28 Марта, 2024 Четверг

Стаўбцоўшчына: адметнасці роднага краю

  • 23 февраля 2015 Культура Беларуская 0

    РУБЯЖЭВІЧЫ

    Першыя пісьмовыя звесткі пра Рубяжэвічы адносяцца да другой палавіны XV стагоддзя. Старое мястэчка размяшчалася на ўзвышшы, уздоўж гасцінца, які вёў з Мінска на Слуцк. У цэнтральнай частцы паселішча (на месцы сучасных аўтастанцыі і суседніх крам) утварылася рыначная плошча. Жыхары займаліся сельскай гаспадаркай, гандлем, рамёствамі.

    Новы этап гісторыі можна адлічваць з кастрычніка 1940 года, калі Рубяжэвічы сталі цэнтрам сельсавета. Сёння ў аграгарадку Рубяжэвічы 101 двор, 215 жыхароў, у Новых Рубяжэвічах – 126 гаспадарак і 386 жыхароў. Ёсць Дом культуры, сярэдняя школа, школа мастацтваў, дзіцячы сад, участковая бальніца, паштовае аддзяленне, комплексна-прыёмны пункт, магазіны.

    Ганарацца мясцовыя вернікі сваім касцёлам, чырванакаменны вастрашпільны гмах якога высіцца, нібы аглядаючы мясцовыя далі.

    ПАНСКІ МАЁНТАК

    Архітэктурна-ландшафтны комплекс «Памяць у камені» – яшчэ адна ўнікальная адмеціна паселішча, дзе кожны аб'ёмны валун сімвалізуе якуюсьці вёсачку, хутар, дзе колісь цеплілася жыццё, а зараз па нейкіх жыццёвых абставінах, віхурнасці гістырачных падзей яны зніклі з карты Стаўбцоўшчыны, пакінуўшы пасля сябе гэтую маналітную памяць.

    Турыстычны комплекс «Панскі маёнтак», што развіваецца на рэстаўрыраваных рэштках былой сядзібы Лэнскіх у невялікай вёсачцы Сула, без перабольшвання сёння можна назваць унікальнай жамчужынай Стаўбцоўшчыны, дзе імкнуцца пабыць вандроўнікі не толькі з усёй Беларусі, але і замежнікі. Усё тут пяшчотна нагадвае прыгожую даўніну. Як не заслухацца спеўнай мелодыяй векавой паўзабытай усімі дуды ў выкананні Андрэя Паплаўскага? Добра праімчацца ў карэце, запрэжанай рысакамі, і ўдабавак агледзець тутэйшыя маляўнічыя мясціны з верталёта.

    Фота аўтара

    Автор: Васіль ЗЯНЬКОПрамень
    Теги: 

Комментарии (0)