23 Апреля, 2024 Вторник

«Я гадую сваіх дзяцей для Беларусі»

  • 14 октября 2015 Общество Беларуская 0

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей мнагадзетных жанчын з усіх абласцей краіны. У ліку ўдастоеных ордэна Маці — галоўны бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі Нясвіж-скай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя П.Пранузы Валянціна Васільеўна Шчарбакова (на фота) і тэхнічны работнік інтэрната ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» Таццяна Віктараўна Дранчук.

    З адной з іх — В.В.Шчарбаковай мы пагутарылі пасля цырымоніі яе ўзнагароджвання, якая праходзіла ў Палацы Незалежнасці восьмага кастрычніка.

    — Для мяне гэта памятны момант, — дзеліцца сваімі ўражаннямі Валянціна Васільеўна. — Узнагароджванне праводзіў Прэзідэнт нашай краіны. У маім жыцці было шмат цікавых сустрэч, але гэтая — самая значная. Больш за ўсё спадабалася, што мамы атрымлівалі ўзнагароду нароўні з ваеннымі, навукоўцамі, дзеячамі мастацтваў, журналістамі, спартсменамі. Прыемна, што статус мнагадзетнай маці ў нашай краіне цэніцца так высока. Я гадую сваіх дзяцей для Беларусі і хачу, каб яны жылі і працавалі на карысць сваёй Радзімы.

    У Валянціны Васільеўны пяцёра дзяцей.

    Самаму малодшаму Віталю адзін год і восем месяцаў, а старэйшай Кацярыне якраз сёння, чатырнаццатага кастрычніка, спаўняецца дваццаць гадоў — у сям'і ў гэты дзень двайное свята.

    Наталля ЕРМАШЭНКА.

    www.nesvizh-news.by/

    Автор: Наталля ЕРМАШЭНКАНясвіжскія навіны

Комментарии (0)