19 Апреля, 2024 Пятница

З якім настроем будзем галасаваць

  • 25 августа 2016 Политика Беларуская 0

    Парламенцкія выбары, якія адбудуцца ў нашай краіне 11 верасня, – важная палітычная кампанія, у якой мы прымем удзел. З якім настроем выбаршчыкі пойдуць на выбары?

    Алена ДАЎЛЮД, педагог:

    – Кожны з нас спадзяецца, што будзе выбраны парламент, які зможа чуйна адчуваць патрэбы народа, прымаць законы для забеспячэння дастойнага жыцця грамадзян нашай краіны. Мяне, як педагога, хвалюе будучае сферы адукацыі. Па вялікім рахунку – гэта будучае нашай краіны, таму што размова ідзе аб навучанні і выхаванні маладога пакалення. Сфера адукацыі пастаянна развіваецца, кожнае прынятае рашэнне на заканадаўчым узроўні павінна быць прадуманым, узважаным, правераным практыкай. Хочацца, каб разам з іншымі дастойнымі дэпутатамі ў склад парламетра ўвайшлі і педагогі з вопытам работы ў навучальных установах. 

    Аліна СВЕТЛЯКОЎСКАЯ, студэнтка Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта:

    – Я ўпершыню буду ўдзельнічаць у паламенцкіх выбарах. Папярэдне азнаёмлюся з усімі кандыдатамі ў дэпутаты, вывучу іх перадвыбарныя праграмы. Таму што, выбіраючы парламент, мы выбіраем будучае. І ўсе мы – частка гэтага будучага. Я не гатова гаварыць аб палітыцы, думаю, што парламентарыі прымуць такія законы, якія патрэбна для далейшага працвітання нашай краіны. Я з радасцю спасцігаю навуку, радуюся жыццю. Лічу, што кожны з нас таксама мае абавязак перад Айчынай – развіць свае таленты, для чаго патрэбна вялікая праца, і стаць сапраўдным грамадзянінам сваё краіны.

    Наталля ЛІНКОВА, стаўбчанка:

    – Для мяне палітыка ўспрымаецца дабрабытам сваёй сям'і. Таму я чакаю ад парламента новых законаў па сацыяльнай падтрымцы сем'яў, маладога пакалення. Мне хочацца верыць, што будучае маіх дзяцей будзе надзейным, абароненым. Хочацца жадаць, каб яны маглі рэалізаваць сябе ў выбранай прафесіі, каб іх праца была дастойна аплачана, каб яны маглі забяспечыць сабе годнае жыццё. Лічу, што дэпутат парламента павінен быць не кабінетным работнікам, а пастаянна знаходзіцца на сувязі з народам, інтарэсы якога ён прадстаўляе, і даносіць нашы патрэбы да парламента.

    Автор: Святлана ЖЫБУЛЬПрамень
    Теги: 

Комментарии (0)