18 Апреля, 2026 Суббота

У адказе за ацяпляльны сезон

  • 09 декабря 2015 Общество Беларуская 0

    Нягледзячы на тое, што на календары пачатак снежня, сапраўдная зіма пакуль не спяшаецца. І тым не менш, ацяпляльны перыяд заўсёды прыходзіць без затрымак.

    На гэта, у адпаведнасці з народнай мудрасцю аб тым, што “сані неабходна рыхтаваць летам”, працуюць камунальныя службы. Работа, як адзначае майстар РКВУП “Бярэзінская ЖКГ” У.У. Хомчанка, пачынаецца вясной са знешняга і ўнутранага агляду катлоў і абсталявання.

    Асноўная кацельня нашага горада – энергакрыніца на мясцовых відах паліва.

    ­ Яна, ­ гаворыць Уладзімір Уладзіміравіч, ­ адносна новая, але без прафілактыкі і неабходнага рамонту не абыходзіцца – чыстка катлоў і прафілактычны рамонт кожнага вузла, замена масла, фільтраў, чыстка дымасосаў і гэтак далей. Патрабаваліся і зварачныя работы, некаторыя запчасткі выраблялі самі. Праверка на халодным хаду – таксама неабходная ўмова.

    Калектыў работнікаў кацельні з дзесяці чалавек дакладна ведае гэтыя абавязкі і своечасова іх выконвае, тым больш, што ўсе работнікі з     вопытам   работы    і    неабходнымі     ведамі.

    У.У. Хомчанка пачынаў тут працаваць на пасадзе майстра яшчэ ў час будаўніцтва энергакрыніцы на мясцовых відах паліва. Адсочваў увесь гэты працэс, прымаў удзел у пуску і наладцы, выпрабаванні новай кацельні. Таму зараз без цяжкасцей арыентуецца ў рабоце ўсяго абсталявання. Большасць машыністаў таксама не навічкі ў кацельнай справе, давялося папрацаваць у кацельнях   на  мазуце  і  прыродным газе,  ра­  зам асвойвалі і энергакрыніцу на мясцовых відах паліва. З іх ліку Іван Міхайлавіч Хахол, Мікалай Леанідавіч Рабцэвіч, Леанід Васільевіч Монтвід. Ёсць і навічкі, якія хутка набылі неабходныя навыкі, сярод іх Аляксандр Леанідавіч Бабура, Станіслаў Станіслававіч Славашэўскі.

    На чале з майстрам У.У. Хомчанкам працуюць сёння і дзве кацельні ў сельскіх установах адукацыі ­ Капланецкай і Гарэніцкай. Іх абслугоўваюць восем чалавек.

    ­ Там таксама, ­ адзначае майстар, ­ замянілі катлы, устанавілі новае абсталяванне, больш дасканалую сістэму бяспекі. Як заўсёды перад пачаткам ацяпляльнага перыяду ўсё праверылі і смела запусцілі ў работу.

    Плюсавая тэмпература на двары ў гэтыя дні не адмяняе адказнага стаўлення камунальнікаў да кацельняў. Акрамя дакладнасці ў рабоце абсталявання, важная неабходная колькасць паліва, таму заўсёды ёсць патрэбны запас шчэпак і дроў. Значна меншымі сталі ў апошні час страты на цеплатрасах. Пастаянная замена старых цеплавых сетак на пі­трубу дае істотныя вынікі, якія на сабе адчуваюць усе, хто атрымлівае цяпло з цэнтралізаваных крыніц.

     На здымку: майстар кацельні Уладзімір Уладзіміравіч Хомчанка.

    Фота Алены ГРОМАВАЙ.

    Автор: Ала АЛЬФЕР.Бярэзінская панарама
    Теги: 

Комментарии (0)