08 Мая, 2024 Среда

Новыя правілы на рынку працы

  • 04 ноября 2016 Экономика Беларуская 0

    Мінула 25 гадоў з таго моманту, калі быў прыняты Закон “Аб занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь”. Але, як вядома, няма нічога пастаяннага і вечнага, гэтаму пацвярджэнне і сённяшняя сітуацыя на рынку працы. Таму ў ліпені гэтага года Прэзідэнтам краіны была падпісана новая рэдакцыя закона, якая ўступіла ў сілу з 24 кастрычніка. Якія ж новаўвядзенні ў апошняй рэдакцыі? Якія правілы вызначаюцца для наймальнікаў, беспрацоўных і аддзелаў занятасці? На гэтыя і іншыя пытанні нам адказала  намеснік начальніка – начальнік аддзела занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Бярэзінскага райвыканкама Святлана Уладзіміраўна Сайкоўская.

    ­ Раскажыце, калі ласка, якая галоўная мэта новаўвядзенняў у закон?

    ­ Распрацоўшчыкі законапраекта прааналізавалі не толькі практыку прымянення айчыннага заканадаўства аб занятасці, але і нарматыўную прававую базу іншых дзяржаў, публікацыі ў СМІ, звароты арганізацый. Таму новая рэдакцыя закона ў першую чаргу накіравана на тое, каб бес­працоўныя былі зацікаўлены ў пошуку працоўнага месца, а не ператвараліся ў так званых прафесіянальных беспрацоўных: гадамі былі зарэгістраваны ў аддзелах занятасці, здымаліся з уліку, зноў рэгістраваліся, атрымлівалі матэрыяльную дапамогу і не збіраліся ўладкоўвацца на працу. Зараз жа такім псеўдабеспрацоўным куды цяжэй. Законам прадугледжана скарачэнне мак­сімальнага перыяду знаходжання на ўліку ў якасці беспрацоўных з 36 да 18 каляндарных месяцаў. Таксама беспрацоўныя павінны самі займацца пошукам работы і інфармаваць аб выніках органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне. А яшчэ ­ адзначац­

    ца ў аддзелах занятасці не радзей, чым адзін раз у месяц і прадастаўляць нам інфармацыю на працягу двух рабочых дзён аб змене месца жыхарства ці  пра самастойнае працаўладкаванне (нават на часовую  работу). А тыя ж беспрацоўныя, якім выдалі накіраванне на працу, павінны прыйсці на перамовы з наймальнікам на працягу двух дзён.

    ­ Хто цяпер можа разліч­ваць на статус беспрацоўнага?

    – Як і раней, стаць на ўлік у аддзел занятасці могуць працаздольныя грамадзяне, якія не маюць работы і заробку. Сярод тых, хто не можа зарэгістравацца, – пенсіянеры, маладыя людзі, каму яшчэ няма 16 гадоў, выпускнікі, якім месца працы прадастаўлена шляхам размеркавання, людзі, што знаходзяцца ў лячэбна­працоўным     прафілакторыі. У Законе ўдакладнілі і пытанні паўторнай рэгістрацыі ў якасці беспрацоўных. Напрыклад, калі чалавек быў зняты з уліку з­за няяўкі ў службу занятасці без уважлівай прычыны на працягу больш за два месяцы, паўторна зарэгістравацца ён зможа толькі праз год. Тое ж самае тычыцца тых, каго адлічылі з курсаў перападрыхтоўкі за непаспяховасць, непраходжан­не выніковай атэстацыі ці доўгую адсутнасць на занятках.

    ­ А ці ёсць якія змены ў Законе ў адносінах да наймальнікаў?

    ­ Навацыі тычацца ўсіх удзельнікаў рынку працы ­  беспрацоўных, службы занятасці і, зразумела, най­мальнікаў. Напрыклад, зараз наймальнікі абавязаны прадастаўляць звесткі пра наяўнасць свабодных рабочых месцаў не на працягу двух тыдняў, як гэта было раней, а ў пяцідзённы тэрмін. А артыкулам 1 рэдакцыі Закона ўпершыню заканадаўча вызначаны катэгорыі работнікаў, якія знаходзяцца пад пагрозай звальнення. Да іх адносяцца тыя супрацоўнікі, якіх могуць звольніць у сувязі з ліквідацыяй арганізацыі,   спыненнем    дзей­

    насці індывідуальнага прадпрымальніка, тыя, якія папярэджаны аб скарачэнні колькасці або штату работнікаў, альбо па ініцыятыве наймальніка знаходзяцца ў вымушаным водпуску без захавання або з частковым захаваннем заробку.

    ­ Што дае гэтае ўвядзенне паняцця “граждан, находящихся под угрозой увольнения” людзям, якіх і так  хутка могуць звольніць?

    ­ Згодна з новай рэдакцыяй наймальнікі абавязаны інфармаваць органы па працы, занятасці і сацыяльнага абслугоўванння аб тым, што хутка звольняць работнікаў, не пазней, чым за месяц. Гэта дазволіць загадзя спрагназаваць, колькі чалавек патэнцыяльна мае патрэбу ў падборы месца працы і як мага хутчэй знайсці ім новую вакансію.

    ­ Мы пастаянна выкарыстоўваем словы “вакансія”, “свабоднае рабочае месца”. Здаецца, раней у Законе не было дакладнага вызначэння гэтым паняццям?

    ­ Сапраўды, толькі ў новай рэдакцыі ўпершыню ўведзена паняцце “свабоднага рабочага месца” (вакансіі). Пад вакансіяй зараз неабходна разумець прадугледжаную штатным раскладам пасаду (прафесію), не занятую работнікам, які знаходзіцца ў працоўных адносінах з наймальнікам на аснове заключанага працоўнага дагавора па гэтай пасадзе (прафесіі). Напрыклад, калі мы гаворым аб пасадзе на перыяд водпуску асноўнага работніка па даглядзе за дзіцём – гэта не вакансія, пра якую неабходна абавязкова заявіць. Калі ж, адпаведна, ідзе гаворка аб пасадзе, якую ніхто не займае – гэта  ўжо вакансія.

    ­ Раней афіцыйна беспра­цоўныя атрымлівалі 42 рублі дапамогі ў месяц. Штосьці змянілася?

    ­ Дапамога па беспрацоўі, як і раней, складае дзве базавыя велічыні, якія выплачваюць, калi чалавека скарацiлi на вытворчасцi. Калi сам звольнiўся або за нейкiя парушэннi ­ выплата дапамогi не прызначаецца. Але ж, каб атрымаць i гэтыя невялiкiя грошы, трэба выканаць пэўныя ўмовы. У тым лiку адпрацаваць на грамадскiх работах. Калi беспрацоўны iгнаруе гэтае патрабаванне альбо не з’яўляецца да наймальніка  па накіраванні, выплаты дапамогі прыпыняюцца на тэрмін да трох месяцаў.  Альбо калi беспрацоўны пайшоў вучыцца i прагульвае заняткi ­ таксама. Грамадскiя работы, да выканання якiх мы прыцягваем беспрацоўных, самыя розныя. Яны могуць узнiкнуць у любы момант. Напрыклад, канаву выкапаць, дапамагчы на сельскагаспадарчых работах, прыбраць пэўную тэрыторыю.

    ­ Раскажыце, калі ласка, пра дадатковая магчымасці, якія прадугледжаны  маладым матулям, што нарадзілі дзіця пасля ўніверсітэта ці школы?

    ­ Пад асаблівай увагай у нас заўсёды маладыя матулі, якія даглядаюць (нідзе да гэтага не працавалі альбо страцілі працоўнае месца) за дзіцём да трохгадовага ўзросту. Як правіла, гэта жанчыны, якія да нараджэння дзіцяці не атрымалі прафесію, альбо маюць спецыяльнась, не запатрабаваную на рынку працы. Па новай рэдакцыі заканадаўства яны могуць атрымаць бясплатна спецыяльнасць па накіраванні ад аддзела занятасці на такіх жа ўмовах, якія вызначаны і для беспрацоўных.

    ­ Святлана Уладзіміраўна, як Вы лічыце, работа аддзелаў занятасці стане больш эфектыўнай пасля новаўвядзенняў?

    ­ Так, навацыі ў Законе дапамогуць нам працаваць больш эфектыўна. Мы наладзім цесную сувязь паміж аддзеламі занятасці і наймальнікамі, а «прафесійныя» беспрацоўныя, спадзяёмся, будуць зацікаўлены ў пошуках працоўнага месца. Бо аддзелы занятасці – гэта толькі нітачка, якая звязвае наймальнікаў і беспрацоўных. Галоўнае ж, каб людзі самі хацелі атрымаць працоўнае месца і актыўна шукалі яго.

    Фота аўтара.

    Автор: Юлія БУКЕЛЬ.Бярэзінская панарама
    Теги: 

Комментарии (0)