20 Апреля, 2024 Суббота

Нарыхтоўка кармоў завяршаецца

  • 21 октября 2016 Экономика Беларуская 0

    У раёне вядуцца работы па ўборцы кукурузы. З 5775 гектараў, занятых гэтай культурай, па стане на 19 кастрычніка ўбрана 4827 гектараў і назапашана 130295 тон масы. Ужо закладзена 107017 тон сіласу са 125000 запланаваных.

    Добра наладжана гэта работа ў ААТ «Пагосцкі», дзе ўжо ўбрана 90% ад патрэбнага. Зараз па трыццаць гектараў за дзень убіраюць два кормаўборачныя камбайны КЗР­10 і КВК­800, якім   на  адвозцы дапамагаюць 9 трактароў і два МАЗы.

    Галоўны аграном Мікалай Васільевіч Аўтуховіч гаворыць, што дасягнуць трэцяга месца ў раёне па ўраджайнасці кукурузы ў 333 цэнтнеры з гектара дапамаглі своечасова праведзеныя работы па сяўбе, праполцы, падкормцы азотнымі ўгнаеннямі.     Ужо    закладзена 8 сіласных ям, да якіх могуць дадаць   яшчэ дзве,   а таксама 12 сянажных. На гэты час тут нарыхтавана 27,8 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы, што дазволіла ўжо цяпер наблізіцца да паказчыка мінулага года. Па гэтым паказчыку гаспадарка  перавышае агульнараённы ўзровень.

    На здрабняльніку КВК­800 у полі працуе работнік з філіяла «Ома» Аляксандр Міхайлавіч Валасевіч. У спі­се работ, якія яму даводзілася праводзіць да гэтага ў сваёй сельгасарганізацыі, былі пасяўная і ўборка яравых, закладка сенажу. Працаваць на пагосцкіх палях ён будзе не доўга ­ уборку кукурузы плануюць закончыць на гэтым тыдні.

    У полі ўдалося сустрэць вадзіцеля МАЗ 555­102 Аляксандра  Мікалаевіча Каравага. У Пагосце ён асвойваецца трэці месяц, да гэтага быў вадзіцелем на МАЗе ў сталіцы.

    Вымушана ў гаражы з­за паломкі нажа жняяркі прастойваў у час нашага прыезду Аляксандр Яўгенавіч Каравы, у якога планавае заданне па нарыхтоўцы зялёнай масы складае каля 200 тон у дзень. Дапамагаў рамантавацца яму загадчык аўтарамонтнай майстэрні Канстанцін Андрэевіч Сушыцкі,  каб як мага хутчэй зноў выехаць у поле.

    Дастатковая колькасць кармоў дазволіць узімку атрымліваць малако, а значыць, мець стабільны даход.

    Фота Алены ГРОМАВАЙ.

    Автор: Павел САЛАЎЁЎ.Бярэзінская панарама

Комментарии (0)