У Навагрудскім раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці ў аўторак прайшоў занальны этап абласнога фестывалю мастацкай самадзейнасці сярод работнікаў і ветэранаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях і членаў іх сем’яў. Подробнее
Рэспубліканскі маладзёжны конкурс «100 ідэй для Беларусі», ідэйным натхняльнікам якога з 2011 года выступае Грамадскае аб’яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», рэалізуецца з мэтай актывізацыі інавацыйнага мыслення моладзі, прыцягнення яе да вырашэння задач сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь, рэалізацыі дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь. Подробнее
кожны раз мы жадаем тым, хто адпраўляецца ў дарогу, на работу ці ў камандзіроўку, едзе дадому, да родных і сяброў. Але ці часта, пакідаючы за сабою кіламетры, задумваемся, колькі сіл і сродкаў укладзена ў будаўніцтва, рамонт і абслугоўванне дарог? За ўсім гэтым камфортам і зручнасцю стаіць стараннасць людзей, якія ў апошнюю нядзелю кастрычніка адзначаюць сваё прафесійнае свята – Дзень аўтамабіліста і дарожніка. Подробнее
Калі вы хоць раз папарыліся ў лазні, наўрад ці забудзеце адчуванне лёгкасці, чысціні і асалоды, дасягнуць якіх ніколі не атрымаецца, прымаючы ванну ці душ. Не губляе папулярнасці гэты від адпачынку і ў навагрудчан. А дзякуючы мадэрнізацыі жаночага аддзялення гарадской лазні, прыгожая палова зможа атрымліваць сапраўдную асалоду ад лазневых працэдур. Подробнее
У пачатку кастрычніка ў Мінску прайшла буйнейшая галіновая выстаўка Рэспублікі Беларусь «BelTexIndustry-2017» па аптовым продажы тавараў лёгкай і тэкстыльнай прамысловасці, якая сабрала больш за 130 кампаній-удзельнікаў з Рэспублікі Беларусь, Расіі, Украіны, Турцыі, Польшчы. Удзел у выстаўцы прынёс ААТ «БелКрэда» дыплом пераможцы ў намінацыі «За лепшую выставачную экспазіцыю». Подробнее
На мінулым тыдні ў раёне прайшоў адзіны дзень аховы працы па тэме: «Забеспячэнне бяспекі працы пры правядзенні работ з павышанай небяспекай». У яго рамках на базе дрэваапрацоўчага цэха «Батароўка» ДЛГУ «Навагрудскі лясгас» адбыўся раённы семінар-нарада па пытаннях аховы працы. Подробнее
19-20 кастрычніка ў Мінску праходзіў рэспубліканскі семінар «Аб удасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны», у рабоце якога прыняў удзел Прэзідэнт Беларусі А.Р. Лукашэнка. Подробнее
Пачалася рэспубліканская акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе «За бяспеку разам», якая праводзіцца з мэтай павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва, актывізацыі пажарна-прафілактычнай работы, аналізу яе эфектыўнасці і ацэнкі гатоўнасці да асенне-зімовага перыяду. Подробнее
Ці верыце вы ў прыкметы? Ці чакаеце вы гасцей, калі падае лыжка падчас абеду? Ці радуецеся, калі разбіўся посуд? А можа, вы абсалютна вольныя ад падобных забабонаў і лічыце ўсе прыкметы наіўнымі? Подробнее
У сераду, 18 кастрычніка, на базе Навагрудскага дзяржаўнага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя прайшла сустрэча дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь дваццаць шостага склікання, намесніка старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Вольгі Мікалаеўны Папко з навучэнцамі ліцэя, сярэдніх школ №1 і 3 г. Навагрудка. Подробнее