20 Апреля, 2024 Суббота

Віват, кароль!

  • 22 декабря 2015 Спорт Беларуская 0

    Як шах­ма­тыс­тку з вя­лі­кім (бо­льш за 35 год) «ста­жам», пры­емна ўзру­шы­ла на­ві­на пра пад­трым­ку гэ­тай інтэ­лек­ту­аль­най гу­ль­ні на дзяр­жаў­ным уз­роў­ні. Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка і прэ­зі­дэнт Між­на­род­най шах­мат­най фе­дэ­ра­цыі (ФІ­ДЭ) Кір­сан Ілюм­жы­наў да­мо­ві­лі­ся аб пра­вя­дзен­ні ў Мін­ску буй­ных шах­мат­ных тур­ні­раў. На­цы­яна­ль­ны алім­пій­скі ка­мі­тэт на­шай кра­іны так­са­ма па­абя­цаў пад­тры­маць пра­па­но­ву ФІ­ДЭ аб уклю­чэн­ні шах­мат у пра­гра­му зі­мо­вых Алім­пій­скіх гу­ль­няў. А з на­ступ­на­га го­да ў Бе­ла­ру­сі па­чнец­ца рэ­алі­за­цыя пі­лот­на­га пра­екта «Шах­ма­ты ў шко­ле». Спа­чат­ку — фа­ку­ль­та­тыў­на, по­тым, гля­дзіш, і но­вы прад­мет з’явіц­ца.

    На­рэш­це! На­рэш­це ка­лі­сь­ці па­пу­ляр­ная гу­ль­ня на­бу­дзе дру­гое ды­хан­не. Ду­маю, ня­ма па­трэ­бы ка­заць, на­ко­ль­кі яна ка­рыс­ная — для раз­віц­ця ла­гіч­на­га мыс­лен­ня, для па­мя­ці, ува­гі ды інша­га. Ава­лод­ван­не яе на­вы­ка­мі да­па­ма­гае ў ву­чо­бе. Пра­ве­ра­на на пра­кты­цы, і не ад­ной­чы.

    …На­па­чат­ку гу­ляць у шах­ма­ты та­та на­ву­чыў май­го бра­та, ста­рэй­ша­га на ча­ты­ры га­ды. За­тым яны аб­одва вы­ву­чы­лі мя­не. Па­мя­таю, як я, пя­ці­га­до­вая, уваж­лі­ва са­чы­ла за іх гу­ль­нёй і… ні­чо­га не раз­уме­ла. Але цвёр­да за­пом­ні­ла, што слон хо­дзіць па ды­яга­на­лі, а конь — лі­та­рай «г». Што лю­бую фі­гу­ру, апра­ча ка­ра­ля, мож­на «з’есці».

    А што та­кое «шах» і «мат»? Ча­му да­ныя сло­вы вы­маў­ля­юць з та­кой ра­дас­най інта­на­цы­яй? Пра гэ­та да­ве­да­ла­ся знач­на па­зней.

    У шах­ма­ты я на­па­чат­ку не гу­ля­ла, а з імі гу­ля­ла­ся. Як са звы­чай­ны­мі цац­ка­мі. Ка­лі, у які мо­мант ад­бы­ло­ся спас­ці­жэн­не асноў гэ­тай «гім­нас­ты­кі для роз­уму», па­мяць не за­фік­са­ва­ла. За­тое ка­лі атрым­лі­ва­ла­ся вы­йграць у бра­та («па-чэс­на­му») аль­бо та­ты (най­час­цей пад­да­ваў­ся), ра­дас­ці не бы­ло мя­жы.

    Та­та ву­чыў нас, што пра­йгра­ваць трэ­ба да­стой­на. А ўво­гу­ле, ні­ко­лі не трэ­ба зда­вац­ца, на­ват у без­на­дзей­най сі­ту­ацыі, за­ўсё­ды да­во­дзіць парт­ыю да кан­ца. Яго па­ра­ды я аца­ні­ла зу­сім хут­ка. І ко­ль­кі бы­ло та­кіх парт­ый, ка­лі са­пер­нік ужо свят­ка­ваў пе­ра­мо­гу — і … вы­пус­каў з-пад ува­гі важ­ную фі­гу­ру, без якой вы­му­ша­ны быў пры­знаць сваё па­ра­жэн­не.

    Шах­ма­ты ву­чаць вы­трым­цы, на­зі­ра­ль­нас­ці, гар­ту­юць ба­явы дух. Не та­кі, як у ку­лач­ных ба­ях. Іншы. Пад­час спа­бор­ніц­тваў ты на­ват ста­но­віш­ся кры­ху псі­хо­ла­гам, вы­ву­ча­ючы вы­раз тва­ру свайго са­пер­ні­ка і ста­ра­ючы­ся зда­га­дац­ца, што ён за­ду­маў. У той жа час, ка­лі рап­там згле­дзіш на дош­цы вы­йгрыш­ную кам­бі­на­цыю, з усяе сі­лы ста­ра­ешся не вы­даць сваю ра­дасць.

    …Па­сля пе­ра­езду ў 1980 го­дзе з вёс­кі Клі­нок у ра­ённы го­рад Чэр­вень то­ль­кі пер­шы раз, трэ­ця­клас­ні­цай, за­ня­ла ў сва­ёй уз­рос­та­вай гру­пе трэ­цяе мес­ца ў ра­ённых спа­бор­ніц­твах. З чац­вёр­та­га па во­сь­мы клас бы­лі то­ль­кі пер­шыя. Гу­ля­ла ў шах­ма­ты пад­час ву­чо­бы ў Ма­гі­лё­ве. І по­тым, ка­лі вяр­ну­ла­ся ў Чэр­вень ужо дып­ла­ма­ва­ным спе­цы­яліс­там. Ву­чы­ла гу­ляць у шах­ма­ты свой са­мы пер­шы клас. Атрым­лі­ва­ла­ся ў дзе­так. Цэ­лыя тур­ні­ры пра­во­дзі­лі.

    Та­му з по­ўнай упэў­не­нас­цю ма­гу ска­заць: но­вы фа­ку­ль­та­тыў, а то і прад­мет, па­ві­нен за­ха­піць шко­ль­ні­каў, асаб­лі­ва ма­лод­шых. І, як мне зда­ецца, іх уме­лае ка­рыс­тан­не га­джэ­та­мі тут ад­ы­грае то­ль­кі ста­ноў­чую ро­лю, бо існуе шмат ма­бі­ль­ных шах­мат­ных гу­ль­няў-пра­грам. Ве­да­еце, вы­йгра­ваць у камп’юта­ра так­са­ма пры­емна.

    Та­му — ві­ват, ка­роль, ві­ват! Ві­ват, шах­ма­ты!

    Автор: Светлана АДАМОВИЧМінская праўда

Комментарии (0)