29 Апреля, 2026 Среда

У гонар Валенсія Ваньковіча

  • 19 мая 2015 Культура Беларуская 0

    Мінулы тыдзень прайшоў у нашым раёне пад знакам 215-­годдзя ўраджэнца Бярэзінскага раёна, беларускага мастака Валенсія Ваньковіча. У гонар славутага земляка быў наладжаны шэраг мерапрыемстваў ва ўстановах культуры. Асноўныя з іх, як і належыць, адбыліся на радзіме мастака –

     у вёсцы Калюжыца.

    А пачалася панарама культурных мерапрыемстваў з сустрэчы дэлегацыі з Нацыянальнага музея мастацтваў Беларусі і філіяла–музея Ваньковічаў у Мінску. Яны наладзілі для бярэзінцаў перасоўную выставу “Валенсій Ваньковіч: вяртанне на радзіму”. Затым шлях нашых паважаных гасцей ляжаў на могілкі ў вёсцы Калюжыца. Тут да нашых часоў захаваліся некалькі пахаванняў сваякоў мастака і іх сямейная ўсыпальніца.

    Пачатак асноўным мерапрыемствам даў мітынг, арганізаваны каля памятнага знака на месцы маёнтка роду Ваньковічаў у вёсцы Калюжыца. У гэты дзень тут быў наладжаны пленэр “Вандроўны пэндзаль” юных мастакоў, выхаванцаў Бярэзінскай школы мастацтваў з напісаннем карцін з вясковымі пейзажамі цыкла “Вясна на радзіме мастака”. Акрамя гэтага, шмат удзельнікаў сабраў велапрабег пад дэвізам “Тут нарадзіўся той, хто ўславіў славуты род”. Шлях веласіпедыстаў у яркіх спартыўных майках з замацаванымі на веласіпедах каляровымі сцягамі ляжаў праз вёску Калюжыца, усыпальніцу роду Ваньковічаў і завяршыўся каля будынка Ушанскага сельскага Дома культуры. Прыемна зіхацелі на першым веласіпедзе сцяг з гербам “Ліс” і свяцільня. А пачатак велапрабегу быў абве­шчаны прама на мітынгу ў гонар славутага земляка.

    Прозвішча Валенсія Ваньковіча навечна ўпісана залатымі літарамі ў каштоўны фонд еўрапейскай і сусветнай культуры. Валенсій Ваньковіч – гонар і слава бярэзінскай зямлі. Пачатак гэтаму паклала калюжыцкая зямля: адсюль ён пайшоў у вялікі свет, дорачы лю­дзям святло свайго таленту.

    Памятны знак, устаноўлены на сродкі індывідуальнага прадпрымальніка Канстанціна Станіслававіча Бурымскага, сімвалізуе, што тут знаходзілася радавое памесце Ваньковічаў, так званы Калюжыцкі дом, які належаў быцьку Валенсія ­ стар­шыні павятовага земскага суда Мельхіёру Ваньковічу. Валенсій быў першынцам гэтага, вядомага на ўвесь Ігуменскі павет, чалавека.

    Старажытны род Ванько­вічаў (вядомы з 1350 года) даў свету каля 200 выбітных імёнаў. Іх фамільным гербам на працягу стагоддзяў з’яўляецца “Ліс”. Гэты сюжэтны элемент нават вынесены на сучасны герб Беразіно. Сярод прадстаўнікоў роду ­ дзяржаўныя служачыя, грамадска­палітычныя дзеячы, дзеячы літаратуры і мастацтва, ваенныя. А імёны двух нараджэнцаў мястэчка Калюжыца ­ мастака Валенсія Ваньковіча і пісьменніка і журналіста Мельхіёра Вань­ковіча, траюраднага плямен­ніка Валенсія Ваньковіча, які апісаў маёнтак і калюжыцкія ваколіцы ў кнізе “Шчанюковыя гады”, прынеслі роду сусветную вядомасць.

    Сёння калюжыцкая зямля ганарыцца слаўным родам Ваньковічаў, які знітаваў мінулае і сучаснае. Гонарам за землякоў поўняцца сэрцы кожнага бярэзінца ­ ад простых вяскоўцаў, да прадстаўнікоў мясцовай улады. Аб гэтым на мітынгу гаварыў намеснік старшыні райвыканкама Уладзімір Міхайлавіч Навіцкі. Ён нагадаў прысутным, што карціны Валенсія Ваньковіча ўпрыгожваюць музеі Літвы, Польшчы, Францыі і Расіі.

    На Бярэзіншчыне імя Ваньковіча ўве­кавечана ў назвах вуліц у райцэнтры і ў аграгарадку Уша. З іменем славутага мастака прывіваюць маладому пакаленню мастацка­эстэтычныя каштоўнасці. 215­годдзе Ваньковіча стала значнай падзеяй на культурным календары раёна, што засведчыў месячнік “Гонар і слава зямлі Бярэзінскай ­ Ваньковічы”. У мясцовай Ушанскай школе створана пастаянна дзеючая экспазіцыя рэпрадукцый      карцін  “В.Ваньковіч: векапомнае”.

    Па словах намесніка кіраўніка раёна, работа па прапагандзе жыцця і творчасці слыннага земляка будзе прадоўжана сярод насельніцтва праз гадзіны гонару, прэзентацыі кніг, міні­кампазіцыі фотарэпрадукцый яго карцін. Гэта адназначна будзе спрыяць развіццю гонару за нашага славутага земляка – Валенсія Ваньковіча.

     Шмат робяць для “вяртання” мастака на Радзіму супрацоўнікі Нацыянальнага музея Рэспублікі Беларусь і Дома­музея Ваньковічаў. Шчыра віталі на мітынгу генеральнага дырэктара Нацыянальнага музея, укладальніка серыі “Славутыя мастакі Беларусі”, у тым ліку выдання, прысвечанага Валенсію Ваньковічу на беларускай, рускай і англійскай мовах, Уладзіміра Іванавіча Пракапцова, загадчыка філіяла­музея “Дом Вань­ковічаў”, адкрытага да 200­годдзя мастака, Сяргея Уладзіміравіча Вечара.

    Не пера­рваць сімфонію жыцця. Бярэзінская зямля не мялее на таленты і нараджае аматараў прыгожага мастацтва. Полымем сэрцаў і багаццем фарбаў салютуюць свайму зямляку юныя мастакі школы мастацтваў. Сёння іх работы аб’яднаны тэмай вясны. А навучыла дзяцей бачыць хараство наваколля ў шэрай штодзённасці настаўніца школы мастацтваў Віталія Іванаўна Ліхашапка, якой выпаў гонар выступаць на мітынгу.

    Кульмінацыяй мерапрыемстваў стаў вечар памяці пад назвай “За гонар лічыць земляком” з удзелам аўтара рамана­эсэ    “Серабрыстыя таполі”, пры­свечанага В.Ваньковічу, беларускага пісьменніка, жыхара вёскі Калюжыца     Яўгена    Хвалея.   2 гады ён шчыраваў над сваім творам. У выніку раман­эсэ ўражвае глыбінёй і дыхтоўнасцю, якія арганічна спалучаюцца з лірызмам і задушэўнасцю мемуарных ухілаў. Свае яркія фарбы ўнеслі ў вечар памяці музычныя творы ў выкананні выкладчыкаў школы мастацтваў і шчырыя словы сталічных гасцей, якія такім чынам яшчэ раз перагарнулі слаўныя старонкі жыцця і творчасці мастака.

    Фота Алены ГРОМАВАЙ.

    Автор: Мілана ТрапянокБярэзінская панарама

Комментарии (0)