26 Апреля, 2024 Пятница

Міншчына: дасягненні ў сельскай гаспадарцы

  • 23 февраля 2016 Экономика Беларуская 0

    Вытворчасць валавай прадукцыі ў цэнтральным рэгіёне Рэспублікі Беларусь,  Мінскай  вобласці, за     2015 год склала 33,4 трыльёна рублёў або 100,4 працэнта да 2014 года. У сельскагаспадарчых арганізацыях – 26,5 трлн. рублёў (102,2%).

    Асноўным рэзервам нарошчвання вытворчасці прадукцыі аграпрамысловага комплексу з’яўляецца жывёлагадоўля.

    У сельскагаспадарчых арганізацыях забяспечаны значны рост рэалізацыі жывёлы і птушкі на забой ( у жывой вазе) ­ 421,1 тыс. тон або 117,3% да ўзроўню папярэдняга года. Вытворчасць малака павялічылася на 6,2% і склала   1587,2 тыс. тон.

    Вытворчасць зерневых і зернебабовых культур (у вазе пасля дапрацоўкі) у сельскагаспадарчых арганізацыях па выніках мінулага года склала 2059,4 тыс. тон (97,4% да 2014 года), бульбы – 279 тыс. тон (103,4%),  цукровых   буракоў    – 1217,9 тыс. тон (80,2%).

    Працягваецца работа па нарошчванні пагалоўя асноўных відаў жывёлы. На 1 студзеня 2016 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях у параўнанні з адпаведнай датай папярэдняга года колькасць кароў павялічылася на 700 галоў (0,2 %), свіней – на 51900 галоў (8%).

    У межах рэалізацыі планаў мадэрнізацыі галіновай базы праводзяцца мерапрыемствы па тэхнічным пераабсталяванні сельскагаспадарчай вытворчасці, рэалізацыі інвестыцыйных праектаў, накіраваных на павышэнне яе эфектыўнасці.

    У 2015 годзе сельскагаспадарчымі арганізацыямі рэалізавана 25 праектаў. Напрыклад, адкрытым акцыянерным таварыствам “БарысаўСаюзАгра” пабудавана малочнатаварная ферма на 600 галоў дойнага статка (в. Аздзяцічы). ААТ “Агракамбінат “Дзяржынскі” пабудаваў МТФ на 1000 галоў у в. Вязынка Дзяржынскага раёна.   ААТ    “Лань ­ Нясвіж” узвёў        МТФ “Міцькавічы” на 600 галоў дойнага статка і інш.

    УКЛАД  БЯРЭЗІНШЧЫНЫ

    Па выніках уборачнай кампаніі 2015 года валавы намалот зерневых і зернебабовых культур у Бярэзінскім раёне склаў 6694 тоны (93% да 2014 г). Кожны гектар іх плошчы даў у сярэднім па 33 цэнтнеры з гектара.

    Дзейнасць сельскагаспадарчых прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу Бярэзіншчыны накіравана ў асноўным на вытворчасць прадукцыі жывёлагадоўлі. Па выніках 2015 года пагалоўе буйной рагатай жывёлы ў раёне склала 32512 галоў, або 106,6% да папярэдняга года. Дарэчы, перадавая па нарошчванні БРЖ гаспадарка, ААТ “Багушэвічы”, за гэты час павялічыла свой паказчык па колькасці жывёлы на 10,6%. У тым ліку колькасць кароў у грамадскім сектары жывёлагадоўлі раёна летась была даведзена да 10857­мі галоў (100,7%).

    Валавая вытворчасць малака склала 45984,7 тоны (113,8% да папярэдняга адпаведнага перыяду і 102,6 – да дзяржаўнага задання). Удой ад каровы таксама істотна перавысіў фактычную лічбу 2014 года, дасягнуўшы 4363­х кілаграмаў замест 4138 папярэдніх (105,4% да задання). Перадавая гаспадарка ў гэтым накірунку дзейнасці, ААТ “Месціна”, удой ад каровы павялічыла на 17,6% да запраграмаванага паказчыка. Раён рэалізаваў 41564,3 тоны малака (115,1%).

    Вырашчана 4365,8 тоны буйной рагатай жывёлы або 115,2% да папярэдняга. Пры гэтым некалькі перавыкананы прагнозны паказчык. Дасягнуўшы за гэты час 4108,1 тоны валавой прывагі, раён папрацаваў з павелічэннем адносна папярэдняга паказчыка на 14,8%. Кожная жывёліна на працягу сутак летась прыбывала ў сярэднім на 557 грамаў. Рост склаў 8,1% да папярэдняга. Сярэднераённы паказчык рэалізацыі БРЖ дасягнуў 3093,2 тоны (117,8%).

    За плённую працу па вы­творчасці малака летась Бярэзінскі раён прызнаны пераможцам абласнога спаборніцтва.

    Вытворчая база сельскай гаспадаркі раёна сёння вырасла ў маштабны аграпрамысловы комплекс з сучасным тэхналагічным аснашчэннем. У сферы абслугоўвання раслінаводчай галіны – гэта магутная камп’ютарызаваная тэхніка, у першую чаргу трактары ФЭНДТ, а таксама МТЗ3022, укамплектаваныя адпаведнымі прычапнымі агрэгатамі. На аснашчэнні сельскагаспадарчых прадпрыемстваў знаходзіцца высокапрадукцыйная корманарыхтоўчая тэхніка. Хлебаробы Бярэзіншчыны ўдзя­чны айчынным вытворцам высакакласных зернеўборачных камбайнаў КЗС1218. У мінулым годзе, напрыклад, дзякуючы падтрымцы дзяржавы, у гаспадаркі раёна паступіла 36 трактароў мадыфікацый МТЗ1221 і МТЗ82, зернеўборачны камбайн КЗС1218, восем грузавікоў МАЗ6501 і зернесушыльны комплекс ЗСК30ШЖ.

    Даволі плённым аказаўся мінулы год ва ўдасканальванні жывёлагадоўчай вытворчай ба­зы. Скарыстоўваючы праекты Слуцкага філіяла ПІПК “Мінск­сельбуд”, за кошт выдзеленых з бюджэту сродкаў, а таксама, асвойваючы    ўласныя    грошы,    у    ААТ    “Багушэвічы”   на  цэнтральнай МТФ быў пабудаваны кароўнік, а таксама памяшканне для ўтрымання цялят на ферме ў вёсцы Матылянка гэтай гаспадаркі, будаўніцтва якога пачыналася ў 2014 годзе. Пабудаваны кароўнікі таксама ў      ААТ  “Першамайскі”  (в. Мікулічы), на малочна­таварным комплексе   “Брадзец”   ААТ   “Брадзец”, МТФ “Месціна” ААТ “Месціна”,   МТК   “Лешніца”  ААТ “Пагосцкі” і інш. У той час быў рэканструяваны цялятнік у вёсцы Дубраўка ААТ “Бярэзінскі”. Будаўніцтва дадзеных аб’ектаў вялося сіламі падраднай арганізацыі Бярэзінскай ПМК ­ 182.

    Усё зробленае ў плане абнаўлення і расшырэння вытворчай базы нашых сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, вядома, павінна паўплываць на рост аб’ёмаў вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ў далейшым.

     

    Фота Алены ГРОМАВАЙ.

    Автор: Уладзімір НЕСЦЯРОВІЧ.Бярэзінская панарама

Комментарии (0)