СМИ Беларуси Печатные СМИ Новае Палессе
Для людзей і з людзьмі — такі лейтматыў нашай газеты, якая на працягу васьмі дзесяткаў год імкнецца дайсці да сэрца кожнага чытача, прымусіць яго задумацца над той ці іншай сітуацыяй, прыняць рашэнне не толькі ў думках – у жыцці. І ўвесь гэты вялікі перыяд газета не змяняла свайму крэда: усё, што ёсць у жыцці, мае права мець месца на газетнай паласе. У выніку сабрана восемдзесят вялізных тамоў летапісу Жыткаўшчыны — гэта ўнікальная спадчына, якая стваралася многімі пакаленнямі журналістаў, іх добраахвотнымі памочнікамі-селькорамі, няштатнымі карэспандэнтамі. Вялікая спадчына. Нібы ў люстэрку яна адбівае ўсю шматграннасць жыцця раёна.