20 Апреля, 2024 Суббота

Любіла, баялася і… цярпела здзекі

  • 01 июня 2017 Происшествия Беларуская 0

     У адну з медустаноў раёна звярнулася Ш., жанчына ва ўзросце 32-х гадоў, жыхарка буйной вёскі раёна. Скарга на галаўныя болі. Калі медыкі сталі распытваць у пацыенткі, што, на яе погляд, магло стаць прычынай болі, то яна прызналася, што сужыцель, з якім яна пражывае многа гадоў, біў і цягаў яе за валасы. Прычым, сістэматычна, чым прычыніў фізічныя і псіхічныя пакуты.

    Але Ш. не звярталася ў праваахоўныя органы, бо, па яе словах, і баялася сужыцеля, і любіла. Разам з тым працягвала жыць з ім, хаця магла б і развітацца, не цярпець пабоі. Але медыкі не сталі маўчаць і звярнулі ўвагу міліцыі, што тут назіраецца склад злачынства. І хаця Ш. далей аднеквалася і як магла выгараджвала сужыцеля, была ўзбуджана крымінальная справа па ч.1 арт. 154 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Катаванне”. Справа накіравана ў суд.

    …У многіх сем’ях, на першы погляд, пануе лад і дабрабыт, але не рэдка гэта толькі шырма, за якой – п’янства, скандалы, а то і пабоі. Ні ў якім выпадку нельга цярпець і апраўдваць дэбашыра, бо некалі ён можа разысціся так, што зробіць вас інвалідам або ўвогуле можа забіць.

    Раман ЕМЯЛЬЯНЧЫК, следчы раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

    Автор: Раман ЕМЯЛЬЯНЧЫК, следчы раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.Івацэвіцкі веснік

Комментарии (0)