29 Марта, 2024 Пятница

Калі ў сям’і жыве нянавісць

  • 08 декабря 2015 Происшествия Беларуская 0

    Узбуджана крымінальная справа ў адносінах да 53-гадовага, нідзе не працуючага жыхара Івацэвічаў, які, схапіўшы кухонны малаток, пагражаў забіць дачку і былую жонку…

     Забойства на бытавой глебе ў адной з кватэр на вул. Дэпутацкай у Івацэвічах, якое адбылося некалькі тыдняў таму ўскалыхнула наш раён, не вельмі ўразіла супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Чаму? Справа ў тым, што бытавая сфера па-ранейшаму “пастаўшчык” большай часткі ўсіх падобных здарэнняў. Дастаткова сказаць, што палова крымінальных спраў, узбуджаных у нашым раёне за нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў, – сумна вядомая “бытавуха”.

    Вось апошнія выпадкі, якія прывялі або ледзь-ледзь не прывялі да цялесных пашкоджанняў ці трагедыі.

    Узбуджана крымінальная справа ў адносінах да 53-гадовага, нідзе не працуючага жыхара Івацэвічаў, які, схапіўшы кухонны малаток, пагражаў забіць дачку і былую жонку…

    43-гадовая даярка з вёскі Бусяж у ходзе сваркі схапілася за нож і нанесла мужу ўдар…

    36-гадовая жыхарка Івацэвічаў, якая знаходзілася ў стане алкагольнага ап’янення, у ходзе сваркі са сваім 53-гадовым сужыцелем таксама схапілася за нож і нанесла яму цялесныя пашкоджанні…

    20-гадовы жыхар вёскі Коланск пагражаў забойствам свайму непаўнагадоваму брату, нават прыстаўляў да яго шыі кухонны нож, прымушаючы выканаць яго “даручэнне”. Ва ўсіх гэтых выпадках узбуджаны крымінальныя справы.

    Супрацоўнікі райаддзела міліцыі вітаюць, калі людзі, сутыкнуўшыся з фактамі пагроз, не маўчаць, тэлефануюць, расказваюць… Гэта дазваляе нам прымаць прэвентыўныя меры; мы пачынаем больш цесна працаваць з асобамі, хто занадта “расперазаўся” ў бытавой сферы. Вельмі просім жыхароў раёна і надалей не быць абыякавымі, калі вы сутыкаецеся з падобнымі фактамі: калі сварацца і б’юцца суседзі, не ладзяць родзічы і г. д… Дарэчы, мы прымаем ананімныя тэлефанаванні, не трэба называць сябе, калі не жадаеце, бо для міліцыі галоўнае – пазбегнуць крымінальных здарэнняў, колькасць якіх у бягучым годзе павялічылася.

    …Літаральна на днях у Аброве праведзена выязное пасяджэнне суда Івацэвіцкага раёна, на якім разглядалася крымінальная справа ў адносінах да мясцовай жыхаркі, якая ў кастрычніку адыходзячага года нажом ударыла мужа, чым нанесла яму цялесныя пашкоджанні. Прысуд суда – 1,5 года папраўчых работ па месцы работы з утрыманнем у даход дзяржавы 20 працэнтаў заробку… Як бачыце, сямейна-бытавая сфера не дае міліцыі “сумаваць”; скандальных сямей усё больш і больш – гэта не можа не хваляваць мяне як начальніка райаддзела і як грамадзяніна нашай краіны.

    Автор: Аляксандр ГУК, начальнік Івацэвіцкага РАУС.Івацэвіцкі веснік

Комментарии (0)