26 Апреля, 2024 Пятница

Каля Асарэвіч прайшоў раённы маладзёжны турыстычны злёт “Адзінства-2016”

  • 22 июля 2016 Общество Беларуская 0

    У мінулыя выхадныя на беразе Дняпра  сабраліся людзі самых розных прафесій і пасад: работнікі гандлю, лесу, аховы здароўя, культуры… Сярод іх – вадзіцелі, спецыялісты, кіраўнікі…  Усіх аб’яднала рамантыка, любоў да прыроды і жаданне праверыць на трываласць свае фізічныя і  маральныя якасці.

    Адкрыў мерапрыемства на-меснік старшыні райвыканкама Мікалай Яшчук. Ён павіншаваў удзельнікаў са спартыўным святам, пажадаў усім камандам выдатнага настрою, добрага надвор’я і высокіх вынікаў. Пасля  пачалася ажыўленая падрыхтоўка да спаборніцтваў, у кожным біваку адчуваўся баявы дух і гатоўнасць перамагаць. 

    Адным з сур’ёзных выпрабаванняў, падрыхтаваных для турыстаў супрацоўнікамі дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы,  стала паласа перашкод, дзе патрэбна было праявіць і спрыт, і хуткасць, і ўменне працаваць у камандзе. Экстрэмальны конкурс, у якім лепшую падрыхтоўку паказалі прадстаўнікі Камарынскага лясгасу, напэўна, быў самым відовішчным і поўным спартыўнага азарту. 

    Ад умення групы правільна  абсталяваць  бівак  у  паходзе залежыць  вельмі  многае.   У гэтай справе важны не толькі творчы падыход, каб месца адпачынку  было эстэтычна прывабным, але і бяспечным, дзе можна і камфортна адпачыць, і прыгатаваць гарачую ежу. З усімі гэтымі задачамі найлепш справіліся прадстаўнікі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па  справах  моладзі.  

    Адказна падышлі ўдзельнікі злёту і да насценгазет. Усе работы, прадстаўленыя на суд журы, былі творчымі і крэатыўнымі, адлюстроўвалі мэты і задачы турыстычнага калектыву.  Але бязмежны палёт фантазій і арыгінальнасць дапамаглі перамагчы тут камандзе  райспажыўтаварыства.

    Сапраўдная праверка на артыстызм чакала ўдзельнікаў падчас конкурсу мастацкай самадзейнасці “Знаёмцеся, гэта мы!” Турыстычны дух і паходная рамантыка прысутнічалі падчас многіх выступленняў, але найбольш сваім талентам зачаравала журы  каманда раённай бальніцы. Медработнікі сталі лепшымі і ў спаборніцтвах па валейболе, рыбнай лоўлі, дартсе, перацягванні каната і інш. 

    Дарэчы, турысты раённай бальніцы ўжо другі год запар  утрымліваюць лідарства на злёце, займаючы першае месца.  У тройку прызёраў таксама ўвайшла каманда аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, якая заняла другое месца, і прадстаўнікі ветстанцыі, якія апынуліся на трэцім. Усім уручаны кубкі, дыпломы і падарункі, падрыхтаваныя аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і РК ГА “БРСМ”. 

    Падчас турзлёту маладыя людзі паказалі сябе як дружныя, моцныя, спрытныя, артыстычныя і заўсёды гатовыя прыйсці на дапамогу адзін аднаму.  Арганізатары мерапрыемства  спадзяюцца, што ўсе,  хто  прымаў  у  ім удзел, атрымалі незабыўныя ўражанні, масу пазітыўных эмоцый і чакаюць ад іх  такога ж  запалу і  ў наступным  годзе.

    Автор: Вольга ПАЛЯШЧУКМаяк Палесся

Комментарии (0)