19 Марта, 2024 Вторник

Новая «хуткая»

  • 08 января 2019 Общество Беларуская 0

    Напярэдадні Новага года загадчык Лынтупскай участковай бальніцы Раман Лагунёнак з рук кіраўніка раёна Сяргея Чэпіка атрымаў падарунак — ключы ад новай машыны хуткай дапамогі. Па словах галоўнага ўрача Пастаўскай ЦРБ Уладзіміра Чакавага, у бліжэйшы час машына будзе ўкамплектавана ўсёй неабходнай сучаснай апаратурай для аказання неадкладнай дапамогі. Падарунак для самага аддаленага ўрачэбнага ўчастка раёна вельмі дарэчы, бо ў зоне яго абслу­гоўвання 48 вёсак, 2395 насельніцтва, 280 дзяцей. А папярэдняму аўтамабілю хуткай дапамогі ў Лынтупах ўжо амаль 10 гадоў.    

    Людміла Зелянкевіч

    Автор: Людміла ЗелянкевічПастаўскі край

Комментарии (0)