27 Апреля, 2024 Суббота

За пакупкамі па святочных цэнах

  • 16 декабря 2015 Общество Беларуская 0

    На календары роўна сярэдзіна снежня, час весці адлік апошнім дням адыходзячага года і рыхтавацца сустракаць новы. Зіма, на жаль, пакуль не радуе нас снегам, аднак святочны настрой ствараюць разнастайныя навагоднія ўпрыгажэнні. Замільгалі агеньчыкамі і гірляндамі магазіны, прывабліваючы зайсці і зрабіць небходныя пакупкі. Загадзя падрыхтавацца да свята запрашае не толькі знешні антураж. Пераднавагодні час найбольш актыўны ў плане разнастайных акцый, распродажаў, скідак. Нямала іх падрыхтавалі магазіны Бярэзінскага райспажыўтаварыства.

    Не ў апошнюю чаргу кожны з нас думае пра святочны стол, таму ўжо зараз можна прыцаніцца і пакаштаваць нямала прадуктаў. На працягу снежня, як паведаміла намеснік старшыні райспажыўтаварыства В.І. Барысевіч, многія магазіны горада правядуць выставы­дэгустацыі розных вытворцаў, у тым ліку Барысаўскіх “Здравушка­мілк” і мясакамбіната, ААТ “Ка­мунарка”, Пухавіцкага мясакамбіната і некаторых іншых. Дакладна пра дзень выставы­дэгустацыі можна будзе даведацца з інфармацыі, размешчанай у гандлёвых аб’ектах.

    Прадастаўлены ў магазінах акцыйныя і брэндавыя пакеты тавараў са зніжэннем цэн як за кошт вытворцаў, так і гандлю на асобны асартымент кандытарскіх вырабаў ­ шакалад, зефір, цукеркі, пячэнне, а таксама прадуктаў, без якіх звычайна не абыходзіцца навагодні стол ­ кансерваваныя гарошак, кукуруза і ананасы, маянэз, каўбасныя вырабы, чай, кава. Усе гэтыя тавары пазначаны жоўтымі ярлыкамі.

    Не толькі дзеці, але і дарослыя не могуць уявіць Новы год без падарункавых набораў з цукерак. Ва ўсіх прадуктовых магазінах раёна прапануюць вялікі выбар разнастайных падарункаў на любы густ ад буйных беларускіх вытворцаў ­ кандытарскіх фабрык «Камунарка», «Спартак», «Чырвоны харчавік». Па жаданні пакупнікоў падарункавыя наборы могуць сфарміраваць і ў магазіне на густ і запатрабаванне кожнага.

     Для ўсіх, каму даспадобы вырабы бярэзінскіх кандытараў, у перадсвяточныя снежаньскія дні гандлёвыя прадпрыемствы прапануюць і выставу­продаж кандытарскіх вырабаў уласнай вытворчасці. Будуць нала­джаны выставы­продажы агародніны і садавіны, мясных прысмакаў, фірменных салатаў ад майстра­повара кулінарных вырабаў.

    Падарункі ў выглядзе скідак падрыхтавалі сваім наведвальнікам цэнтральныя магазіны горада ­ універсам, «Перекресток», «Березинский». У залежнасці ад кошту пакупкі  тут  прадаставяць   скідкі     да   5 працэнтаў.

    Самы час адправіцца і за абноўкамі, падарункамі да свята родным і блізкім.

    ­ Ужо 19 снежня, ­ расказвае Валянціна Іванаўна, ­ на адзіны дзень скідак не менш за 15 працэнтаў на нехарчовыя тавары запросяць Дом гандлю ў Беразіно, прамыслова­гаспадарчыя і прамысловыя магазіны ў Паплавах, Пагосце, Багушэвічах і Любушанах. У гэтых жа магазінах пройдзе нямала іншых акцый. Адна з іх ­   пры    здзяйсненні   пакупкі    на   1,5 мільёна рублёў скідка на 10 працэнтаў пры наступнай пакупцы. 20 снежня ў Доме гандлю пакупнікоў будзе чакаць “Ноч скідак”, калі тавары можна набыць на 15­20 працэнтаў танней, да таго ж, і пасля звычайнага рэжыму работы магазіна, ён будзе падоўжаны.

    Багатыя гэтыя пераднавагоднія дні і на разнастайныя пашыраныя распродажы ў Доме гандлю ­ мадэльнага абутку вытворчасці «Марка», вырабаў Барысаўскага хрустальнага завода і Добрушскай фарфоравай фабрыкі, бялізнавага трыкатажу вытворчасці «Марк­фармэль», карсетных вырабаў ад «Мілавіцы». Сумесны калядны распродаж прапануе Дом гандлю разам з ААТ «Га­лантэя» са зніжэннем кошту на 10 працэнтаў і Мінскім гадзіннікавым заводам «Луч» ­ скідка 20 працэнтаў.

    Практычна ў кожным доме, у кожнай кватэры хутка замільгаюць агеньчыкамі святочныя ялінкі. Упрыгажэнні для галоўнай навагодняй прыгажуні таксама можна набыць на пашыраных распродажах, тут жа прапануюць розныя сувеніры, маскарадныя касцюмы, парфумна­касметычныя тавары.

    Свой падарунак чакае кожны з нас пад елачкай на Новы год. Дзеці звычайна заказваюць у Дзеда Мароза цацкі, а, магчыма, і цікавую кнігу. Менавіта на гэтыя тавары пры здзяйсненні пакупкі на 200 тысяч рублёў і больш будзе прадастаўлена скідка на 5 працэнтаў падчас акцыі «Падарункі ад Дзядулі Мароза», якая праходзіць у Доме гандлю.

    На больш важкія набыткі, пры пакупцы не менш чым на 2 мільёны рублёў, райспажыўтаварыства прадастаўляе беспрацэнтныя пазыкі на 3 месяцы.

    Чакаем мы на Новы год не толькі падарункаў, але і цуда ­ верым, спадзяёмся, загадваем пажаданні. Не сакрэт, што і самі іншы раз становімся чараўнікамі, калі дапамагаем здзейсніць мары. Традыцыйнай становіцца ў Доме гандлю горада Беразіно акцыя «Дары дабро, стань Дзедам Марозам», калі кожны з нас мае магчымасць купіць і пакласці ў спецыяльную  карзіну свой падарунак. Перад святам гэтыя падарункі будуць перададзены і прынясуць радасць дзецям з Цэнтра карэкцыйна­развіваючага  навучання і рэабілітацыі, якія пакінулі на елачцы свае пісьмы.

    24 і 30 снежня на цэнтральнай плошчы горада пройдуць перадсвяточныя кірмашы, куды бярэзінцаў запросяць гандлёвыя рады з таварамі на любы густ.

    Імкліва ляціць час. Практычна непрыкметна мінуў цэлы год, што ўжо казаць пра лічаныя дні. Дні, калі мы, кожны па свойму, актыўна рыхтуемся да Новага года. Хаця і ў клопатах, аднак няхай яны прынясуць толькі радасць і прыемныя хвіліны. Падарункі, якія прадастаўляе ў перадсвяточныя дні гандаль, дзеля гэтага якраз дарэчы.

    На здымках: прадавец універмага Алена Міхайлаўна Заблоцкая; у магазіне “Бярэзінскі” – загадчыца Святлана Іванаўна Саскавец і прадавец Тамара Яўгенаўна Фясун; у спецыяльнай карзіне ўжо ёсць падарункі ад бярэзінцаў – загадчыца аддзела Дома гандлю Вольга Уладзіміраўна Глазоўская.

    Фота аўтара

    і Алены ГРОМАВАЙ.

    Автор: Ала АЛЬФЕР.Бярэзінская панарама

Комментарии (0)