25 Апреля, 2024 Четверг

Ідуць у нагу з часам

  • 30 октября 2016 Общество Беларуская 0

    У кастрычніку адбыўся прэс-тур па Брэсцкім філіяле РУП “Белпошта”, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі і раённых выканаўчых камітэтаў Брэсцкай вобласці.

    Мерапрыемства мела на мэце пасвячэнне СМІ ў работу прадпрыемства, у рабочую абстаноўку з магчымасцю асабіста прыняць удзел у арганізацыі тэхналагічнага працэсу, абмеркаванне актуальных пытанняў па арганізацыі падпісной кампаніі на другое паўгоддзе 2016 года, ацэнку дзейнасці прадпрыемства.

    Журналісты і прадстаўнікі мясцовай улады ажыццявілі своеасаблівае падарожжа па паштовых “станцыях”, пазнаёміліся з работай “Паштовай лаўкі”, бізнес-пошты, брэсцкага гарадскога аддзялення паштовай сувязі № 13, участка цэнтральнай дастаўкі і сарціроўкі. Удзельнікі мерапрыемства даведаліся, што паштавікі аказваюць каля 60 відаў разнастайных паслуг, а шэраг новых плануюць укараніць у бліжэйшы час. Спецыялісты Брэсцкага філіяла РУП “Белпошта” не толькі пазнаёмілі з тэхналагічнымі працэсамі, але і адказалі на шматлікія пытанні.

    Удзельнікаў прэс-тура зацікавіла таксама прэзентацыя аўтатранспарту і перасоўных аддзяленняў паштовай сувязі, сярод якіх былі і тыя, што абслугоўваюць Жабінкаўскі раён.

    Уразіла ўсіх сваім сучасным выглядам 13-ае аддзяленне паштовай сувязі Брэста, дзе кліентаў абслугоўваюць па электроннай чарзе, маецца куточак посткросінгу, плацежна-даведачны тэрмінал, рэалізуецца сувенірная прадукцыя.

    У сваіх выступленнях дырэктар Брэсцкага філіяла РУП “Белпошта” Валянціна Мікалаеўна Пух, яе намеснік Ірына Васільеўна Кандрацюк і начальнік цэха паштовай сувязі Святлана Іосіфаўна Якухна адзначалі, што, імкнучыся ісці ў нагу з часам і прымяняць у сваёй рабоце новыя сучасныя тэхналогіі, дзяржаўная кампанія “Белпошта” працягвае пашыраць спіс паслуг для насельніцтва і рабіць прасцейшым доступ да іх. Пастаяннай мэтай з’яўляецца імкненне дасягнуць неперарыўнага паляпшэння якасці паслуг, што прынясе карысць спажыўцам, прадпрыемству паштовай сувязі і яго работнікам. Менавіта таму ўсе аддзяленні паштовай сувязі філіяла аўтаматызаваны, спецыялісты ажыццяўляюць пастаяннае абнаўленне і ўкараненне новых праграмных прадуктаў і сэрвісаў. Так, з мая 2015 года з’явілася магчымасць атрымаць пенсію (дапамогу) у любым аддзяленні паштовай сувязі краіны незалежна ад месца пражывання атрымальніка, а з мая бягучага года – паштовыя грашовыя пераводы па такім жа прынцыпе.

    Разам з тым працягвае сваё развіццё прадастаўленне кліентам максімальнай колькасці аказваемых паслуг на ўстройствах самаабслугоўвання – плацежна-даведачных тэрміналах. Паспяхова функцыянуе сэрвіс “Электронная марка”, якім могуць скарыстацца як фізічныя, так і юрыдычныя асобы ў якасці знакаў паштовай аплаты.

    Працягваюць развівацца новыя паслугі, такія як адпраўленні лінейкі “Камфорт” і “1 клас”. Выбіраючы адпраўленне простай пісьмовай карэспандэнцыі “1 клас”, кліент “Белпошты” мае магчымасць праз інтэрнэт адсочваць шлях свайго ліста, які дастаўляецца адрасату ў прыярытэтным парадку.

    Да ўвагі ўдзельнікаў мерапрыемства быў прапанаваны карпаратыўны ролік, пры-свечаны 20-годдзю Брэсцкага філіяла РУП “Белпошта”, якое адзначалася летась. У ім расказвалася, што прадпрыемства аказвае паслугі паштовай сувязі, кіруючыся дэвізам “Хуткасць. На-дзейнасць. Даступнасць”. За гэтымі словамі – строгае захаванне ўсіх стандартаў па прыёме, апрацоўцы, перасылцы і дастаўцы ўсіх відаў паштовых адпраўленняў, бесперабойная работа тэхнікі і транспарту, выкарыстанне новых тэхналогій.

    Пад час мерапрыемства ўдзельнікі пазнаёміліся з гісторыяй паштовай сувязі, яе сённяшнім развіццём і з планамі паштавікоў на будучае. Былі прааналізаваны і вынікі падпісной кампаніі на перыядычныя выданні на другое паўгоддзе 2016 года. Напрыканцы прэс-тура дырэктар Брэсцкага філіяла РУП “Белпошта” Валянціна Мікалаеўна Пух уручыла рэдакцыям газет і радыё дыпломы ў розных намінацыях. Рэдакцыя нашай раёнкі атрымала дыплом “За адданасць справе”, чаму мы вельмі радыя і спадзяемся на цеснае супрацоўніцтва з паштавікамі і надалей.

    Да тэмы

    У Жабінкаўскім раёне працуе 16 аддзяленняў паштовай сувязі, з якіх два – перасоўныя. Перасоўнае аддзяленне паштовай сувязі № 1 абслугоўвае вёскі Пятровічы, Дзяглі, Замошаны, Федзькавічы, Чыжэўшчыну і санаторый “Буг”, № 2 – Рачкі, Сакалова, Алізараў Стаў, Вялікія і Малыя Сяхновічы, Грыцэвічы, Баляўшчыну, Новыя Дворы, Панцюхі, Бабры, Залуззе і раз у месяц вёску Семенаўцы. У гэтых населеных пунктах абсталяваны спецыяльныя стаянкі для паштовых машын. Што немалаважна, “пошталаўкі” аказваюць такі ж спектр паслуг, як і стацыянарныя аддзяленні: прыём рознага роду плацяжоў, пагашэнне крэдытаў, продаж прамысловых і харчовых тавараў, канвертаў, марак і г.д.

    Автор: Наталля АЛЯКСЕЙЧЫКСельская праўда

Комментарии (0)