Количество желающих газифицировать свой дом увеличивается с каждым годом, ведь вместе с голубым топливом в дом приходят удобства и комфорт: отопление и горячее водоснабжение. Подробнее
такога дэвізу па жыцці прытрымліваецца навагрудчанка Людміла Міхайлаўна Канапацкая. Жанчына, на долю якой выпала нямала выпрабаванняў, у студзені адзначыць свой 90-гадовы юбілей. Подробнее
Шчыры і добразычлівы чалавек, Святлана Суслава працуе страхавым агентам адзінаццаць гадоў. Яна адказны і кампетэнтны работнік, дасканала ведае страхавую справу і добрасумленна ставіцца да яе, што спрыяе дасягненню добрых паказчыкаў. Подробнее
Самая вопытная і самая буйная страхавая кампанія Беларусі – «Белдзяржстрах» – 3 снежня адзначае дзень свайго ўтварэння. А напярэдадні, у першую суботу месяца, прафесійнае свята ў страхавых работнікаў краіны. Людзей, якія сваім прафесіяналізмам, добразычлівасцю, камунікабельнасцю і ініцыятыўнасцю заслугоўваюць давер кліентаў і даюць ім пачуццё абароненасці. Подробнее
Парушэнне правіл эксплуатацыі маламагутнага кацельнага абсталявання (бытавых катлоў) на цвёрдым паліве можа быць небяспечным. Гродзенскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду інфармуе, што ў 2017 годзе адбылося 2 выпадкі разрыву ацяпляльнага абсталявання, у выніку якіх 1 чалавек загінуў і 6 атрымалі траўмы, у 2018 годзе – 3 выпадкі, траўміравана трое чалавек. Подробнее
Цудоўны зімовы пейзаж, вадаём зацягнула лёдам – так і хочацца па ім прагуляцца! Але важна памятаць аб небяспецы: калі лёд танчэйшы за 10 сантыметраў, ступаць на яго вельмі небяспечна, а калі вы бачыце расколіны або цёмныя плямы — не рызыкуйце! Подробнее
Нядаўна, вандруючы па прасторах інтэрнэт-сусвету, я даведалася пра цікавы экалагічны рух «Zero Waste», або «Нуль адходаў». Яго стваральнік амерыканка Беа Джонсан дванаццаць гадоў таму паставіла перад сваёй сям’ёй мэту скараціць да мінімуму колькасць смецця ў побыце. Для гэтага яна, напрыклад, цалкам адмовілася ад пластыкавага посуду, купляла прадукты без упакоўкі, старанна сартавала адходы і ўсё, што магчыма, адпраўляла на перапрацоўку. Нават уласныя абстрыжаныя валасы яна не выкідала, а аддавала на вытворчасць парыкоў для хворых дзяцей. І мэта была дасягнута: цяпер смецце, назапашанае яе сям’ёй за цэлы год, умяшчаецца ў невялікі шкляны слоік! З гэтым слоікам яна калясіць па ўсім свеце, дэманструе свой «трафей» падчас лекцый і семінараў і даказвае на ўласным прыкладзе, што жыць, не пакідаючы пасля сябе горы смецця, цалкам магчыма. Подробнее
– У аддзяленні анестэзіялогіі і рэанімацыі ўрачамі заўсёды працавалі выключна мужчыны, – сцвярджае Аляксандр Копцелеў. – У апошнія гады сітуацыя змянілася: калектыў папоўніўся трыма прадстаўніцамі прыгожага полу. Подробнее
Сярод пажылых грамадзян нашага раёна нямала людзей, якія сваёй працай, цвёрдай жыццёвай пазіцыяй складаюць вялікую гісторыю Навагрудскага краю. Усе яны працавалі ў розных сферах для ўсіх нас, для нашай будучыні. Подробнее
Каля 1000 чалавек у год – столькі пацыентаў праходзіць праз аддзяленне анестэзіялогіі і рэанімацыі УАЗ «Навагрудская ЦРБ». 1 снежня бягучага года аддзяленне адзначыць сваё 30-годдзе, і нескладана падлічыць, колькім людзям за гэты час вярнулі здароўе і радасць жыцця навагрудскія ўрачы-рэаніматолагі. Подробнее