Шмат значных твораў належыць мастацтвазнаўцу і крытыку, журналісту Альбіне (Але) Іванаўне Сямёнавай. Гэта – літаратурныя партрэты, эсэ, рэцэнзіі, дыялогі на старонках газет і часопісаў, развагі-дыскусіі і інш. У друку Альбіна Іванаўна выступае з 1966 г. Подробнее
29 кастрычніка служба аховы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь адзначыла сваё 65-годдзе. З нагоды знамянальнай даты ў раённым Цэнтры культуры адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае ўшанаванню ветэранаў і супрацоўнікаў Навагрудскага аддзела аховы. Подробнее
З мэтай папярэджання дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў, папулярызацыі выкарыстання флікераў і камізэлек, якія павышаюць бачнасць у цёмны час сутак, у перыяд з 16 па 26 кастрычніка Дзяржаўтаінспекцыя правяла рэспубліканскую прафілактычную акцыю «Час стаць прыкметным!». Подробнее
пад такой назвай 18 кастрычніка Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь праводзіў форум, падчас якога былі абмеркаваны перспектывы развіцця вёскі, занятасці сельскага насельніцтва, пытанні медыцынскага, сацыяльнага, бытавога абслугоўвання, адукацыі. У працы форуму прынялі ўдзел члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, дэпутаты абласных, гарадскіх, раённых і сельскіх Саветаў дэпутатаў, кіраўніцтва рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, прадстаўнікі сельскай інтэлігенцыі, сельскагаспадарчых арганізацый. Подробнее
Вось ужо год у Навагрудку функцыянуе дзіцячы дом сямейнага тыпу (ДДСТ), дзе на сённяшні дзень выхоўваецца сямёра дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Таццяна Анатольеўна і Павел Пятровіч Капыток, якія да гэтага на працягу пяці гадоў з’яўляліся прыёмнымі бацькамі, маюць яшчэ дваіх родных дзяцей. Апошні раз з іх вялікай і дружнай сям’ёй я сустракалася напярэдадні святкавання Новага 2017 года. І першае пытанне, якое задала: «Што новага?» Подробнее
Сваю галоўную задачу – стварэнне бяспечных і ў той жа час камфортных умоў для руху транспарту – дарожна-эксплуатацыйнае ўпраўленне №56 філіял РУП «Гроднааўтадар» выконвае ў тым ліку дзякуючы добрасумленнай рабоце працоўнага калектыву. Сярод самых вопытных – вадзіцель Казімір Багданавіч Міхайлоўскі, які працуе ў арганізацыі з моманту яе заснавання. Добрай нагодай для нашай сустрэчы стала ўзнагароджанне К.Б. Міхайлоўскага Ганаровай граматай Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь напярэдадні прафесійнага свята. Подробнее
Каляда Андрэй Андрэевіч – беларускі літаратуразнаўца, тэатразнаўца, педагог. Кандыдат педагагічных навук, прафесар. Подробнее
Мова, на якой мы размаўляем, – гэта не застылая з’ява, яна пастаянна развіваецца і змяняецца ў адпаведнасці з патрэбамі грамадства. Маўленчыя абароты, звыклыя, скажам, для пакалення сямнаццатага стагоддзя, сёння здаюцца нам непрыгожымі і незразумелымі. І гэта нядзіўна: нейкія словы з цягам часу старэюць і знікаюць з актыўнага слоўнікавага запасу, іх месца займаюць новыя словы, якія прыйшлі з замежных моў або ўтварыліся з «айчынных» каранёў, прыставак, суфіксаў. Так што «кругазварот» слоў у прыродзе — працэс цалкам заканамерны і непазбежны. Аднак, на жаль, не заўсёды да ўсяго новага ў мове людзі прывыкаюць без болю і адразу. Подробнее
На працягу жыцця нам не адзін раз прыходзіцца рабіць выбар. Некаторыя з гэтых рашэнняў праходзяць амаль незаўважна, а некаторыя аказваюцца сапраўды лёсавызначальнымі. І вельмі пашанцавала таму, каму на жыццёвым шляху сустрэўся чалавек, які дапамог вызначыцца ў выбары прафесіі. Подробнее
У снежні споўніцца два гады з таго часу, як у гарадской бібліятэцы пачаў працаваць арт-куток «Эфект». Ідэю яго стварэння падказала Ірына Міхайлаўна Царук – дырэктар Навагрудскай ЦБС. Наш арт-куток – гэта ўтульная бібліятэчная прастора, дзе праходзяць выстаўкі, творчыя майстар-класы, сустрэчы з цікавымі людзьмі. Подробнее