29 Марта, 2024 Пятница

І лес патрабуе абследавання

  • 20 июля 2015 Общество Русский 0

    Засушлівае лета, што адзначаецца і сёлета, цёплая зіма, а яшчэ бураломы, ветравалы найбольш спрыяюць развіццю аднаго з галоўных шкоднікаў лесу – караеда­тыпографа.  Гэтага жука яшчэ называюць вялікім яловым караедам. Бо часцей за ўсё яловыя насаджэнні становяцца аб’ектам  небяспечнага ляснога шкодніка, на барацьбу з якім у тым ліку накіравана работа ахоўнікаў лесу.

    Пачынаецца такая работа, як адзначае інжынер­лесапатолаг ДЛГУ “Бярэзінскі лясгас” Аляксандр Васільевіч Шакула, з абследавання лясоў,  якое  ў год ахоплівае не менш за 15 тысяч гектараў. Яго мэта – ацэнка стану лясоў, выяўленне плошчаў, заражаных насякомымі­шкоднікамі. Праводзіцца і лесаэнтамалагічны маніторынг, які ахоплівае плошчу ў 5,5 тысячы гектара. Складаецца праект да ведамасці нагляду і штогод вядзецца кантроль за насякомымі – ацэнка колькасці шкоднікаў і іх рух. З гэтай мэтай развешваюцца пасткі з ферамонамі.   Толькі   сёлета   развешана 345 пастак у тых месцах, дзе былі заўважаны шкоднікі і высыханне дрэў. Перш за ўсё гэта датычыць Брадзецкага, Бярэзінскага, Багушэвіцкага і Пагосцкага лясніцтваў.

    Найбольш дзейсная барацьба з караедам­тыпографам заключаецца ў яго своечасовым выяўленні і высяканні пашкоджаных дрэў. 

    ­ Стараемся не даходзіць да хімічнай апрацоўкі, ­ заўважае Аляксандр Васільевіч Шакула, ­ а прымаць іншыя дзейсныя меры. З ліку такіх біялагічных мер ахова і падтрыманне птушак і іншых карысных насякомых, у прыватнасці, мурашак, якіх называюць санітарамі лесу. Менавіта з гэтай мэтай абгароджваем мурашнікі, развешваем сінічнікі для прыцягнення птушак. Толькі сёлета абгарадзілі каля 400 мурашнікаў на 110 гектарах і развесілі каля 500 сінічнікаў на плошчы ў 120 гектараў. Сінічнікі майструюць у асноўным нашы работнікі ва ўсіх лясніцтвах, а таксама члены школьных лясніцтваў.

    У цэлым жа ў Беларусі, лесапаталагічны маніторынг ажыццяўляецца практычна на ўсёй плошчы ляснога фонду – 91 працэнт. У той час як у Фіндяндыі, напрыклад, такому абследаванню падвяргаецца толькі 25 працэнтаў дзяржаўных лясоў, дзе з ліку асноўных фактараў шкоднага ўздзеяння на лясы называюцца ветравалы ў прыбярэжных раёнах. У той час як у нашай краіне акрамя ветравалаў, гэта ­ бураломы і снегаломы, градабой, засухі, успышкі масавага размнажэння шкодных насякомых, больш шырокі і разнастайны відавы састаў шкодных арганізмаў. 

    Автор: Ала АЛЬФЕРБярэзінская панарама

Комментарии (0)