі экскурс у мінулае суразмоўцы. Іграць на інструментах ён навучыўся яшчэ падчас вучобы ў Шклоўскай школе-інтэрнаце для дзяцей з парушэннямі зроку, пасля яе заканчэння без работы не сядзеў ні дня. Кіраваў хорам народнай песні на прадпрыемстве таварыства сляпых, быў дырэктарам культурна-рэабілітацыйнага цэнтра, начальнікам аддзела культурна-масавай работы на гэтым жа прадпрыемстве, нават паспеў папрацаваць прадпрымальнікам — займаўся музыкальным абслугоўваннем сямейных урачыстасцяў. Успамінае, як уразіла яго в'етнамскае вяселле. На стале ніякай гарэлкі і закускі, на 40 чалавек 40 бутэлек піва і столькі ж пачак семак. Пасядзелі гадзіны паўтары і разышліся. І ўсе былі задаволеныя. Бізнес — складаная рэч, але Мікалай работы не баяўся. Хапала і цяжкасцяў. Аднойчы лёс прывёў яго ў царкву, дзе ён пакаяўся і прыняў хрышчэнне. А хутка ў яго жыцці з'явілася Галіна. Спачатку іх стасункі абмяжоўваліся словамі «добры дзень!» і «пакуль». Мікалай 15 гадоў быў халасцяком і дзесьці ўжо звыкся з гэтым становішчам. Ужо і дарослая дачка нарадзіла яму дзвюх унучак — Ангеліну і Мілану. Пра сябе, адным словам, ужо і не думаў. Подробнее

  • Як невялікая вясковая школа рыхтуецца да новага навучальнага года Наталля Лубнеўская, Звязда 165 (28781) от 29 августа 2018 29 августа 2018 12:55 Общество Беларуская

    Ужо праз некалькі дзён у школах пачнуцца ўрокі. Дзеці вяртаюцца з марскіх падарожжаў, нясуць з бібліятэк падручнікі, прымяраюць новую форму. А як у навучальных установах рыхтуюцца прыняць хлопчыкаў і дзяўчатак? Мы заехалі ў вясковую школу ў Пяршаях — самую старую ў Валожынскім раёне (сёлета ёй спаўняцца 150 гадоў) — і паглядзелі, як там праходзяць апошнія летнія дні. Подробнее

  • Як спраўляюцца з чалавечай безадказнасцю ратавальнікі жывёл Надзея Анісовіч, Звязда 164 (28780) от 28 августа 2018 28 августа 2018 18:15 Общество Беларуская

    У жніўні віцебскаму прытулку для бяздомных сабак і катоў споўнілася сем гадоў. На сёння ён стаў часовым домам для больш як 300 жывёл. Аб падатках, невідавочных выдатках і людскіх адносінах мы пагаварылі з начальнікам участка «Прытулак для бяздомных жывёл» дзяржаўнага прадпрыемства «Спецаўтабаза г. Віцебска» Наталляй ЗУБАВАЙ. Подробнее

  • Пра медыцынскую даведку для вучня паклапаціцеся загадзя Алена Кравец, Звязда 163 (28779) от 25 августа 2018 27 августа 2018 15:11 Общество Беларуская

    Канец лета — гарачая пара не толькі ў аддзелах школьнага адзення і канцтавараў. Пасля летняга зацішша ажылі ў гэтыя дні і дзіцячыя паліклінікі — такое паняцце, як дыспансерызацыя, актуальнае і для школьнікаў. Больш за тое, калі некаторыя дарослыя могуць яго ігнараваць, пазбягаючы візіту да ўрачоў, то ў дзяцей зрабіць гэта ніяк не атрымаецца: і ў дзіцячых садках, і ў школах патрабуюць даведкі аб стане здароўя, атрымаць якія можна толькі прайшоўшы пільны медагляд. Як праходзіць дыспансерызацыя ў канцы жніўня, карэспандэнт «Звязды» паназірала, завітаўшы з дачкой у 3-ю дзіцячую клінічную паліклініку Мінска. Подробнее

  • Ці знаходзяць кінутыя дамы новых гаспадароў? Святлана Яскевiч, Звязда 162 (28778) от 24 августа 2018 27 августа 2018 15:03 Общество Беларуская

    Не раз даводзілася пісаць пра выкананне сотага ўказа ў розных населеных пунктах. Варта сказаць, што ў многіх раёнах назапашаны цікавы вопыт гэтай работы, асобныя сельсаветы могуць пахваліцца неблагімі поспехамі ў справе навядзення парадку. Подробнее

  • Як энтузіяст навучае варкаўту ахвотных Наталля Лубнеўская, Звязда 161 (28777) от 23 августа 2018 24 августа 2018 12:44 Общество Беларуская

    Днём Арцём ВАЖУЙ працуе выпрабавальнікам на сталічным прадпрыемстве па вытворчасці мікрасхем. А ўвечары на спартыўнай пляцоўцы трэніруе сваё цела. І заахвочвае да спорту іншых. Адзін з заснавальнікаў маладзёжнай федэрацыі варкаўта, хлопец пяць разоў на тыдзень праводзіць бясплатныя трэніроўкі для ўсіх ахвотных. Подробнее