02 Мая, 2024 Четверг

“Якога колеру лета?”

  • 02 июня 2015 Общество Беларуская 0

    Пад такой назвай 31 мая, напярэдадні Дня абароны дзяцей, адбылося святочнае мерапрыемства для бярэзінскай дзятвы і бацькоў.

    У зоне адпачынку, ля возера, хлопчыкаў і дзяўчынак чакала шмат цікавых забаў і захапленняў, спартыўных момантаў і творчых хвілін.

     Заклікалі да сябе пазабавіцца самыя розныя атракцыёны, гушкалкі, электрамабілі, бяспройгрышныя латарэі, вясёлыя гульні. Працавалі выставы­прода­жы вырабаў бярэзінскіх майстроў з раённага Цэнтра рамёстваў. Гучала музыка, на імправізаванай сцэне спявалі юныя артысты.

    Увагу многіх хлопчыкаў і дзяўчынак прыцягвалі работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, якія ахвотна дэманстравалі магчымасці баявой тэхнікі. Дзеці пабачылі, як працуюць бензарэз і гідраўлічныя нажніцы, прымяралі шлемы і процівагазы.

    Работнікі гарадской бібліятэкі прапаноўвалі “сказки­малютки на 2­3 минутки”, сустрэчы з казачнымі персанажамі, а таксама прапаноўвалі юным мастакам намаляваць іх на своеасаблівым “мальберце”.

    ­ Я вельмі люблю чытаць, ­ паспявае расказаць пра сябе Каця Губчэўская, прымяраючы шлем выратавальніка, ­ мне нават выдалі залаты фармуляр, як пастаяннаму і актыўнаму чытачу бібліятэкі.

    Прыехаўшая на свята з Клічава Магілёўскай вобласці майстрыха Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Валянціна Міхайлаўна Нікіціна давала майстар­клас для жадаючых па стварэнні лялькі­спавіванкі, якая з’яўляецца своеасаблівым абярэгам.

    Кожны мог знайсці забаву на свой густ і настрой. Час   бег   пазнавальна, весела   і   хутка.   І, напэўна, запомніцца і дзецям, і дарослым надоўга.

     

    На здымках: на свяце дзяцінства маленькаму Міхасю разам з бабуляй было цікава ўсё; Каця Губчэўская ля выратавальнай машыны; гульні з пальчаткамі; цікава было і тым, хто гушкаўся, і тым, хто проста назіраў.

    Фота аўтара.

    Автор: Алена ГРОМАВАБярэзінская панарама

Комментарии (0)