19 Апреля, 2024 Пятница

Нападзенне на таксіста

  • 24 ноября 2016 Происшествия Беларуская 0

    Моцна нецвярозы Д., жыхар адной з вёсак Івацэвіцкага раёна, у адзін з вечароў бавіў час у кафэ “Вітаем вас”. Паўстала пытанне: як дабрацца дадому? Д. вырашыў выклікаць таксі.

    Але калі аўтамабіль з п’яным пасажырам прыбыў у вёску, то ў момант, калі машына амаль спынілася, Д. (ён знаходзіўся на заднім сядзенні) накінуўся на вадзіцеля і, абхапіўшы шыю, стаў душыць. Узнікла бойка, у ходзе якой таксіст змог вырвацца, а п’яны пасажыр разбіў дзверцы аўто. Бойка працягнулася на вуліцы, дзе моцна п’яны пасажыр (больш за 2 праміле ў крыві) атрымаў цялесныя пашкоджанні; вадзіцель выклікаў міліцыю, а Д. яшчэ і трапіў пасля на бальнічны ложак.

    У адносінах Д. узбуджана крымінальная справа па артыкуле “Хуліганства”. Санкцыя суда Івацэвіцкага раёна – год папраўчых работ; акрамя гэтага Д. аплаціў вадзіцелю таксі выдаткі за рамонт дзверцаў аўтамабіля і за парванае адзенне.

    Дзянія ВАЛОШЧЫК, следчы Івацэвіцкага раённага аддзела Следчага камітэту Рэспублікі Беларусь.

    Автор: Дзянія ВАЛОШЧЫК, следчы Івацэвіцкага раённага аддзела Следчага камітэту Рэспублікі Беларусь.Івацэвіцкі веснік

Комментарии (0)