Свята сапраўдных знатакоў галоўнага прадукта беларускай кухні – бульбы – прайшло ў аграгарадку Бенін. На «Бульбяной маёўцы» ўсё было прысвечана другому хлебу: гастранамічны майстар-клас «Незвычайная страва са звычайнай бульбы», выстаўкі, гульні і конкурсы. Подробнее
Мы – звычайныя грамадзяне – рэдка задумваемся: а як жывецца тым, хто выбраў для сябе прафесію міліцыянера, хто стаіць на варце закона і ахоўвае наш спакой? А гэта цяжкая і небяспечная работа, якую вытрымліваюць толькі моцныя духам людзі, з абвостраным пачуццём справядлівасці, адданыя сваёй справе. Уладзімір Лагута служыць у органах унутраных спраў больш за 27 гадоў, з іх 10 прайшлі ў крымінальным вышуку. Подробнее
У гісторыі міліцыі Беларусі нямала прыкладаў самаадданага выканання службовага абавязку супрацоўнікамі вышуку. Смеласць, мужнасць, бескампраміснасць і гатоўнасць уступіць у нярэдка небяспечную для жыцця і здароўя сутычку са злачынцамі – адметныя рысы супрацоўнікаў крымінальнага вышуку, у тым ліку і Навагрудскага райаддзела. Подробнее
«А ў нас у кватэры газ», – хваліліся юныя героі верша Сяргея Міхалкова. Сёння наяўнасць гэтага віду паліва ўжо нікога не здзіўляе. У гарадскія кватэры даўно прыйшоў газ прыродны, у сельскай мясцовасці пераважна выкарыстоўваецца звадкаваны газ у балонах. І вось з дастаўкай апошняга часам і здараюцца праблемы. Подробнее
Восень працягвае весці адлік працоўным будням аграрыяў, і напружанне на палях раёна не змяншаецца. Нездарма народная мудрасць сцвярджае: увосень – спраў восем. На парадку дня земляробаў – уборка бульбы і буракоў, нарыхтоўка сіласу з кукурузы, набірае ход ворыва глебы. Не заціхае гул камбайнаў на палях ААТ «Шчорсы». Гаспадарка – адна з лідараў па тэмпах уборкі і ўраджайнасці кукурузы. Подробнее
Вось за што люблю бываць у ААТ “Святая Воля”, дык гэта за ўражанне, якое штораз пакідае наведванне гэтай гаспадаркі раёна. Яно заўсёды пазітыўнае і сутнасць яго — у гаспадарскім падыходзе. Не толькі ў малочнай вытворчасці, ці раслінаводстве, у любой дробязі тут бачна гаспадарская рука. Што б тут ні рабілі, усё робіцца дасканала, як кажуць, пад шнурок. Подробнее
«Вось дык хуліган!» — такі зварот часам можна пачуць у адрас грамадзян, якія здзяйсняюць не прынятыя ў законапаслухмяным грамадстве ўчынкі. Між тым хуліганства — гэта не толькі крыўднае слова, але і цалкам рэальны артыкул Крымінальнага кодэкса. Подробнее
Загартоўванне — гэта павышэнне ўстойлівасці арганізма да неспрыяльных уздзеянняў навакольнага асяроддзя. Загартаваныя дзеці не баяцца пераахаладжэння, перападаў тэмпературы паветра, уплыву ветру. У іх рэзка павышаецца ўстойлівасць да хвароб. Подробнее
Пасяджэнне з нагоды восьмай раённай дэкады «Залаты ўзрост», прысвечанае Дню пажылых людзей, і святочны канцэрт прайшлі ў Навагрудку. Подробнее
Кожны ацяпляльны сезон становіцца для камунальнікаў праверкай на надзейнасць і адказнасць. Таму жыллёва-камунальная гаспадарка пачынае рыхтавацца да новага ацяпляльнага сезона адразу пасля заканчэння папярэдняга. Наколькі гатовы камунальныя службы горада да працы ў зімовы перыяд, нам расказаў дырэктар Навагрудскага РУП ЖКГ М.В. Бараноўскі. Подробнее