13 Октября, 2024 Воскресенье

Купілі тры матацыклы за крадзеныя грошы

  • 25 ноября 2016 Происшествия Беларуская 0

    Івацэвіцкім райаддзелам Следчага камітэту завершана расследаванне крымінальнай справы, узбуджанай па факце крадзяжу грошай у К., трэнера хакейнай каманды з Наваполацка, які ў жніўні адыходзячага года прыязджаў са сваёй камандай на спартыўныя зборы ў Івацэвічы.

    К. разам са сваімі хакеістамі пасяліўся на часовае пражыванне ў інтэрнат Івацэвіцкага прафліцэя сельгасвытворчасці. У адзін з днёў ён заўважыў, што прапалі грашовыя сродкі. У ходзе следства ўстаноўлена: крадзеж грошай на сумленні трох непаўнагадовых хлопцаў – навучэнцаў Івацэвіцкага прафліцэя, якія пражывалі на адным паверсе з пацярпелым.

    Падчас крадзяжоў тройка сяброў дзейнічала дастаткова хітра: грошы пасля пранікнення ў пакой яны кралі невялічкімі сумамі, каб гаспадар не заўважыў прапажу. К. спачатку быў настолькі няўважлівы, што хлопцы паспелі набыць па матацыклу, пакуль у рэшце рэшт пацярпелы не спахапіўся і не выклікаў міліцыю.

    За свае злачынныя дзеянні тройка сяброў ужо пакараная: адзін з іх, раней судзімы за крадзеж, атрымаў 1 год і 6 месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, у адносінах да двух другіх прымянілі меры выхаваўчага характару.

    Уладзіслаў ГАНЧАРУК, следчы Івацэвіцкага райаддзела Следчага камітэту Рэспублікі Беларусь.   

    Автор: Уладзіслаў ГАНЧАРУК, следчы Івацэвіцкага райаддзела Следчага камітэту Рэспублікі Беларусь.Івацэвіцкі веснік

Комментарии (0)