26 Апреля, 2024 Пятница

Як эстонцы загаварылі па-бе­ла­рус­ку

  • 29 июля 2015 Культура Беларуская 0

    Справа ў тым, што ад­мі­ніс­т­ра­цыя Ракке заключыла дамову аб суп­ра­цоў­ніц­т­ве з ула­дай Мастоўскага раёна. Летась мас­таў­ча­не, у тым ліку і на­род­ны ан­самбль “Ярыца”, пабывалі ў Эс­то­ніі, а сёлета – візіт у ад­каз. Як вядома, сяб­ры нашых доб­рых суседзяў – гэта і нашы сяб­ры. Так эстонцы з далёкага Рак­ке, што раскінулася ў 120 кі­ла­мет­рах ад Таліна, але зусім  паб­лі­зу ад Фінскага за­лі­ву, апы­ну­лі­ся на хлебасольнай шчу­чын­с­кай зям­лі.

    На памежжы раёнаў дэлегацыю сус­т­рэ­лі прадстаўнікі Шчу­чын­ш­чы­ны. На­мес­нік стар­шыні рай­вы­кан­ка­ма Г.С. Хвядзюк цёпла пры­ві­та­ла гасцей, а намеснік ды­рэк­та­ра гім­на­зіі А.Я. Лісоўская выступіла ў ро­лі экскурсавода і з за­да­ва­ль­нен­нем рас­ка­за­ла аб багатай гісторыі шчу­чын­с­ка­га краю, аб сённяшнім ства­ра­ль­ным дні рэ­гі­ё­на. Як яркая ілюс­т­ра­цыя да аповеду – сучасны аг­ра­га­ра­док Васілішкі, куды і на­кі­ра­ваў­ся аўтобус з падарожнікамі.  Гасцям ужо было што ды з чым па­раў­наць: яны наведалі аг­ра­га­рад­кі і аг­ра­сядзі­бы Мастоў­шчыны, па­бы­ва­лі на Навагрудчыне, цалкам аца­ні­лі беларускую гас­цін­насць і ад­к­ры­тасць, чым і дзяліліся эма­цы­я­на­ль­на, не хаваючы захаплення. Але Ва­сі­ліш­кі ўразілі асабліва. Стар­шы­ня мясцовага се­ль­вы­кан­ка­ма Т.І. Зубрыцкая і спе­цы­я­ліст па ідэ­а­ла­гіч­най рабоце ААТ «Васілішкі» С.М. Габіс паказалі гас­цям усё леп­шае, што ёсць у гэтай мяс­цо­вас­ці:  па сутнасці гарадская ін­ф­рас­т­рук­ту­ра і мноства са­цы­я­ль­ных аб’ектаў, моцная ма­тэ­ры­я­ль­на-тэхнічная база сучаснага аг­рап­рад­п­ры­ем­с­т­ва, што кіруецца най­ноў­шы­мі тэхналогіямі і нап­ра­цоў­ка­мі навукі, прыгожыя жы­лыя мік­ра­ра­ё­ны для людзей працы…– А вунь тыя катэджы з сінімі да­ха­мі належаць мнагадзетным се­м’­ям, – кан­с­та­та­ва­лі васілішкаўцы. – Бу­да­ва­лі­ся за кошт гаспадаркі.Эстонцы былі ўражаны са­цы­я­ль­ны­мі арыенцірамі палітыкі, якую пра­водзіць Прэ­зі­дэнт нашай краіны А.Р. Лукашэнка.– Я досыць даўно і не па чутках ве­даю Беларусь, – гаворыць Ан­д­рус Блок. – І ка­лі ў Эстоніі ў прэсе пэў­на­га кшталту чытаеш аб нейкай страш­най дыктатуры на Бе­ла­ру­сі, я не магу ўтрымацца, каб не ска­заць землякам: «Ды давайце па­едзем у Бе­ла­русь, на свае вочы паг­лядзі­це, як там жывуць людзі, што яны думаюць, аб чым яны га­во­раць, як гасцей сустракаюць!» Вось такая паездка і адбылася. Усім вельмі спа­да­баў­ся ваш пры­го­жы прынеманскі край, яго тра­ды­цыі, душэўныя людзі, якія па-сап­раў­д­на­му любяць сваю Радзіму.  Эстонскія госці – прадстаўнікі са­мых розных прафесій і ўзростаў, якіх аб’­яд­на­ла не толькі прага па­да­рож­жаў, пазнання, сустрэч з но­вы­мі людзьмі, але і творчасць. Са­мадзей­ныя артысты з мястэчка Рак­ке цудоўна спяваюць і тан­цу­юць, у мастацтве зна­ходзяць сап­раў­д­ную аддушыну. І ўсюды, дзе б ні былі, яны выступалі калі не з кан­цэр­там, то з музычнай ім­п­рэ­зай-удзячнасцю – абавязкова. З ан­сам­б­лем «Світанак» Ва­сі­ліш­каў­с­ка­га цэнтра культуры і вольнага ча­су, які прывітальнымі пес­ня­мі ды хле­бам-соллю сустракаў гасцей, эс­тон­цы проста здружыліся, аб­ме­нь­ва­лі­ся ад­ра­са­мі, запрашэннямі і су­ве­ні­ра­мі. Дырэктар ЦКіВЧ А.В.  Лы­се­ня з за­да­ва­ль­нен­нем па­каз­ва­ла, якія цудоўныя ўмовы для гар­ма­ніч­на­га развіцця асобы ство­ра­ны ў цэн­т­ры. А вось загадчыцы бібліятэкі Я.І. Мі­ра­нен­ка госці ўстроілі «маленькі бры­фінг». Іх цікавіла, ці ёсць на ту­тэй­шых паліцах эстонскія кнігі, як уда­ец­ца замацаваць ма­ла­дых спе­цы­я­ліс­таў (у Эстоніі назіраецца ад­ток моладзі ў Фінляндыю і іншыя кра­і­ны Еўрасаюза), што робіцца, каб зацікавіць людзей, якія ў апош­ні час усё болей ста­но­вяц­ца ін­ды­ві­ду­а­ла­мі, грамадскай работай, аб’­яд­наць па інтарэсах, і г.д.Сапраўднае захапленне вык­лі­ка­лі і персанальныя выставы ўні­ка­ль­ных вы­шы­ва­нак васілішкаўскіх май­с­т­рыц Я.І. Залескай і Я.А. Сяр­гей.Было што паглядзець гасцям і ў Шчу­чы­не. Эстонцы ацанілі са­ма­быт­ны ка­ла­рыт нашага горада, «версальскі шарм» палаца ля во­зе­ра, маштабныя работы, што паў­сюд­на вядуцца напярэдадні вя­лі­ка­га нацыянальнага свята – Дня бе­ла­рус­ка­га пі­сь­мен­с­т­ва, сталіцай яко­га зусім не выпадкова абраны наш Шчучын.– Прыязджайце да нас у верасні! – запрашалі мы сваіх новых сяб­роў.– Шчыры дзякуй за гасціннасць! – на адмысловай беларускай мове і амаль без ак­цэн­ту пачулі ў адказ. І ўжо не здзіўляліся: з кім па­вядзеш­ся… 

    Автор: Таццяна СТУПАКЕВІЧДзянніца

Комментарии (0)