26 верасня на базе Навагрудскага раёна адбылося выязное пасяджэнне грамадска-кансультацыйнага савета па развіцці прадпрымальніцтва пры Гродзенскім аблвыканкаме. У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў пасяджэння – актуальныя пытанні дзейнасці суб’ектаў малога і сярэдняга бізнесу транспартнай сферы Гродзеншчыны. Подробнее
У канцы мінулага года ў раёне прайшла рэарганізацыя сельсаветаў, падчас якой змяніліся межы некаторых адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак. Адпаведна адбыліся і кадравыя змяненні. Старшынёй Брольніцкага сельскага Савета дэпутатаў была выбрана Святлана Макар, якая да гэтага ўзначальвала Ваўковіцкі сельвыканкам. Подробнее
Напэўна, ні адна іншая нацыя ў свеце так не шукае свае карані, як яўрэі. Раскіданыя лёсам па свеце, пазбаўленыя ў гады Вялікай Айчыннай вайны радзімы, родных, сёння яны імкнуцца вярнуць сабе памяць. Памяць аб месцы, дзе нарадзіліся і жылі іх продкі, памяць аб людзях, якія заставаліся адданымі сваёй веры, памяць аб падзеях, якія назаўжды падзялілі лёсы тысяч яўрэяў на «да» і «пасля». Подробнее
У паняцце «браканьерства» ўваходзіць дзейнасць, якая супярэчыць заканадаўству аб ахове навакольнага асяроддзя. Гэта паляванне, рыбалоўства не па сезоне і на забароненых тэрыторыях, незаконная высечка лясоў і збор раслін. Подробнее
Дзіцячы міні-велапрабег – пад такой назвай прайшоў на плошчы Леніна і стаў чарговым цікавым мерапрыемствам Еўрапейскага тыдня мабільнасці. Подробнее
Вельмі масавым атрымаўся і велапрабег, у якім прынялі ўдзел жыхары горада ўсіх узростаў. Старт велапрабегу быў дадзены на плошчы Леніна, а накіраваліся аматары веласпорту ў ветрапарк каля вёскі Грабнікі. Подробнее
Віншаванні з юбілеем у нядзелю прымаў доўгажыхар вёскі Асмолава Пятрэвіцкага сельсавета Сяргей Васільевіч Кісляк. Яму споўнілася 105 гадоў. Подробнее
Па выніках кантрольных мерапрыемстваў, праведзеных спецыялістамі Навагрудскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі ў жніўні бягучага года, санітарна-эпідэміялагічная абстаноўка на тэрыторыі раёна была стабільнай. Назіралася невялікае павелічэнне колькасці зваротаў грамадзян ва ўстановы аховы здароўя, якія пацярпелі ад прысмоктвання кляшчоў. У гандлёвай сетцы выяўлена 12 выпадкаў рэалізацыі прадукцыі з сышоўшым тэрмінам прыдатнасці. Подробнее
Большасць навагрудчан і гасцей нашага горада і раёна адзначаюць, што ў апошнія гады Навагрудчына абнавілася і папрыгажэла. Змяніліся вуліцы, дамы і будынкі дагледжаны, з ранняй вясны да позняй восені квітнеюць клумбы. І вось такую чысціню і парадак хочацца бачыць усюды. У тым ліку ў такім важным месцы, як аўтобусны прыпынак. Аднак тут не ўсё так добра, асабліва на прыпынках у сельскай мясцовасці. Подробнее
Квэст пад назвай «Навагрудак – горад зялёны» быў арганізаваны для членаў дэлегацыі на чале з пастаянным прадстаўніком ПРААН у Беларусі Іонай Казана-Вішнявецкай і прадстаўнікоў рэспубліканскіх СМІ. Удзел у квэсце таксама прынялі намеснік старшыні Навагрудскага райвыканкама Святлана Каралько, эксперты праекта ПРААН/ГЭФ «Зялёныя горады». Подробнее