26 Апреля, 2024 Пятница

Навошта ім французскі скарб?

  • 09 сентября 2016 Культура Беларуская 0

    Старажылы вёскі Бычын у спадчыну сваім нашчадкам перадаюць байку аб тым, што менавіта на тым месцы ракі Бярэзіны, дзе знаходзіцца іх вёска, у час руска­французскай кампаніі 18­га стагоддзя французы патапілі свой каштоўны нарабаваны скарб. Добра памятаюць састарэлыя вяскоўцы і гісторыю аб патануўшым танку ў своеасаблівым месцы ракі пад цікавай назвай “кубікі”. Праўда, праверыць праўдзівасць гэтых гісторый ніхто з бычынцаў не імкнецца: усе яны з маленства атрымалі больш каштоўны жыццёвы скарб, які ніхто і ніколі не можа ацаніць­ бязмежную любоў да родных мясцін, вялікую прыстойнасць і павагу да людзей.

    Першыя звесткі пра вёску Бычын з’явіліся ў 1795 годзе. Дакладна вядома, што тады тут была царква. Росквіт адбыўся пасля Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі. У 1917 годзе пражывала ў вёсцы ў 58 дварах 364  жыхары.  Потым у  1930 годзе ра­зам з вёскамі Гаранка, Чыжаха, Крупка і Бычын стварылі калгас “Перамога”. Шчаслівыя гады мірнага жыцця перакрэсліў напад фашысцкай Германіі. 49  жыхароў вёскі не вярнуліся ў родныя месціны пасля Вялікай Айчыннай вайны. Памяць аб тых падзеях і загінуўшых вяскоўцах беражліва захоўваецца ў кожнай хаце.

    Не менш цяжка даводзілася наладжваць і мірнае жыццё. Аднак ніякія нягоды не маглі прымусіць вяскоўцаў адмовіцца ад будаўніцтва новых дамоў, нараджэння дзяцей і стварэння новага жыцця. Амаль усе бычынцы былі заняты ў сельскай гаспадарцы. Не трэба гаварыць, як даводзілася ім працаваць у час, калі большасць сельскагаспадарчых работ выконвалася ўручную. Але жыхары вёскі добрасумленна рупіліся на фермах і на палях, нярэдка дзякуючы сваёй ўпартасці і адданасці справе станавіліся перадавікамі. Адна з іх – пачэсная госця на свяце вёскі Надзея Мікалаеўна Задора. Яна працавала ў калгасе звыш   40 га­     доў і была ўзнагароджана ордэнам “Знак пашаны” і медалём “За доблесную працу”. На свята роднай вёскі яна прыехала на мотаблоку, значыць, свае сілы і здароўе жанчына па­ранейшаму шчодра папаўняе працай на роднай зямлі. Напэўна, таму так чыста гучаў яе голас пры выкананні славутай бычынскай песні.

    Дзе людзі сумленна працуюць, там і ўмеюць добра адпачываць. Так, нават за межамі нашага раёна і краіны добра ведаюць і ўшаноўваюць славутую пявунню групы “Рэчанька” Марыю Іванаўну Мурач. Яе жыццёвым дэвізам быў першы радок песні “Нам песня строить и жить помогает". Яна разам з мужам Георгіем Міка­лаевічам цяжка працавала ў калгасе, гадавала траіх дачок і сына. Трымалі, каб пракарміць вялікую сям’ю, хатнюю гас­падарку, а ў вольны час “запальвалі” ў мастацкай самадзейнасці. Ніхто не ведае дакладную колькасць песень і матываў, якія ўтрымлівае памяць Марыі Іванаўны. Нездарма ж яна лічыцца ўнікальнай жывой фанатэкай народных песень. Шмат з іх запісана на дыскі і касеты, яшчэ больш стала тэмай навуковых работ па фальклоры для навукоўцаў розных рангаў расійскіх і беларускіх вышэйшых навучальных устаноў культуры. Памятаюць у Бычыне, што дзякуючы Марыі Іванаўне, былі зняты на тэлебачанні народныя абрады “Юр’я” і “Купалле“.

     Жыве ў вёсцы і яшчэ адна таленавітая жанчына ­ Тамара Сцяпанаўна Белабровік. Яна тут нарадзілася і вырасла, раскрыла ў родных мясцінах талент паэта, мастака і ландшафт­нага дызайнера. З ранняй вясны да позняй восені яе сядзіба патанае ў кветках. Нават дзіўна, як такі творчы дар жыве разам з гаспадарлівасцю Тамары Сцяпанаў­ны. Яна трымае на падворку розную птушку, трусоў, вырошчвае багаты ўраджай агародніны і садавіны.

    ­ Я ўжо на пенсіі вырашыла стаць дачніцай на бацькоўскай сядзібе, ­ гаворыць жанчына, ­ крыніцай сіл і натхнення сталі родныя сцежкі, на­дзвычай прыгожая рака і чуллівыя людзі. Па­дзяляе мае пачуцці і муж, які кожныя выхадныя дні тут адпачывае пасля мінскай мітусні.

     Не пазычаць Тамары Сцяпанаўне не толькі творчасці і гаспадарлівасці, але і сціпласці: колькі ні ўгаворвалі яе вяскоўцы прачытасць вершы на свяце, не пагадзілася.

    Сёння большасць карэнных жыхароў вёскі Бычын ­ састарэлыя людзі. Так, у гэтым годзе 75­гадовы юбілей адзначыла Таццяна Уладзіміраўна Аляшкевіч. Жанчына працавала на ферме, выгадавала двух сыноў. Добрай матуляй дзвюх дачок і клапатлівай бабуляй для ўнукаў, старанным жывёлаводам слыве ў Бычыне і 75­гадовая Таццяна Дзмітрыеўна Гарошка. Хутка будзе адзначаць свой 75 ­ гадовы юбілей і Віктар Паўлавіч Герасімаў.

    Адсвяткаваў свой 65­ы па ліку  дзень  нараджэння Валянцін Уладзіміравіч Макарэвіч. Ён ­ гаспадар з вялікай літары: пабудаваў дом і не адзін, пасадзіў не дрэва, а цэлы сад, выгадаваў з любай жонкай Зояй Адамаўнай траіх добрых дачушак. Усё яго жыццё было звязана з прыродай, з лесам, бо працаваў ён лесатэхнікам у Багушэвіцкім лясніцтве. Зараз Валянцін Уладзіміравіч на заслужаным адпачынку, але не лайдачыць. У яго вялікі пчальнік і ён з задавальненнем займаецца пчоламі.

     Жывуць у Бычыне і яшчэ дзве паважаныя жанчыны ­ Валянціна Міхайлаўна Койпіш і Ганна Уладзіміраўна Каляга. Пра іх шмат добрых слоў гаварыла на свяце галоўны спецыяліст Багушэвіцкага сельскага Савета Таццяна Міхайлаўна Жукоўская.

     Пэўны час пад старой ліпай, пасаджанай яшчэ да вайны дзедам Карпам, на лаўках і крэслах весяліліся людзі на свяце. Расце дрэва побач з домам самай старэйшай жыхаркі вёскі Марыі Іванаўны Шыпай. Гэта жанчына дзіўнага шчаслівага лёсу, сапраўдны сімвал вёскі Бычын. Марыя Іванаўна вялікага матэрыяльнага багацця не нажыла, а яе пенсія ў 92 гады ледзь­ледзь дасягнула трох мільёнаў, але жыццёваму багаццю, жыццярадаснасці і спагадзе людзям можа пазайздросціць кожны. Была любімай жонкай і нявесткай, бо шмат гадоў пражыла з сям’ёй мужа ў невялічкім доме. Выгадавала траіх дзяцей, якім у спадчыну пакінула веру ў любоў і родныя мясціны. Ніхто з яе дзяцей не памятае ў хаце сварак і гучнай мовы, і яна захавала аўтарытэт і любоў да сябе. Напэўна таму ні дзецям, ні ўнукам, ды і праўнукам ніколі не будзе цесна і сумна ў бацькоўскім доме, а  агарод кожны год радуе вока багатым ўраджаем садавіны і гародніны, якім яны гатовы падзяліцца з кожным. Ды і рады цёпла вітаць і частаваць у хаце кожнага госця.

    ­ Наша матуля вучыла нас жыць сумленна, не прасіць шмат у Бога, а больш разлічваць на ўласныя сілы, якія дае родная старонка, больш давяраць людзям, паважаць іх, ­ гавораць дзеці.

    Дарэчы, у доме Марыі Іванаўны Шыпай як сямейная рэліквія, на пачэсным месцы, побач з сучасным тэлевізарам, захоўваецца дзіўная ікона, якую выратаваў ад знішчэння ў гады Вялікай Айчыннай вайны пасля выбуху ў царкве сваяк жанчыны. Аднак маліцца жанчына, па яе словах, так і не навучылася з­за цяжкай працы.

    З даўніх часоў бычынцы задавалі тон у добрых справах. Так, тут першымі ў раёне яшчэ ў красавіку садзяць, а ў канцы жніўня капаюць бульбу. Жыве гэта добрая традыцыя і сёння. Супала свята вёскі з яшчэ адной знакавай падзеяй – асвячэннем крыжа. Магчыма, ён зберажэ вёску. А сённяшнія маладыя жыхары, якія вырашылі спазнаць сакрэты вясковага жыцця, працягнуць слаўную гісторыю Бычына.

     Фота  Анатоля  ПАЛЫНСКАГА. 

    Автор: Мілана ТРАПЯНОК.Бярэзінская панарама
    Теги: 
    • {Нет тегов}

Комментарии (0)