04 Мая, 2024 Суббота

Узнагарода абавязвае

  • 30 мая 2017 Общество Беларуская 0

    Сёлетні май для старшага арганізатара рознічнага продажу Пастаўскага падраздзялення УП “Віцебскаблсаюздрук” Вольгі Курцэвіч запомніцца надоўга. У ліку іншых калег з усёй краіны ў сваё прафесійнае свята яна атрымлівала віншаванні з нагоды перамогі ў рэспубліканскім конкурсе на лепшую арганізацыю па рэалізацыі друкаванай прадукцыі. Яго вынікі падводзіліся падчас ХХІ Міжнароднай спецыялізаванай выставы “СМІ ў Беларусі”.  

    — Атрымліваць узнагароду заўсёды прыемна, а тут яшчэ такое прадстаўніцтва — міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Лілія Ананіч, намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Ірына Наркевіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Жанна Стаціўка, — расказвала Вольга Іванаўна. — Разам з тым і адказна. Пераможцамі сталі за поспехі ў 2016 годзе і чатыры месяцы бягучага, з такім жа вынікам, і нават лепшым, павінны завяршыць і 2017-ы. Што гэта будзе менавіта так, не сумняваецца наш невялікі калектыў — арганізатар рознічнага продажу Таццяна Рымко, прадаўцы кіёскаў Аксана Пачкоўская, Таццяна Лоўкіс, Ілона Сініцына, Тамара Бубновіч, Іна Будзько.

    Галіна ПІШЧ.

     

    На фота: Вольга Курцэвіч (злева) з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Жаннай Стаціўка.

    Автор: Галіна ПішчПастаўскі край
    Теги: 

Комментарии (0)