Расширенный поиск

Текст
Период с
по
Язык + язык
Автор
Издание + издание
Рубрики + рубрика
Тэги + тэг
 
Превью изображения
Номер в PDF формате
Фотогалерея

Міёрскія навіны

Всего публикаций: 10
  • Скарб, што знаходзіцца побач Кацярына РЫНКЕВІЧ, Міёрскія навіны Мн75-4,5 от 19 сентября 2015 21 октября 2015 10:19 Природа и экология Беларуская

    Гасцінна сустракае Ельня кожнага свайго наведвальніка: напоіць чыстай вадой, пачастуе кісленькімі журавінамі, насыціць лёгкія гаючым паветрам, зачаруе душу маляўнічымі пейзажамі і… зацягне. Ды з такой сілай, што потым доўга будуць стаяць перад вачыма астраўкі на возеры Курганістым, чырвоныя агеньчыкі журавін на мохавым дыване, юркі вуж, што паўзе кудысьці звілістай сцяжынкай, цёмная вада мачажын, празваных у народзе таболкамі. Подробнее

  • Гаспадыня самалёта Леанід МАТЭЛЕНАК, Міёрскія навіны Мн71-6 от 05 сентября 2015 08 сентября 2015 13:45 Общество Беларуская

    Як бы ні было добра ў свеце, але дома заўсёды лепш. Гэта агульнапрызнана, не выпадкова і мая субяседніца Марына Масальская нярэдка наведваецца з Масквы ў нашы Міёры да бацькоў. У яе два водпускі за год, вялікія льготы пры падарожжы самалётам. Гэта маладая прыгажуня са спартыўнай постаццю, якая сама праклала сваю дарогу ў жыццё і прафесію. Яна—бортправаднік кампаніі «Аэрафлот—расійскія авіялініі». Згадзіцеся, з сапраўднымі сцюардэсамі мы сустракаемся не часта. Вось і распытваю для нашых чытачоў, як яна знайшла сцежку ў неба. Адзначае, што нібы выпадкова, але вынікае—не магло быць інакш. Але аб усім па парадку. Подробнее

  • Трымаюць курс да новых гарызонтаў Кацярына РЫНКЕВІЧ, Міёрскія навіны Мн70-6 от 01 сентября 2015 08 сентября 2015 13:19 Общество Беларуская

    Калі ў сферы паштовай сувязі з'яўляюцца новыя паслугі, найхутчэй укараніць іх і зрабіць звыклымі для карыстальнікаў імкнуцца ў дзісенскім аддзяленні. Поспех гарантаваны, бо начальнік Таццяна Гілеп і аператар Святлана Мятла да сваёй справы ставяцца не толькі з адказнасцю, але і з захапленнем.  Подробнее

  • Захавальнікі Ельні Алена БАНДАРУК, Міёрскія навіны Мн70-7 от 01 сентября 2015 08 сентября 2015 13:10 Природа и экология Беларуская

    У нашых мясцінах нямала людзей, якія вельмі добра ведаюць балота Ельня, любяць яго, літаральна выраслі на гэтым масіве. Сярод такога кантынгенту вылучаюцца асобы, што нават «хварэюць» Вялікім Мохам. Гэтыя нямногія і маюць ганаровае званне ЗАХАВАЛЬНІКАЎ. Яны на працягу ўсяго года актыўна дапамагаюць дзейнасці нашай прыродаахоўнай установы, падтрымліваюць узаемаадносіны між сабой, некаторыя яшчэ з'яўляюцца  грамадскімі інспектарамі аховы прыроды. Подробнее

  • Адпачынак па-беларуску: смачна, пазнавальна і прыгожа Кацярына РЫНКЕВІЧ, Міёрскія навіны Мн69-7 от 29 августа 2015 08 сентября 2015 10:31 Общество Беларуская

    — Гэты саламяны капялюш з папяровым бантам бабуля маёй сяброўкі насіла пасля першай сусветнай вайны. Нават фотаздымак захаваўся, — звяртае ўвагу на ўнікальную рэч, што вісіць на сцяне ў адным з пакояў, гаспадыня аграсядзібы «Дастатак» Лілія Іванаўна Арцімёнак. Подробнее

  • Школа—як прызванне жыццё Педагагічны калектыў сярэдняй школы №3, Міёрскія навіны Мн63-5 от 08 августа 2015 26 августа 2015 10:41 Общество Беларуская

    Шчырая беларуская гасціннасць, дасціпны ўкраінскі гумар, французская вытанчанасць і шарм, прафесіяналізм кіраўніка і талент педагога, абаяльнасць жанчыны, пяшчотнасць маці і бабулі—усе гэтыя і многія іншыя якасці дзіўным чынам спалучае ў сабе Атрошка Валянціна Генадзьеўна—дырэктар Міёрскай СШ №3.  Подробнее

  • Па маршруце поштамабіля Кацярына РЫНКЕВІЧ, Міёрскія навіны Мн62-4 от 04 августа 2015 26 августа 2015 10:24 Общество Беларуская

    Перасоўнае аддзяленне паштовай сувязі (ПАПС) для Міёрскага РВПС—з'ява хутчэй звыклая, чым новая. З 2012 года поштамабіль—так скарочана называюць сувязь на калёсах—стаў курсіраваць па маршруце Міёры-Цвеціна,  на год пазней адправілася машына па шляху Міёры-Наўгароды. Подробнее

  • Комплекс. Афган. Тачанка Людвіг КАСАТЫ, Міёрскія навіны Мн68-4 от 25 августа 2015 26 августа 2015 10:13 Культура Беларуская

    30 чэрвеня 2005 года на 31-ым кіламетры дарогі Мінск-Маладзечна (6 км ад Заслаўя) адбылося адкрыццё гісторыка-культурнага комплексу «Лінія Сталіна». Узначальвае яго наш зямляк, ураджэнец вёскі Касатыя Завуццеўскага сельсавета, былы афганец, падпалкоўнік у адстаўцы Аляксандр Міхайлавіч Мятла. Нядаўна работнікі комплексу правялі фестываль «Аперацыя Баграціён», прымеркаваны да Дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.  Подробнее

  • 10 гектараў штодзённых клопатаў Леанід МАТЭЛЕНАК, Міёрскія навіны 18.08.2015 от 18 августа 2015 26 августа 2015 10:01 Здоровье Беларуская

    Дзіцячы санаторый «Расінка» займае 10 гектараў узбярэжжа самага вялікага і аднаго з найчысцейшых у раёне возера Абстэрна. Але не толькі дзякуючы цудоўным прыродным умовам гэтая здраўніца амаль традыцыйна займае 1-2 месцы ў рэспубліцы. Пастаянна тут нешта будуецца, рэканструіруецца, рамантуецца, абнаўляецца.  Подробнее

  • Пад ільдамі Арктыкі праплыў з гарачым сэрцам Алена БАСІКІРСКАЯ, Міёрскія навіны Мн61-5 от 01 августа 2015 26 августа 2015 09:51 Культура Беларуская

    Мой маленькі сусед, якому пяць, часта просіць маму пайсці гуляць на вуліцу Ягора Томкі. —Калі будзеш дрэнна сябе паводзіць, не пойдзем,—адказвае матуля. Подробнее